Гародніна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +спасылка
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Vegetable?oldid=868927056
Радок 1:
[[Файл:Kleinmarkthalle Frankfurt Gemüsestand.jpg|міні|240пкс|справа|Гародніна]]
'''Гародніна''' — пэўныя ядомыя часткі расьлінаў, пераважна травяністых, якія выкарыстоўваюцца чалавекам у [[ежа|ежу]] й звычайна супрацьпастаўляюцца салодкай [[садавіна|садавіне]], [[ягада]]м і разнастайнаму [[зерне|зерню]], [[спэцыя]]м, [[трава]]м або [[затаўка]]м. Панятак гародніны й ейнае адрозьненьне ад садавіны вызначаны невыразна й не зьяўляецца навуковымі, тым ня менш тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў [[кулінарыя|кулінарыі]]. Гароднінай могуць быць практычна любыя часткі расьліны, у прыватнасьці [[лісьце]], [[плод|плады]], [[кветка|кветкі]], [[карняплод]]ы, [[сьцябло|сьцеблы]], клубні, да іх таксама звычайна адносяць [[грыбы]], якія не зьяўляюцца расьлінамі. Некаторыя прадукты з гародніны звычайна ўжываюцца ў ежу сырымі, тады як іншыя рыхтуюцца рознымі спосабамі.
 
Нягледзячы на тое, што большасьць моваў маюць тэрміны, у шырокім сэнсе аналягічныя адзін аднаму, аднясеньне канкрэтных частак расьлін у гэтыя катэгорыі залежыць ад мясцовых кулінарных традыцыяў. Напрыклад, у [[Бразылія|Бразыліі]] [[авакада]] традыцыйна ўжываецца ў ежу з [[цукар|цукрам]] як [[дэсэрт]] або прыкладаецца да [[малочны кактэйль|малочных кактэйляў]], і такім чынам лічыцца [[фруктсадавіна|фруктам]]ам, тады як у [[Мэксыка|Мэксыцы]] й [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] авакада дадаецца ў салаты й [[соўс]]ы й лічыцца гароднінай.
 
Гародніна можна ўжываць у ежу як у сырым выглядзе, гэтак і варанай. Яна гуляе важную ролю ў харчаваньні чалавека, зьяўляючыся прадуктам у асноўным зь нізкім утрыманьнем [[тлушчы|тлушчаў]] і [[вугляводы|вугляводаў]], але з высокім утрыманьнем [[вітаміны|вітамінаў]], [[мінэрал]]аў і харчовых валокнаў. Многія дыетолягі заахвочваюць людзей да спажываньня вялікая колькасьці садавіны і гародніны, у прыватнасьці, да пяці ці больш порцыяў цягам дню.
 
== Беларусь ==