Вікіпэдыя:Ліцэнзаваньне выяваў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 31:
У адпаведнасьці з законам [[ЗША]] аб аўтарскім праве любыя творы, апублікаваныя да [[1 студзеня]] [[1923]] году на тэрыторыі ЗША, зьяўляюцца [[грамадзкі набытак|грамадзкім набыткам]]. Калі твор быў апублікаваны ў 1923 годзе або пазьней, ён можа ахоўвацца законам аб аўтарскім праве. Дата 1 студзеня 1923 году мае асаблівае значэньне і яна ня будзе ссунутая да [[2019]] году. Таксама твор, створаны ў ЗША, пераходзіць у грамадзкі набытак, калі ён быў створаны больш за 95 гадоў таму '''і''' яго аўтак памёр ня менш за 70 гадоў таму.
 
Тэрмін пераходу выявы ў грамадзкі набытак у іншых краінах у шматлікіх выпадках не супадае з тэрмінам пераходу паводле амэрыканскага заканадаўства. Напрыклад, у большасьці эўрапейскіх краінаў гэта адбываецца па сканчэньні 70 гадоў пасьля сьмерці аўтара або, калі твор быў апублікаваны ананімна, праз 70 гадоў пасьля публікацыі. Аднак, напрыклад, у Вялікабрытаніі выява, якая была апублікаваныяапублікаваная 50 гадоў таму, таксама зьяўляецца грамадзкім набыткам.
 
Выявы, якія былі створаныя ў СССР, таксама пераходзяць у грамадзкі набытак праз 70 гадоў пасьля сьмерці аўтара. У Беларусі маёмасныя правы на твор дзейнічаюць на працягу ўсяго жыцьця аўтара і 50 гадоў пасьля ягонай сьмерці. У выпадку, калі твор быў апублікаваны ананімна або пад псэўданімам і сапраўдны аўтар твору ня раскрыў сваёй асобы пазьней, тэрмін аховы аўтарскага права складае 50 гадоў з моманту правамоцнай публікацыі або давядзеньня да вядомасьці грамадзкасьці са згоды аўтара пры адсутнасьці правамоцнай публікацыі, або, пры адсутнасьці правамоцнай публікацыі і давядзеньня да вядомасьці грамадзкасьці — 50 гадоў ад моманту стварэньня твору.