Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎1990—2005: выпраўленьне спасылкі, артаграфія
д {{Беларусы}}
Радок 46:
 
== Кіраўнікі ==
* [[Васіль Быкаў]] (10 верасьня 1990  — 10 ліпеня 1993)
* [[Радзім Гарэцкі]] (10 ліпеня 1993  — 17 ліпеня 2005)
* [[Аляксей Марачкін]] (17 ліпеня 2005  — 19 ліпеня 2009)
* [[Алена Макоўская]] (з 19 ліпеня 2009  г.)
 
== Задачы ==
Радок 62:
 
== Мінуўшчына ==
 
=== 1990—2005 ===
10 верасьня 1990 г. адбылася Ўстаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету зудзелам 300 дэлегатаў з усіх вобласьцяў і большасьці раёнаў [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]], ад беларускіх суполак [[Латвія|Латвіі]] ([[Рыга]]), [[Летува|Летувы]] ([[Вільня]]) і [[Эстонія|Эстоніі]] ([[Талін]]), [[Казаская ССР|Казаскай ССР]] ([[Алма-Ата]]) і [[Расейская СФСР|Расейскай СФСР]] ([[Пецярбург]], Масква, [[Мурманск]], [[Якуцк]]). Канфэрэнцыя зацьвердзіла Статут Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», выбрала кіраўніком [[Васіль Быкаў|Васіля Быкава]] і старшынёй [[Яўген Лецка|Яўгена Лецку]]. У 1991 г. у [[Беласток]]у (Польшча) ЗБС «Бацькаўшчына» правяло прэзэнтацыю кнігі [[Мікола Ермаловіч|Міколы Ермаловіча]] «Старажытная Беларусь», 1000 асобнікаў якой перадалі ў мясцовыя школы. На будаўніцтва [[Музэй і асяродак беларускай культуры (Гайнаўка)|Музэя беларускай культуры]] ў [[Гайнаўка|Гайнаўцы]] ([[Беластоцкае ваяводзтва (1975—1998)|Беластоцкае ваяводзтва]], цяпер [[Падляскае ваяводзтва]], Польшча) перадалі абліцовачны карэльскі [[мармур]] на суму звыш $20 000.
Радок 77 ⟶ 78:
У красавіку 2002 г. выдалі кнігу [[Фёдар Дастаеўскі|Фёдара Дастаеўскага]] «Аповесьці, апавяданьні» ў перакладзе [[Андрэй Каляда|Андрэя Каляды]]. У лістападзе падпісалі расейскія бібліятэкі на беларускія газэты і часопісы. У сьнежні 2002 г. выдалі кнігу дзіцячых вершаў «Мой родны кут, як ты мне мілы» і альбом «[[Verbum]]» гурта «Стары Ольса». У студзені 2004 г. выдалі кнігу дзіцячых твораў «Я — беларус, і тым ганаруся». У лютым 2004 г. выпусьцілі «Выбраныя творы» Ф.Дастаеўскага ў перакладзе А.Каляды (сэрыя «Беларускі кнігазбор») і стварылі бібліятэку выданьняў беларускай дыяспары. У сакавіку 2004 г. прэзэнтавалі кнігу «Месца выдання — Парыж» у сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны». У чэрвені 2004 г. зладзілі запіс альбома «[[Скарбы літвінаў]]» гурта «Стары Ольса», які выйшаў у лістападзе. У жніўні 2004 г. выдалі кнігу дзіцячых твораў «Нашчадкі змагарнай славы» і склалі бібліятэку для Беларускага цэнтра ў Бэльгіі. У сьнежні 2004 г. выпусьцілі кнігу Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў [[Бітва пад Монтэ-Касына|бітве за Монтэ-Касіна]]» ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны». У студзені 2005 г. выдалі кнігу {{Артыкул у іншым разьдзеле|Натальля Гардзенка|Натальлі Гардзенкі|be|Наталля Сяргееўна Гардзіенка}} «Беларусы ў Аўстраліі». У сакавіку 2005 г. {{Артыкул у іншым разьдзеле|Лявон Юрэвіч||be|Лявон Навумавіч Юрэвіч}} выдаў [[дасьледаваньне]] «Мэмуары на эміграцыі» ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны». У чэрвені 2005 г. выпусьцілі кнігі Марыі Ганько «Каб сьведчылі пра Беларусь» і Ірыны Верабей «Там, дзе сэрца маё». Стварылі суполкі ў Баранавічах (Берасьцейская вобласьць; старшыня Андрэй Саладоўнікаў), Магілёве ([[Мікола Яцкоў]]) і Пінску (Аляксандар Яўсеенка), таксама моладзевую суполку «Рэй» у Менску (Ніна Шыдлоўская).
 
=== З 2005 году ===
16—17 ліпеня 2005  г. 5-ы зьезд беларусаў сьвету адбыўся з удзелам 144 прадстаўнікаў ад Беларусі і 134 прадстаўнікоў 69 згуртаваньняў беларускай дыяспары ў 21 краіне, у тым ліку Армэніі, [[Гішпанія|Гішпаніі]] і [[Коста-Рыка|Коста-Рыкі]]. Зьезд абраў новым кіраўніком [[Аляксей Марачкін|Аляксея Марачкіна]] і старшынёй Алену Макоўскую. Падзею асьвятлялі 16 газэтаў і часопісаў, 7 інфармацыйных агенцтваў ([[Associated Press|«Аб’яднаная прэса»]], [[БелаПАН]], [[Брытанская вяшчальная карпарацыя]], «[[Інтэрфакс]]», «[[Ройтэрз]]») і 6 тэлеканалаў: «[[АНТ]]», «[[Беларусь 2|Лад]]», «[[Сталічнае тэлебачаньне]]», «НТБ» (Расея), «Рэн ТБ» (Расея) і «ТБ Цэнтар» (Расея). У верасьні 2005  г. выдалі кнігу Аўгіньні Кавалюк «Адклікаюцца рэхам гады». У кастрычніку 2005  г. сабралі беларускамоўную царкоўную літаратуру для праваслаўных беларусаў Падляскага ваяводзтва Польшчы, каб захаваць беларускамоўныя набажэнствы ў [[Польская аўтакефальная праваслаўная царква|Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царкве]]. У сакавіку 2006  г. выдалі 3 кнігі: зборнік ваеннай прозы эміграцыі «Каханы горад», «Летапісны звод сусьвету чалавека сьведамага» (Лявон Юрэвіч) і «Беларускае літаратурнае вымаўленьне» Андрэя Каляды з 3 [[Карта памяці|картамі памяці]] па [[Артаэпія|артаэпіі]] і дыкцыі. У жніўні 2006  г. выдалі кнігі «Успаміны сэрца майго» [[Надзея Дземідовіч|Надзеі Дземідовіч]]. У кастрычніку 2006  г. перадалі кнігі і падручнікі для беларускай нядзельнай школы ў Празе (Чэхія) пры суполцы «Пагоня», нядзельнай школы ў Лёндане (Англія) пры [[Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі|Згуртаваньні беларусаў у Вялікай Брытаніі]], бібліятэкі Таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» (Рыга, Латвія) і беларускай школы ў Латвіі, беларускіх школаў у Гайнаўцы (Польшча) і Беларускага культурнага таварыства ў [[Калінінград]]зе (Расея). Выдалі дзіцячы зборнік «Радзіма вялікая і малая» і кнігу «Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагодзьдзя» ([[Алег Латышонак]], [[Станіслаў Акінчыц]]). У сьнежні 2006  г. прэзэнтавалі падручнік «Сцэнічная мова» Андрэя Каляды з наступнай рассылкай па ВНУ Беларусі ў студзені 2007 году.
 
У студзені 2007  г. Андрэй Каляда выдаў зборнік «Лялечны дом» з перакладамі п'есаўп’есаў, які разаслалі па тэатраў Беларусі. У студзені-лютым 2007  г. зладзілі канцэртны тур па гарадах Беларусі барда [[Віктар Шалкевіч|Віктара Шалкевіча]], гуртоў «Стары Ольса» і «[[Testamentum Terrae]]». У красавіку 2007  г. выдалі 2 кнігі: «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў» Аляксандра Адзінца і «Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост» (уклад. Андрэй Любіч). 20 красавіка 2007  г. ажыцьцявілі прэм'ерупрэм’еру фільма «Старыя інструмэнты Беларусі» (рэжысэр [[Зьміцер Сасноўскі]])<ref>{{Навіна|аўтар=[[Зьміцер Сасноўскі]]|загаловак=Старыя інструменты Беларусі|спасылка=https://www.youtube.com/embed/jYIOJszs7Uc?autoplay=1|выдавец=
Nonprofit educational channel|дата публікацыі=9 сакавіка 2011|дата доступу=24 чэрвеня 2016}}</ref>. У чэрвені 2007  г. выдалі 2 кнігі: «Мы стваралі сваю Беларусь» (Вольга Грыцук) пра старшыню [[Згуртаваньне беларусаў Канады|Згуртаваньня беларусаў Канады]] [[Аляксей Грыцук|Аляксея Грыцука]], дзіцячай кнігі-маляванкі «Прыгоды Какоса-Маракоса» ({{Артыкул у іншым разьдзеле|Серж Мінскевіч||be|Серж Мінскевіч}}). 21 лістапада 2007  г. [[Уладзімер Хільмановіч]] прэзэнтаваў «Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень». У лістападзе-сьнежні 2007  г. зладзілі канцэртны тур па 10 найбольшых гарадах Беларусі барда [[Зьміцер Бартосік|Зьмітра Бартосіка]]. У лютым-красавіку 2008  г. зладзілі тур на 15 найбольшых гарадах Беларусі Зьмітра Бартосіка, гуртоў «[[Recha|Рэха]]» і «Стары Ольса». У сакавіку 2008  г. выдалі дзіцячы зборнік «Беларусь маёй будучыні» на грошы кіраўніцы фонду «Этнічны голас Амэрыкі» Ірыны Каляды-Сьмірновай. У красавіку 2008  г. выдалі па-беларуску раман [[Кастусь Акула|Кастуся Акулы]] «Заўтра ёсць учора». 1 кастрычніка 2008  г. заснавалі кампанію «[[Будзьма беларусамі!]]».
 
18—19 ліпеня 2009  г. 5-ы зьезд беларусаў сьвету адбыўся з удзелам 252 прадстаўнікоў звыш 50 аб'яднаньняўаб’яднаньняў з 18 краінаў сьвету. Кіраўніцай абралі Алену Макоўскую, старшынёй  — Ніну Шыдлоўскую. У 2012  г. ЗБС «Бацькаўшчына» пераехала на цяперашнюю сядзібу (Менск, вул. К.Чорнага, д. 31). 23-24 ліпеня 2013  г. 6-ы зьезд беларусаў сьвету сабраў 239 прадстаўнікоў з 18 краінаў. За 2014  г. выдалі каляровую «Чытанку для маленькіх», зборнік дакумэнтаў «Рада БНР (1970—1982)» і раман [[Віктар Марціновіч|Віктара Марціновіча]] [[Мова (раман)|«Мова»]]. Таксама правялі прэзэнтацыі кніг «Маё мястэчка» Васіля Стомы (2 жніўня, в. [[Лужкі]], [[Шаркоўшчынскі раён]]) і «Ян Ялмужна» [[Антон Францішак Брыль|Антона Брыля]]. За 2015  г. выдалі 7 кніг.
 
== Крыніцы ==
Радок 91 ⟶ 92:
* [http://backauszczyna.livejournal.com/ Жывы часопіс]
* Сац.сеткі: [https://be-by.facebook.com/zhurtavannie Фэйсбук], [https://m.vk.com/backauszczyna У кантакце]
 
{{Беларусы}}
 
[[Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі]]