Беларуская грэка-каталіцкая царква: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Беларусы}}
Радок 1:
[[Файл:Archim Gajek.jpg|міні|Апостальскі візытатар «ad nutum Sanctae Sedis» для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт [[Сяргей Гаек|Сяргей (Гаек)]]]]
'''БеларускаяБелару́ская грэкагрэ́ка-каталіцкаякаталі́цкая (уніяцкаяунія́цкая) царквацарква́ (БГКЦ)''' — адна з [[Усходнія Каталіцкія Цэрквы|Усходніх каталіцкіх цэркваў]], якая прытрымліваецца грэцкага (бізантыйскага) абраду, знаходзіцца ў поўнай еднасьці з Рымскім апостальскім пасадам ды прызнае ўладу і духоўны аўтарытэт [[папа|рымскага архірэя]].
 
== Гісторыя ==
Радок 53:
 
=== Паваенны час ===
Пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] і ліквідацыі Грэка-каталіцкай царквы ў 1946 годзе яе структураў ў Беларусі афіцыйна не існавала, працягвалася, аднак, жыцьцё ў падпольлі. Пасьля арышту і сьмерці экзарха Антона Неманцэвіча мітрапаліт ГКЦ Андрэй Шаптыцкі прызначыў адміністратарам Беларускага экзархату ўкраінскага рэдэмптарыста а. Васіля Велічкоўскага,<ref>Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус.  — Мн., БелФранс, 2004. С. 167.</ref> які ў 1960-ыя быў высьвячаны на біскупа і прызначаны месцаахоўнікам ГКЦ у СССР. Час ад часу ў Беларусь прыязджалі ўкраінскія манахі-[[базыляне]], якія дзейнічалі ў падпольлі і таемна служылі набажэнствы на кватэрах у сем’ях вернікаў і ў касьцёлах ([[Лагішын]], [[Слонім]], [[Індура]]). У Пінску пры касьцёле служылі некалькі грэка-каталіцкіх манахіняў з [[Задзіночаньне Сясьцёр «Дзеці Марыі»|Задзіночаньня Сясьцёр «Дзеці Марыі»]]. Апошняя зь іх памерла ў Пінску ў сярэдзіне 1980-ых.
 
У пасьляваенны пэрыяд легальнае жыцьцё Царквы перанеслася на Захад, дзе былі створаныя беларускія грэка-каталіцкія асяродкі: у [[Лёндан]]е, [[Парыж]]ы, [[Рым]]е, [[Чыкага]] (беларуская грэка-каталіцкая парафія Хрыста-Збаўцы існавала да 2003  г.), [[Лювэн]]е і інш. Пасьля вайны ў жывых заставаліся 2 сябры Рады Экзархату. Намесьнік Экзарха а. Леў Гарошка, які жыў у Парыжы і Лёндане, захоўваў архіў Беларускага экзархату ГКЦ.
 
2 ліпеня 1960 году рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі і выхаванец беларускіх айцоў-марыянаў з [[Друя|Друі]] [[Часлаў Сіповіч|Чэслаў Сіповіч]] быў намінаваны тытулярным біскупам Марыямэтанскім. 4 жніўня 1960 году на Міжнародным эўхарыстычным кангрэсе ў [[Мюнхен]]е ўкраінскі грэка-каталіцкі біскуп Іван Бучко ў саслужэньні з украінскім біскупам Платонам Карніляком і расейскім грэка-каталіцкім біскупам Андрэем Катковым хіратанізавалі Часлава Сіповіча на біскупа. Ён стаў першым беларускім грэка-каталіцкім біскупам у XX стагодзьдзі. Яго наступнікам і Апостальскім візытатарам для беларусаў-каталікоў на Захадзе стаў біскуп [[Уладзімер Тарасевіч]], манах-бэнэдыктынец бізантыйскага абраду.
 
Ад 1976 году сыстэматычную апостальскую працу ў Беларусі падпольна праводзіў айцец [[Віктар Данілаў]], высьвячаны на грэка-каталіцкага сьвятара ў 1976 годзе ў [[Львоў|Львове]] Зьверхнікам УГКЦ у падпольлі архібіскупам [[Уладзімер Стэрнюк|Уладзімерам Стэрнюком]]. Цэнтрам дзейнасьці айца В. Данілава была [[Горадня]].
Радок 79:
 
Беларускія грэка-каталіцкія парафіі і супольнасьці, разьмешчаныя за межамі краіны:
* [[Лёндан]], [[Вялікабрытанія]]  — [[Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу]].
* [[Антвэрпэн]], [[Бэльгія]] — Парафія сьв. мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага (Lange Beeldekensstraat 22, 2060 Antwerpen).
* [[Прага]], [[Чэхія]]<ref>[http://carkva-gazeta.by/index.php?num=196&arx=1&page=2&year=2011 У Празе аднаўляюцца беларускія набажэнствы]</ref> — Беларускае грэка-каталіцкае душпастырства Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы (Vyšehradská 49, Praha 2).
* [[Варшава]], [[Польшча]]  — пры царкве айцоў-базылянаў.
* [[Вена]], [[Аўстрыя]]<ref>[http://carkva-gazeta.by/index.php?arx=$arx&page=3&year=2012&num=272 У Вене пачаліся беларускія набажэнствы]</ref> — набажэнствы ў грэка-каталіцкай царкве сьвятой Барбары (Postgasse, 8).
* [[Калінінград]], [[Расея]]<ref>[http://carkva-gazeta.by/index.php?abvestki=1&abv=2 У Калінінградзе беларусы стварылі грэка-каталіцкую суполку]</ref> — набажэнствы ў будынку рыма-каталіцкай парафіі Сьвятой Сям’і (Калінінград, вул. Лесапільная, 72).
Радок 99:
На чале дэканату БГКЦ у 1993—1998 гадах стаяў вядомы дзяяч беларускага адраджэньня протапрасьвітар [[Ян Матусевіч]]. Пасьля яго сьмерці дэканам БГКЦ стаў сьвятар з Горадні айцец [[Віктар Данілаў]] У 2005 годзе ён выйшаў на пэнсію. У 2006 годзе з парафіяў БГКЦ былі ўтвораныя два протапрасьвітараты (дэканаты): Цэнтральна-Заходні імя сьвятамучаніка [[Мікола Чарнецкі (біскуп)|Мікалая Чарнецкага]] і Ўсходні імя сьв. [[Язафат Кунцэвіч|Язафата]], якія ўзначальвалі адпаведна а. Андрэй Абламейка і ераманах Лявонці Тумоўскі. У 2013 годзе ў БГКЦ былі ўтвораныя тры дэканаты (протапрасьвітараты)<ref>[http://carkva-gazeta.by/index.php?sva=8 Прадстаўнік Папы: сьвятло веры павінна прасьвятляць ўсё жыцьцё народу]</ref>, якія паводле стану на 2016 год узначальваюць наступныя сьвятары:
* Усходні протапрасьвітарат імя сьв. [[Язафат Кунцэвіч|Язафата]]: дэкан — а. Зьміцер Грышан зь Віцебску,
* Цэнтральны протапрасьвітарат: дэкан  — а. Яўген Усошын зь Менску,
* Заходні протапрасьвітарат імя сьвятамучаніка [[Мікола Чарнецкі (біскуп)|Мікалая Чарнецкага]]: дэкан — а. Андрэй Буйніч зь Ліды.
 
Радок 162:
* [http://mitrapalit.blogspot.com/ Мітрапаліт Андрэй Шэптыцкі і Беларусь]
* [http://www.razam.eu Парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Антвэрпэне]
 
{{Беларусы}}
 
[[Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі| ]]