Рамяство: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Мінуўшчына: выпраўленьне спасылак
Радок 13:
 
== Мінуўшчына ==
[[Файл:Porcelain Workshop, Jingdezhen, Jiangxi, China.jpg|значак|210пкс|Росьпіс [[парцаляна|парцаляны]] (Кітай, 2005 г.)]]
За часам [[фэадалізм]]у ўсялякі [[Сялянства|сялянскі]] двор выступаў у якасьці самастойнай вытворчай супольнасьці з шырокім колам гаспадарчай дзейнасьці. Патрэбныя ў жыцьці прадметы пераважна выраблялі на месцы сваімі рукамі: [[адзеньне]], [[жытло]], сродкі перавозкі, посуд, сельскагаспарадчыя прылады, скуру, тканіну, харчовыя прыпасы і хатнія рэчы. Усебаковасьць сялянскай гаспадаркі была асновай вытворчага досьведу і народнага ўмельства, што абумовіла росквіт рамяства. Зь сельскага насельніцтва вылучыліся майстры, для якіх рамяство стала асноўнай крыніцай існаваньня. Частка зь іх несла дваровую службу пры [[Шляхта|шляхецкіх]] і гаспадарскіх (дзяржаўных) [[Маёнтак|маёнтках]] і [[манастыр]]ах. Двары-службы часам утваралі пасяленьні майстроў пэўнага рамяства — бондараў, буднікаў, гантароў, [[Ганчарства|ганчароў]], гарбароў, гутнікаў і цесьляроў. Іх вырабы забясьпечвалі патрэбы маёнтка, прадавалі на [[кірмаш]]ах і збывалі за мяжу<ref name="б"/>.