Розьніца паміж вэрсіямі «Ворша»

д
стыль
д (→‎Вуліцы і пляцы: кірылічная «і»)
д (стыль)
'''Во́рша''' — [[горад|места]] ў [[Беларусь|Беларусі]], у вярхоўі [[Дняпро|Дняпра]] пры ўтоку ў яго ракі [[Аршыца|Аршыцы]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Аршанскі раён|раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Насельніцтва на 2018 год — 115 052 чалавекі<ref name="belstat2018" />. Знаходзіцца за 93 км ад [[Віцебск]]у. Вузел чыгунак (лініі на [[Менск]], [[Магілёў]], [[Крычаў]], [[Смаленск]], [[Віцебск]], [[Лепель]]) і аўтамабільных дарог.
 
Ворша — [[Магдэбурскае права|магдэбурскае]] [[места]], цэнтар [[Аршанскі павет|гістарычнага рэгіёну]] (частка [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебшчыны]]), старажытны [[Аршанскі замак|замак]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі [[Магілёўскае барока|магілёўскага барока]] [[Куцеінскі Богаяўленскі манастыр|комплекс Куцеінскага Богаяўленскага манастыра з царквой Сьвятой Тройцы]], [[барока]]выя [[Аршанскі езуіцкі калегіюм|езуіцкі калегіюм]], [[Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў (Ворша)|манастыр базылянаў]], кляштары [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (Ворша)|бэрнардынаў]], [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў (Ворша)|трынітарыяў]] і [[Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў (Ворша)|францішканаў]], барокава-[[клясыцызм|клясыцыстычны]] [[Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў (Ворша)|дамініканскі касьцёл Сьвятога Язэпа]], помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся [[Аршанскі замак|мураваны замак]]<ref>Купава М. [http://media.catholic.by/nv/n7/art16.htm Рамантычная загадка беларускай культуры] // «Наша Вера» № 1(7), 1999.</ref>, касьцёлы [[Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў (Ворша)|Сьвятога Міхала Арханёла (езуіцкі)]] і [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (Ворша)|Найсьвяцейшай Панны Марыі (бэрнардынскі)]], помнікі архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў, [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зруйнаваныя расейскімі ўладамі]]. Значную частку мясцовых славутасьцяў [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|зруйнавалізьнішчылі за савецкімі часам]]: [[Куцеінскі Прачысьценскі манастыр|комплекс Куцеінскага Прачысьценскага манастыра]] ў стылі магілёўскага барока, касьцёлы [[Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў (Ворша)|Сьвятога Антонія (францішканскі)]] і [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў (Ворша)|Найсьвяцейшай Тройцы (трынітарскі)]], цэрквы [[царква Раства Багародзіцы (Ворша)|Раства Багародзіцы]], [[Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў (Ворша)|базылянскую Покрыва Багародзіцы]] ([[віленскае барока]]) і могілкавую Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.
 
== Назва ==