Бэрнард Гайтынк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 1:
'''Бэ́рнард Ё́ган Гэ́рман Га́йтынк''' (''Bernard Johan Herman Haitink''; нарадзіўся 4 сакавіка 1929, [[Амстэрдам]]) — [[Нідэрлянды|нідэрлядзкі]] [[дырыгент]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Амстэрдам]]е, навучаўся ў [[Амстэрдамская кансэрваторыя|Амстэрдамскай кансэрваторыі]]. У 1954 і 1955 гадох браў курсы [[дырыгаваньне|дырыгаваньня]] ў [[Фэрдынанд Ляйтнэр|Фэрдынанда Ляйтнэра]].
 
Гайтынк быў прызначаны другім дырыгентам Аркестру нідэрляндзкага радыёзьвязу ў 1955 годзе. У 1957 годзе заняў пазыцыю галоўнага дырыгента [[Нідэрляндзкі філярманічны аркестар радыё|Нідэрляндзкага філярманічнага аркестру радыё]]. Ягоны дырыгентскі дэбют з [[Каралеўскі аркестар Канцэртгебаў|Каралеўскім аркестрам Канцэртгебаў]] адбыўся 7 лістапада 1957 году, калі ён замяніў на канцэрце [[Карла Марыя Джуліні]]. Па раптоўнай сьмерці [[Эдуард ван Бэйнум|Эдуарда ван Бэйнума]] ў 1959 годзе Гайтынк стаўся галоўным дырыгентам Аркестру Канцэртгебаў. У пэрыяд з 1961 да 1964 году падзяляў гэтую пазыцыю з [[Эўжэн Ёхум|Эўжэнам Ёхумам]]. Затым Гайтынк заставаўся аднаасобным галоўным дырыгентам да 1988 году, ягоным наступнікам стаўся [[Рыкарда Шаі]]. Ад 1999 году Гайтынк — ганаровы дырыгент Каралеўскага аркестру Канцэртгебаў.
 
За межамі [[Нідэрлянды|Нідэрляндаў]] Гайтынк узначальваў [[Лёнданскі філярманічны аркестар]], у пэрыяд з 1967 да 1979 году. Быў таксама музычным кіраўніком [[Гліндбурнскі опэрны тэатар|Гліндбурнскага опэрнага тэатру]], [[Вялікабрытанія]], з 1978 да 198 году. Займаў такую ж пазыцыю ў [[Каралеўскі опэрны тэатар Ковэнт Гардэн|Каралеўскім опэрным тэатры Ковэнт Гардэн]] у [[Лёндан]]е з 1987 да 2002 году. У пэрыяд 2002-2004 гг. быў галоўным дырыгентам [[Дрэздэнскі опэрны тэатар|Дрэздэнскай опэры]]. У розны час кіраваў таксама [[Бостанскі сымфанічны аркестар|Бостанскім сымфанічным аркестрам]], [[Нацыянальны аркестар Францыі|Нацыянальным аркестрам Францыі]], [[Венскі філярманічны аркестар|Венскім філярманічным аркестрам]], [[Бэрлінскі філярманічны аркестар|Бэрлінскім філярманічным аркестрам]]. У цяперашні час ёсьць галоўным дырыгентам [[Чыкагскі сымфанічны aркестараркестар|Чыкагскага сымфанічнага аркестру]].
 
Гайтынк мае вялікі разнастайны рэпэртуар, уключаючы усеўсе [[сымфонія|сымфоніі]] [[Людвіг ван Бэтговэн|Людвіга ван Бэтговэна]], [[Ёганэс Брамс|Ёганэса Брамса]], [[Робэрт Шуман|Робэрта Шумана]], [[Пётар Чайкоўскі|Пятра Чайкоўскага]], [[Антон Брукнэр|Антона Брукнэра]], [[Густаў Малер|Густава Малера]], [[Дзьмітрый Шастаковіч|Дзьмітрыя Шастаковіча]], [[Ралф Ўоган Ўільямз|Ралфа Ўогана Ўільямза]]. Знаны як цудоўны інтэрпрэтатар францускіх [[кампазытар]]аў [[Марыс Равэль|Марыса Равэля]] й [[Клёд Дэбюсі|Клёда Дэбюсі]]. Выбітнымі ёсьць ягоныя запісы усіхўсіх фартэпіянных канцэртаў Бэтговэна й Брамса з [[Кляўдыё Араў]].
 
У 1977 годзе Бэрнард Гайтынк быў узнагароджаны брытанскай каралевай Лізаветай II [[Ордэн Брытанскай імпэрыі|Ордэнам Брытанскай імпэрыі]], a ў 2002 годзе — [[Ордэн Кавалераў Славы|Ордэнам Кавалераў Славы]].
 
7 лістапада 2006 году ў [[Канцэртгебаў]] адбыўся гала-канцэрт з нагоды 50-гадовага юбілею ягонага першага дырыгаваньня Аркестрам Канцэртгебаў (''Goud voor Haitink''). У праграме былі Чацьвертая Сымфонія і ''Das Lied von der Erde'' Густава Малера.
 
У 2008 годзе адчынены новы будынак [[Амстэрдамская Кансэрваторыя|Амстэрдамскай Кансэрваторыі]]. Вялікая канцэртная заля ў гэтым будынку названая ў гонар Бэрнарда Гайтынка (''Bernard Haitinkzaal'').