Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Вялікае Княства Літоўскае: выпраўленьне спасылак
Радок 5:
{{Асноўны артыкул|Рымска-Каталіцкая Царква на Русі}}
 
Першае пранікненьне [[хрысьціянства]] дасьледчыкі зьвязваюць са зьяўленьнем [[Вікінгі|варагаў]], якія ўсталявалі гандлёвы «[[шлях з варагаў у грэкі]]». Верагодна, у канцы [[9 стагодзьдзе|ІХ стагодзьдзя]] адкрыўся яшчэ адзін шлях для пранікненьня хрысьціянства на [[Беларусь]] — зь [[Вялікая Маравія|Вялікае Маравіі]]. У [[992]] годзе яно было ўведзенае на беларускіх землях у яго ўсходняй форме яшчэ да афіцыйнага падзелу на [[праваслаўе]] й [[каталіцтва]]. Заходнехрысьціянскія ўплывы пранікалі на тэрыторыю Беларусі празь місіянэраў, гандлёвыя й эканамічныя стасункі з заходнеэўрапейскімі краінамі.
 
«[[Крыстнісага]]» (''[[Сагі|Сага]] пра хрышчэньне''), падзеі якое адносяцца да часу каля 1000 году, паведамляе пра падарожжа ў [[Ерусалім]] і [[Канстантынопаль]] [[Торвальд]]а, які абвяшчаў хрысьціянства ў [[Ісьляндыя|Ісьляндыі]]. На зваротным шляху Торвальд апынуўся ў [[Полацкае княства|Полацкіх землях]], дзе неўзабаве памёр і быў пахаваны (пры [[Царква сьвятога Яна|храме сьвятога Яна]] ў [[Полацак|Полацку]]). У іншай [[Скандынавія|скандынаўскай]] сазе распавядаецца пра тое, што Торвальд заснаваў пры храме манастыр і памёр у ім.
Радок 12:
На захадзе Беларусі хрысьціянства абвяшчаў [[Бруна Квэрфурцкі]], забіты ў 1009 годзе паганцамі «на мяжы Літвы й [[Русь|Русі]]». Амаль адначасова з гэтым каля 1010—1013 гадоў у [[Тураў]] прыбыла місія [[калобжэг|калобжэскага]] біскупа [[Рэйнбэрн]]а, запрошанага мясцовым князем [[Сьвятаполк Акаянны|Сьвятаполкам]], жанатым з дачкой [[Сьпіс польскіх манархаў|польскага караля]] [[Баляслаў I Харобры|Баляслава]]. Дыпляматычную падтрымку ў папы [[Рыгор VII|Рыгора VII]] шукаў скінуты ў 1068 годзе [[Сьпіс вялікіх князёў кіеўскіх|вялікі князь кіеўскі]] й [[Сьпіс тураўскіх князёў|князь тураўскі]] [[Ізяслаў Яраславіч]], а ягоны сын [[Яраполк Ізяславіч|Яраполк]] 17 красавіка 1075 году атрымаў ад Рыгора VII [[була|булу]] на вялікае княжаньне ў [[Кіеў|Кіеве]] (падзеі 1075 году адлюстраваныя ў мініятурах [[Трырскі псалтыр|Трырскага псалтыру]]).
 
Узаемнае адасабленьне [[Рым]]скай і [[Канстантынопаль]]скай [[Царква|Царквы]] ў ХІ—ХІІ стст.стагодзьдзях істотна не адбілася на беларускіх землях. Гэтак, калі ксёндз [[Мэйнард]], які прыбыў з [[Брэмэнская дыяцэзія|Брэмэнскае дыяцэзіі]], у 1186 годзе папрасіў дазволу на абвяшчэньне хрысьціянства сярод [[лівы|ліваў]] ў [[Сьпіс полацкіх князёў|полацкага князя]] [[Уладзімер Полацкі|Ўладзімера]], той ня толькі даў дазвол, але й абдорыў Мэйнарда шматлікімі падарункамі.
 
Заснаваная напачатку ХІІІ стагодзьдзя [[Рыская дыяцэзія]] аказвала моцны ўплыў на рэлігійныя адносіны ў рэгіёне. У 1240—1260-я (ці нават яшчэ раней) у полацкіх уладаньнях ужо існавалі дзьве [[дыяцэзія|дыяцэзіі]], падначаленыя мітрапалічай ад 1255 году катэдры ў [[Рыґа|Рызе]]: Рускае біскупства ў Полацку й Сэлёнскае — у залежнай ад Полацку [[Сэлёнская зямля|Сэлёнскай зямлі]].
Радок 22:
У 1320-я нямецкія дамінікане й францішкане мелі ў [[Вільня|Вільні]] й [[Наваградак|Наваградку]] па адным кляштары. Каталіцкія манахі былі пры дварох вялікіх князёў [[Віцень|Віценя]] й [[Гедзімін|Ґедзімін]]а. У 1360-я каталіцтва прыняў сын вялікага князя [[Кейстут]]а [[Таўцівіл Кейстутавіч|Таўцівіл]].
 
Трывала Каталіцкая Царква замацавалася ў ВКЛ за вялікім князем [[Ягайла]]м. У [[1386]], згодна з дамовай з [[Польшча]]й, ён прыняў хрост у Каталіцкай Царкве і прыняў імя Ўладзіслаў, стаўшы такім чынам каралём Польшчы. Апроч таго рыма-каталікамі сталі [[Хрышчэньне Літвы|ахрышчаныя паганцы]], было заснавана 7 рыма-каталіцкіх парафіяў (у тым ліку ў Вільні, [[Абольцы|Абольцах]], [[Гайна (вёска)|Гайне]], [[Крэва|Крэве]]). У [[1387]] была заснаваная [[Віленская дыяцэзія]], якая ў [[1388]] была зацьверджаная Папам. Тэрыторыя біскупства ахоплівала балцкія й большую частку беларускіх земляў, апроч паўднёва-заходніх зь [[Берасьце]]м і [[Пінск]]ам, што ўваходзілі ў склад [[Уладзімерская дыяцэзія|Уладзімерскае дыяцэзіі]] з цэнтрам ува [[Уладзімер|Ўладзімеры-Валынскім]]. У 1-й чвэрці [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзе]] Віленскае і [[Жамойцкая дыяцэзія|Жамойцкае біскупствы]] (утворанае ў [[1417]]) былі падпарадкаваныя [[Гнезьненская архідыяцэзія|гнезьненскаму архібіскупу]] ў Польшчы, а Ўладзімерскае біскупства ў [[1425]] аб’ядналася з [[Луцкая дыяцэзія|Луцкім]]. Ад [[1613]] на ўсходніх землях існавала [[Смаленскае біскупства]] (кананічна ў [[1636]]—[[1798]]1636—1798). Да [[1430]] узьнікла яшчэ 20 парафіяў, у [[1772]] у Віленскай дыяцэзіі іх было 429, філіяльных касьцёлаў і публічных капліцаў — 192. Галоўным патронам Віленскага біскупства быў абвешчаны сьвяты [[княжыч Казімер]].
 
У канцы [[15XV—XVI стагодзьдзе|XV]]—[[16 стагодзьдзе|XVI]]стагодзьдзяў Каталіцкая Царква на тэрыторыі Беларусі перажывала крызу й часткова страціла свае пазыцыі ў пэрыяд [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Для пераадоленьня крызы была праведзеная царкоўная рэформа, што зарадзілася ў манаскім асяродзьдзі, была падтрыманая [[Ватыкан]]ам і санкцыянаваная [[Трыдэнцкі сабор|Трыдэнцкім саборам]]. Галоўная ўвага аддавалася павышэньню адукацыі сьвятарства й дысцыпліны. У парафіях ад ксяндзоў патрабавалася весьці мэтрычныя кнігі, зьдзяйсьняць пілігрымкі, ствараць [[каталіцкія брацтвы]], шпіталі, пачатковыя школы, бібліятэкі. У [[1596]] была заключаная [[Берасьцейская унія]]. На беларускіх землях галоўную ролю ў пашырэньні каталіцтва адыгралі [[манаскія ордэны]]. Ордэнскае сьвятарства перавышала дыяцэзіяльнае, прадстаўляла ўсе групы манаскіх арганізацыяў. У [[1772]] на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі кляштары 27 ордэнаў (19 мужчынскіх і 8 жаночых), найбольш манахаў было ў [[жабрацкія ордэны|жабрацкіх ордэнах]] ([[аўгустыны]], [[цыстэрцыяны]], [[Ордэн дамініканаў|дамінікане]], [[кармэліты]], [[францішкане]]). У [[16 стагодзьдзе|XVI]]-[[18 стагодзьдзе|XVIII стст.]] зьявіліся новыя ордэны: [[баніфраты]], [[езуіты]], [[Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў|марыяне]], [[місіянэры]], [[піяры]], [[трынітарыі]] й іншыя. Бальшыня кляштараў знаходзілася ў гарадох. Дзейнічала каля 160 рымска-каталіцкіх кляштараў, а таксама каля 150 уніяцкіх базылянскіх манастыроў. Значным манаскім асяродкам была Вільня, якая ў [[1772]] займала 1-е месца ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] паводле колькасьці ордэнскага сьвятарства (774 чалавекі) і 3-е паводле колькасьці кляштараў (22). У канцы XVIII ст. Беларусь была каталіцкай: каля 15% насельніцтва краіны былі рыма-каталікамі, а яшчэ каля 80% — уніятамі.
 
[[Файл:Grodno katedra.jpg|міні|зправа|230пкс|[[Касьцёл Сьвятога Францішка Ксаверыя (Горадня)|Касьцёл сьв. Францішка Ксаверыя]] — [[катэдра]] Гарадзенскага [[біскуп]]а]]
Радок 32:
{{Асноўны артыкул|Рымска-Каталіцкая Царква ў Расейскай імпэрыі}}
 
Пасьля [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] у [[1772]] да [[Расейская імпэрыя|Расейскае імпэрыі]] адышла тэрыторыя, на якой жыло каля 100 тысячаў рыма-каталікоў. [[22 лістапада]] [[1773]] расейская імпэратрыца [[Кацярына II]] без узгадненьня з [[Рым]]ам стварыла [[Беларуская дыяцэзія|Беларускую дыяцэзію]] з цэнтрам у [[Магілёў|Магілёве]], паставіўшы на чале яе біскупа [[Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч|Станіслава Богуша-Сестранцэвіча]]. Гэтай дыяцэзіі былі падначаленыя ўсе рымска-каталіцкія парафіі Расейскае імпэрыі. У выніку доўгачасовых перамоваў з Рымскім Апостальскім Пасадам замест Беларускае дыяцэзіі [[17 студзеня]] [[1783]] была ўтвораная [[Магілёўская архідыяцэзія (гістарычная)|Магілёўская архідыяцэзія]] (зацьверджаная буляй папы [[Піюс VI|Пія VI]] ад [[15 красавіка]] [[1783]]).
 
Пасьля [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] у [[1795]]—[[1798]]1795—1798 замест скасаванае Віленскае дыяцэзіі дзейнічала [[Інфлянцкая дыяцэзія]] з цэнтрам у Вільні, у [[1798]] Віленская дыяцэзія была адноўленая, у яе юрысдыкцыю ўваходзілі заходнебеларускія землі. У [[1795]]—[[1798]]1795—1798 рабілася спроба стварэньня [[Пінская дыяцэзія|Пінскае дыяцэзіі]] (скасаваная папскім нунцыем Л. Літам як некананічна ўтвораная). У [[1798]] была створаная [[Менская архідыяцэзія (гістарычная)|Менская архідыяцэзія]]. У агуле на [[1798]] у Расейскай імпэрыі было 6 рымска-каталіцкіх дыяцэзіяў, зь іх 3 (Віленская, Магілёўская, Менская) ахоплівалі тэрыторыю Беларусі.
 
[[26 лютага]] [[1797]] для кіраваньня Рымска-Каталіцкай Царквой створаны дэпартамэнт для каталіцкіх справаў пры Юстыц-калегіі [[Ліфляндыя|Ліфляндзкіх]], [[Эстляндыя|Эстляндзкіх]] і [[Фінляндыя|Фінляндзкіх]] справаў, які [[26 студзеня]] [[1798]] быў вылучаны асобна. У [[1801]] замест дэпартамэнту заснаваная Рымска-каталіцкая духоўная калегія — вышэйшая рымска-каталіцкая ўстанова Расейскае імпэрыі, якой былі падпарадкаваныя ўсе начальнікі, установы й сьвятарства. Супраць паўнамоцтваў калегіі выступалі біскупы й [[Ватыкан]], адзначаючы, што такая ўстанова звужае правы біскупаў і супярэчыць вучэньню Каталіцкай Царквы. У [[1847]] паводле канкардату паміж Расеяй і Сьвятым Пасадам былі зацьверджаныя межы й колькасьць дыяцэзіяў, правы Рымска-каталіцкае калегіі звужаліся да ўстановы-пасярэдніцы паміж урадам і біскупамі й кіраўніка маёмаснымі справамі.
 
[[Файл:Roman-Catholic church of St. Peter and Paul (Babrujsk, modern condition).JPG|зьлева|міні|300пкс|Сучасны стан касьцёлу сьвятых апосталаў Пятра й Паўла ў Бабруйску, перароблены за Расеяй у цэйхгаўз]]
 
Удзел каталіцкіх сьвятароў у антырасейскіх паўстаньнях спрычыніўся да рэпрэсіяў супраць Каталіцкай Царквы. У пэрыяд [[1830]]—[[1870]]1830—1870 былі зачыненыя амаль усе каталіцкія кляштары і навучальныя ўстановы па абвінавачваньні манахаў і сьвятароў у неляяльнасьці. Кляштары, што заставаліся, былі выведзеныя з падпарадкаваньня правінцыялаў і непасрэдна падначаленыя мясцовым біскупам (жаночыя) ці візытатарам зь белага сьвятарства, якія зацьвярджаліся міністрам унутраных справаў паводле прадстаўленьня біскупаў (мужчынскія, ад [[1842]]). У [[1839]] была зьліквідаваная унія. Пачаўся прымусовы перавод насельніцтва ў праваслаўе, усе каталікі былі абвешчаныя «палякамі», а праваслаўныя — «расейцамі». Колькасьць каталіцкага насельніцтва лацінскага абраду трохі павялічылася (да 20%) за кошт пераходу ў яго грэка-каталікоў.
 
У [[1866]] расейскі ўрад перастаў выконваць умовы канкардату: правы калегі былі зноў пашыраныя (хоць ранейшае становішча адноўленае не было). У [[1869]] была зьліквідаваная Менская дыяцэзія (ейная тэрыторыя была далучаная да Віленскае, а ў [[1883]] — да Магілёўскае), скасаваная была й [[Камянецкая дыяцэзія]]. Беларускія губэрні ўвайшлі ў склад 2 дыяцэзіяў — Віленскае ([[Віленская губэрня|Віленская]] й [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенская губэрні]]) і Магілёўскае, у якую акрамя [[Віцебская губэрня|Віцебскае]], [[Магілёўская губэрня|Магілёўскае]], [[Менская губэрня|Менскае]] й [[Смаленская губэрня|Смаленскае губэрняў]] увайшлі ўсе вялікарасейскія губэрні (за выключэньнем [[Саратаўская губэрня|Саратаўскае]], [[Самарская губэрня|Самарскае]] й [[Астраханская губэрня|Астраханскае]]), [[Вялікае княства Фінляндзкае]] й [[Астзэйскі край]] (за выключэньнем [[Курляндзкая губэрня|Курляндзкае губэрні]]).
 
Рымская курыя не пагадзілася з такім падзелам, лічачы яго незаконным. У [[1875]] Сьвяты Пасад прызнаў Рымска-каталіцкую духоўную калегію, але толькі як установу, што загадвае адміністрацыйна-гаспадарчымі справамі. Яна складалася з 2 сябраў (пад кіраўніцтвам магілёўскага архібіскупа) і 12 засядацеляў. У [[1883]] Папа Рымскі заключыў новае пагадненьне з расейскім урадам і даручыў кіраваньне касьцёламі былое Менскае дыяцэзіі магілёўскаму архібіскупу.
 
Духоўную адукацыю ў канцы [[18 стагодзьдзе|XVIII]] — 1-й палове [[19 стагодзьдзе|XIX стст]]. рымска-каталіцкае сьвятарства Беларусі атрымлівала ў [[Рым]]е, [[Віленская рымска-каталіцкя духоўная акадэмія|Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі]], [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]], сэмінарыях у Вільні, [[Беласток]]у, Магілёве, [[Менск]]у. У 2-й палове ХІХ ст. у Расейскай імпэрыі дзейнічала 1 вышэйшая навучальная ўстанова — Рымска-каталіцкая духоўная акадэмія (у [[Санкт-Пецярбург]]у) і сярэднія — па адной сэмінарыі ў кожнай дыяцэзіі. Магілёўская архідыяцэзіяльная сэмінарыя знаходзілася таксама ў Санкт-Пецярбургу. У [[1881]] сярод яе выхаванцаў было 48 палякаў, 26 летувісаў, 10 беларусаў, 1 немец. У [[1872]] у Менску ксёндз Ф. Сенчыкоўскі адчыніў вучэльню для касьцёльных арганістых. Традыцыйная дзейнасьць каталіцкага сьвятарства — выхаваньне цывільнае моладзі — паступова выцясьнялася са скасаваньнем у ХІХ ст. езуіцкіх установаў, школаў і калегіюмаў піяраў і дамініканаў. [[10 сьнежня]] [[1892]] на загад імпэратара ўсе вучэльні, што яшчэ засталіся пры касьцёлах, былі перададзеныя Міністэрству народнае асьветы на агульных падставах. Выдавецкая дзейнасьць Каталіцкай Царквы абмяжоўвалася выданьнем казаньняў для абвяшчэньня іх у касьцёлах і г. зв. рубрыцеляў на [[Лацінская мова|лацінскай мове]] (ад [[1860-я|1860-х]] улады рабілі захады, каб зрабіць іх расейскамоўнымі).
 
Пасьля [[1905]] ва ўмовах адноснае лібэралізацыі канфэсійных адносінаў наступіла пэўнае ажыўленьне ў дзейнасьці Рыма-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Імкліва пачаў узрастаць беларускі нацыянальны рух, якому спрыяла й частка каталіцкага сьвятарства. Многія дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэньня напачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]] былі каталікамі.
 
== Міжваенны пэрыяд ==
Радок 55:
{{Асноўны артыкул|Рымска-Каталіцкая Царква ў СССР}}
[[Файл:BiskupZygmuntLazinski.jpg|міні|Зыгмунт Лазінскі]]
Пасьля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкае рэвалюцыі]] [[1917]] году Савецкі ўрад прыняў шэраг заканадаўчых актаў пра адмену ўсялякіх нацыянальна-рэлігійных абмежаваньняў і прывілеяў, пра пазбаўленьне Царквы зямельнае ўласнасьці, дзяржаўных датацыяў, права кантраляваць школу й сямейнае жыцьцё. Ва ўмовах неўмяшаньня дзяржавы ўва ўнутрыцаркоўныя справы ў лістападзе [[1917]] была ўзноўленая Менская дыяцэзія. Але дзяржава новым заканадаўствам фактычна выключыла рэлігію й Царкву (у тым ліку Каталіцкую Царкву) са сфэры грамадзка-палітычнага жыцьця й пачала шырокую атэістычную прапаганду. У сваю чаргу Каталіцкая Царква варожа сустрэла новую ўладу, зь незадавальненьнем успрыняла яе сацыяльныя пераўтварэньні. Ва ўмовах падзелу Беларусі паміж Польшчай і [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], узмацненьня антырэлігійнае палітыкі ў БССР дзейнасьць Магілёўскае архідыяцэзіі й Менскае дыяцэзіі былі амаль цалкам спаралізаваныя.
 
У [[1920-я]]-[[1930-я]] Каталіцкая Царква перажыла шэраг антырэлігійных кампаніяў. У [[1921]] быў вымушаны выехаць у [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]] біскуп [[Зыгмунт Лазінскі]], там у [[1925]] ён узначаліў наваствораную Пінскую дыяцэзію. У [[1922]] у сувязі з голадам у [[Паволжа|Паволжы]] праводзілася канфіскацыя касьцёльнага майна, на патрэбы індустрыялізацыі канфіскаваліся званы. Праводзіліся судовыя працэсы над прадстаўнікамі каталіцкага сьвятарства, якім інкрымінаваліся контррэвалюцыйная дзейнасьць і шпіянаж на карысьць Польшчы. Гэтак, у Менску адбыўся суд над групай ксяндзоў (Я. Васілеўскі, [[Адам Лісоўскі]], М. Тамашэўскі), якія былі асуджаныя да розных тэрмінаў зьняволеньня. У [[1923]] у [[Масква|Маскве]] прайшоў працэс над 14 сьвятарамі, двое зь іх былі асуджаныя да расстрэлу — ксёндз [[Канстанты Рамуальд Будкевіч]] і архібіскуп [[Ян Цепляк]] (апошні быў памілаваны й высланы з [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]). Вялікую ролю ў атэістычнай рабоце адыграў [[Саюз ваяўнічых бязбожнікаў]], унутры якога была антыкаталіцкая польская сэкцыя. На [[1939]] у БССР былі зачыненыя амаль усе каталіцкія касьцёлы, а ў 10, што фармальна дзейнічалі, не было аніводнага сьвятара. Была фізычна зьнішчаная бальшыня каталіцкіх сьвятароў.
 
=== Заходняя Беларусь ===
{{Асноўны артыкул|Рымска-Каталіцкая Царква ў Польшчы}}
 
У Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы Каталіцкая Царква знаходзілася ў спрыяльных умовах і займала прывілеяванае становішча. Канстытуцыі [[1921]] і [[1935]] прызнавалі роўнасьць рэлігіяў і права на вольнае выкананьне культаў, аднак польскі ўрад разглядаў Каталіцкую Царкву як апірышча ў правядзеньні сваёй палітыкі на «[[крэсы|крэсах усходніх]]». Царква не была аддзеленая ад школы, і яна мела вялікі ўплыў на адукацыю. Касьцёлы й кляштары адчынялі школы, апекавалі дзіцячыя дамы, выхоўвалі дзяцей і моладзь у духу каталіцтва й адданасьці польскай дзяржаве. Амаль уся тэрыторыя Заходняе Беларусі ўваходзіла ў Віленскую мітраполію, што складалася зь Віленскае архідыяцэзіі, Пінскае й [[Ломжынская дыяцэзія|Ломжынскае дыяцэзіяў]].
 
У сярэдзіне 1920-х у [[Пінск]]у й [[Дарагічын|Драгічыне]] адчыніліся рымска-каталіцкія духоўныя сэмінарыі, адраджаліся кляштары. Актыўна будаваліся новыя касьцёлы, гэтак у [[1914]] ў [[Наваградзкі павет|Нваградзкім павеце]] было 9 касьцёлаў, а ў [[1939]] — 37. Нерухомая маёмасьць Рымска-Каталіцкай Царквы ў [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкім]], [[Віленскае ваяводзтва (1923—1939)|Віленскім]], [[Наваградзкае ваяводзтва (1919—1939)|Наваградзкім]] і [[Палескае ваяводзтва|Палескім ваяводзтвах]] складала 14 565 га ворнае зямлі (бязь земляў, што належылі віленскаму архібіскупу й пінскаму біскупу). Касьцёлам належалі і вытворчыя прадпрыемствы — невялікія фабрыкі, заводы, тартакі, млыны й г. д. Пад уплывам Рымска-Каталіцкай Царквы знаходзіліся масавыя арганізацыі, створаныя з мэтай умацаваньня каталіцтва, выхаваньня ў духу непрыманьня бальшавізму й камуністычных ідэяў, змаганьня з рэвалюцыйным рухам: «[[Каталіцкая акцыя]]», «[[Зухі]]», Каталіцкія саюзы жаночае й мужчынскае моладзі, «[[Стральцы (арганізацыя)|Стральцы]]», «[[Таварыства каталіцкай моладзі]]», «[[Харцэры]]» й г. д.
 
Прыхільнікі беларускага нацынальнага руху сярод каталіцкага сьвятарства й вернікаў аб’ядноўваліся ў «[[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)|Беларускую Хрысьціянскую Дэмакратыю]]», дзейнасьць і лідэры якой, аднак, перасьледаваліся польскімі ўладамі.
Радок 73:
[[Файл:Kaszyra 240.jpg|міні|Блаславёны [[Юры Кашыра]]]]
[[Файл:Leszczewicz 240.jpg|міні|Блаславёны [[Антоні Ляшчэвіч]]]]
У час [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] нямецкія акупацыйныя ўлады (асабліва [[Вільгельм Кубэ]]) праводзілі ў дачыненьні да Каталіцкай Царквы ў Беларусі палітыку лавіраваньня. На пачатку яны дазволілі адраджць рэлігійнае жыцьцё з мэтай выкарыстаць антысавецкія настроі вернікаў і каталіцкага сьвятарства ў сваёй прапагандзе, аднак баяліся прапольскіх памкненьняў. Беларускія каталікі ў [[1942]] у лісьце да Кубэ прасілі дазволу, каб правесьці беларусізацыю Каталіцкай Царквы. Частка беларускіх ксяндзоў (напрыклад, [[Вінцэнт Гадлеўскі]]) спрабавала ў гэтым супрацоўнічаць з акупацыйнымі ўладамі, але няўдала. Многія ксяндзы ўдзельнічалі ў антыфашыстоўскім руху, асабліва актыўным было польскае сьвятарства ў [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]], якая для капэлянаў і афіцэраў мела нават падпольны часопіс «[[Sursum corda]]». За ўдзел у антыфашыстоўскім руху (ці паводле абвінавачваньня ў гэтым) акупантамі было загублена больш за 100 каталіцкіх сьвятароў (у тым ліку [[Юры Кашыра]], [[Антон Ляшчэвіч]], сёстры-[[назарэтанкі]]). На [[1945]] у БССР захвалася 325 касьцёлаў, 90 былі разбураныя ў вайну.
 
== БССР ==
{{Асноўны артыкул|Рымска-Каталіцкая Царква ў СССР}}
 
Пасьля вайны пачалася новая хваля скасаваньня парафіяў і абмежаваньня дзейнасьці Каталіцкай Царквы, сьвятары масава выяжджалі ў Польшчу, шмат зь іх было рэпрасавана. На [[1 студзеня]] [[1960]] у БССР існавала 191 каталіцкае аб’яданьне з 102 сьвятарамі, на [[1985]] — 96 аб’яднаньняў з 52 сьвятарамі. Біскупы ў дыяцэзіі не прызначаліся. Сувязі Каталіцкай Царквы ў Беларусі з [[Ватыкан]]ам былі парушаны (зьдзяйсьняліся нелегальна празь эпіскапат Польшчы). Кадры духавенства для Беларусі рыхтаваліся ад [[1975]] у [[Рыґа|Рыскай]] каталіцкай духоўнай сэмінарыі.
 
У сувязі зь перабудовай у СССР і ўсталяваньнем дыпляматычных адносінаў з Ватыканам палепшылася сытуацыя й на Беларусі. [[25 ліпеня]] [[1989]] папа [[Ян Павал II]] рукапаклаў у біскупы й прызначыў Апостальскім адміністратарам Менску й усяе Беларусі [[Тадэвуш Кандрусевіч|Тадэвуша Кандрусевіча]]. Такім чынам была адроджаная Менская дыяцэзія. У [[1990]] у Горадні была створаная рыма-каталіцкая сэмінарыя. У [[1991]] была ўтвораная [[Менска-Магілёўская архідыяцэзія]] (мітраполія, у межах [[Менская вобласьць|Менскае]] й [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскае абласьцёў]]) з падпарадкаваньнем апошняй Пінскае дыяцэзіі (у межах [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскае]] й [[Гомельская вобласьць|Гомельскае абласьцёў]]). [[13 траўня]] [[1991]] замест Тадэвуша Кандрусевіча, які быў прызначаны Апостальскім адміністратарам эўрапейскае часткі Расеі, Менска-Магілёўскім архібіскупам быў прызначаны [[Казімер Сьвёнтак]]. [[13 красавіка]] [[1991]] у межах [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскае вобласьці]] была створаная [[Гарадзенская дыяцэзія]], на чале якой стаў [[Аляксандар Кашкевіч]]. [[27 ліпеня]] [[1991]] была абвешчаная незалежнасьць Беларусі.
 
== Сучасная Беларусь ==
[[Файл:Abraz.jpg|міні|Будслаўскі абраз Маці Божай — адна з галоўных сьвятынь Беларусі]]
У [[1994]] былі ўсталяваныя дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю й Ватыканам. Першым нунцыем [[18 траўня]] [[1994]] быў прызначаны архібіскуп [[Агастына Маркета]]. [[5 ліпеня]] [[1992]] створана мітрапалітальная камісія па перакладзе літургічных тэкстаў і рэлігійнае літаратуры на [[беларуская мова|беларускую мову]], дзякуючы якой падрыхтаваны да выданьня асноўныя літургічныя тэксты і шэраг іншых матэрыялаў. [[26 лістапада]] [[1994]] Казімер Сьвёнтак быў менаваны кардыналам. [[15 красавіка]] [[1996]] Апостальскім нунцыем для Беларусі быў прызначаны архібіскуп [[Дамінік Грушоўскі]].
 
[[1998]]—[[1999]]1998—1999 Апостальскай Сталіцаю былі менаваныя дапаможныя біскупы для Гарадзенскае й Пінскае дыяцэзіяў, а таксама для Менску-Магілёўскае архідыяцэзіі ([[Антоні Дзям’янка]], [[Казімер Велікаселец]], [[Кірыл Клімовіч]]). [[25 студзеня]] [[1999]] была створаня [[Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі]] на чале з Казімерам Сьвёнткам (ад чэрвеня [[2006]] яе ўзначальвае біскуп Аляксандар Кашкевіч). [[13 кастрычніка]] [[1999]] у межах [[Віцебская вобласьць|Віцебскае вобласьці]] была ўтвораная [[Віцебская дыяцэзія]], першым біскупам якой стаў [[Уладзіслаў Блін]].
 
[[30 верасьня]] [[2000]] завяршыў сваю працу Сынод Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі, Віцебскае і Пінскае дыяцэзіяў — першы Сынод за ўсе пасьляваенныя гады, які працягваўся чатыры гады. Сынод выпрацаваў Статуты Рымска-Каталіцкай Царквы па ўсіх галоўных кірунках яго дзейнасьці. [[22 лістапада]] [[2001]] Апостольскім нунцыем у Беларусі быў акрэдытаваны архібіскуп [[Іван Юркавіч]], [[15 верасьня]] [[2004]] — [[Марцін Відавіч]]. [[14 чэрвеня]] [[2006]] быў вызвалены са сваіх пасадаў (апроч пасады пінскага біскупа) кардынал Сьвёнтак, выканаўцам абавязкаў быў прызначаны Антоні Дзям’янка. [[21 верасьня]] [[2007]] архібіскупам-мітрапалітам Менска-Магілёўскім быў прызначаны Тадэвуш Кандрусевіч. У [[1818—22 чэрвеня|18]]—[[22 чэрвеня]] [[2008]] году адбыўся візыт у Беларусь Дзяржаўнага сакратара Ватыкану кардынала [[Тарчызіё Бэртонэ]]. Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч [[26 лютага]] [[2009]] абраны намесьнікам старшыні Кансультатыўнае міжканфэсійнай рады пры Ўпаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў. У траўні 2009 адбыўся першы ў гісторыі візыт прэзыдэнта Беларусі ў Ватыкан, дзе ён сустрэўся з Рымскім папам [[Бэнэдыкт XVI|Бэнэдыктам XVI]].
 
За апошнія 20 гадоў колькасьць парафіяў Рымска-Каталіцкай Царквы павялічылася ў чатыры разы, па стане на [[1 студзеня]] [[2009]] у Рэспубліцы Беларусь налічваецца 467 парафіяў (у тым ліку ў [[2008]] зарэгістравана 10 новых парафіяў, у [[2007]] — 17). У краіне дзейнічаюць 9 рымска-каталіцкіх місіяў і 9 манаскіх супольнасьцяў (у тым ліку 1 манаская супольнасьць зарэгістраваная ў 2009), 451 касьцёлы (яшчэ 35 знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва). У 2008 завершанае будаўніцтва 2 новых касьцёлаў. Узровень забясьпечанасьці рымска-каталіцкіх парафіяў культавымі будынкамі складае больш за 96% і зьяўляецца самым высокім сярод усіх канфэсіяў у краіне. За пэрыяд з [[1988]] да 2008 дзяржавай было перададзена Каталіцкай Царкве каля 300 аб’ектаў пад рэлігійныя мэты.
 
У рымска-каталіцкіх парафіях краіны працуюць 407 сьвятароў, зь якіх 168 — замежныя грамадзяне (у тым ліку 161 з Польшчы). Адной з праблем РКЦ зьяўляецца значны недахоп кадраў сьвятароў. З 1990 гады працуе Вышэйшая духоўная сэмінарыя Гарадзенскае дыяцэзіі, якой падрыхтавана і выпушчана 168 чалавек. З [[2001]] працуе Пінская духоўная сэмінарыя, якой у 2007—2008 выпушчана 12 сьвятароў. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь таксама накіроўваюцца для навучаньня ў духоўных установах замежных краінаў. Для працы ў парафіях на 2009 запрошана з-за межы на 12 сьвятароў і 4 законьнікі менш, чым у 2008 (у параўнаньні з 2007 лік запрошаных паменшыўся на 26 сьвятароў і 15 законьнікаў). Навучэнцы духоўных сэмінарыяў маюць адтэрміноўку ад прызыву на воінскую службу. У адпаведнасьці з Загадам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2008 адтэрміноўка нададзеная 56 навучэнцам і сьвятарам, у 2009 — 44.
 
[[Файл:Budslaufeast.JPG|міні|300пкс|Падчас сьвята Найсьвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай у 2008 годзе]]
Рымска-Каталіцкая Царква шырока ажыцьцяўляе выдавецкую дзейнасьць. Сёньня ў Беларусі выдаюцца наступныя каталіцкія пэрыядычныя выданьні: часопісы «[[Наша вера]]» (ад [[1995]]; Менск), «[[Дыялог]]» (ад [[1994]]; [[Баранавічы]]), «[[Ave Maria (часопіс)|Ave Maria]]» (ад [[1994]]; часопіс Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі), «[[Ave Maria. Маленькі рыцар Беззаганнай]]» (Менск), «[[Misericordia]]» (Горадня), газэты «[[Слова Жыцця]]» (Горадня), «[[Odkupiciel]]» (Горадня), «[[Каталіцкія навіны]]» (ад [[1995]]; Менск-Магілёў), «[[Голас Душы (газэта)|Голас Душы]]» (Менск), «[[Любите друг друга]]» (Менск). Функцыянуе каталіцкае выдавецтва «[[Pro Christo]]», якое выпускае рэлігійную літаратуру на беларускай мове. [[Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё|Беларускае радыё]] па нядзелях трансьлюе імшы на беларускай мове з архікатэдральнага касьцёлу імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску, рэспубліканскае тэлебачаньне паказвае сьвяточныя калядныя і велікодныя богаслужэньні з касьцёлаў краіны, у шэрагу выпадкаў забясьпечваецца ўключэньне прамой трансьляцыі фрагмэнтаў сьвяточных богаслужэньняў з Ватыкану. Рымска-Каталіцкая Царква ў Беларусі прыняла ўдзел у правядзеньні [[1 сакавіка]] 2008 прысьвечанага VI Эўрапейскаму Дню студэнта тэлемосту моладзі з 14 краінаў сьвету з удзелам Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI.
 
Штогод ладзяцца шматлікія пілігрымкі, перш за ўсё ў м. [[Будслаў]] [[Мядзельскі раён|Мядзелскага раёну]]. Ладзіцца штогадовы міжканфэсійны фэст духоўнае музыкі «[[Магутны Божа (фэст)|Магутны Божа]]» ў Магілёве. У Віцебскай дыяцэзіі ад 2005 году праводзіцца міжнародны фэст каталіцкага кіно «[[Магніфікат]]», 17 траўня 2008 году ў [[Віцебск]]у праведзеная IV Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Праблемы мэдычнае этыкі ў сучасным сьвеце».
Радок 101:
Каталіцкая Царква актыўна займаецца дабрачыннасьцю. У [[Гомель|Гомлі]] створаны прытулак на 50 чалавек, які абслугоўваецца сёстрамі міласэрнасьці ордэна [[Маці Тэрэза|Маці Тэрэзы]]. Пры Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі і ўва ўсіх дыяцэзіях дзейнічаюць дабрачынныя арганізацыі «[[Карытас]]», якія аказваюць значную дабрачынную дапамогу дзецям і людзям у нястачы.
 
Каталіцкая Царква адыгрывае істотную ролю ў рэлігійным жыцьці краіны, зьяўляючыся другой па колькасьці вернікаў канфэсіяй у нашай краіне. Яна падтрымлівае канструктыўныя адносіны зь [[Беларуская Праваслаўная Царква|Беларускай Праваслаўнай Царквой]] і іншымі канфэсіямі і рэлігійнымі кірункамі. Прызнаньне духоўнае, культурнае і гістарычнае ролі Каталіцкай Царквы ў Беларусі адзначана ў прэамбуле прынятага ў кастрычніку [[2002]] Закона Рэспублікі Беларусь «Аб волі сумленьня і рэлігійных арганізацыях». У 2005 прэміяй Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне» была адзначаная дзейнасьць пробашча парафіі Сьвятой Ганны ў в. [[Мосар]] [[Глыбоцкі раён|Глыбоцкага раёну]] ксяндза [[Юзэф Булька|Юзэфа Булькі]], у 2007 году — дзейнасьць біскупа Віцебскае дыяцэзіі Ўладзіслава Бліна.
 
== Глядзіце таксама ==