Уладзімер Дзянісаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 3:
У 1980 скончыў [[Менскі інстытут культуры]]. Працаваў у Рэспубліканскім навукова-мэтадычным цэнтры [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрства культуры]], у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце, з 1995 працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Дасьледуе гісторыю архітэктуры, культурнае і мастацкае жыцьцё [[Менск]]у [[XVI стагодзьдзе|XVI]] — пачатку [[XX стагодзьдзе|XX]] стагодзьдзяў.
 
Аўтар гістарычна-архіўных дасьледаваньняў, якія сталі падставай для правядзеньня рэстаўрацыйных працаў на шматлікіх помніках архітэктуры Менску. Увёў у навуковы ўжытак невядомыя крыніцы па гісторыі архітэктуры і культуры места. Удакладніў тапаграфію тэатральных будынкаў Менску XIX ст., атрыбутаваў рукапіс кнігі [[Міхал Гаўсман|Міхала Гаўсмана]] па гісторыі Менску, які захоўваецца ў "Пушкінскім домікудоме" ў [[Санкт-Пецярбург]]у, дасьледаваў памятныя мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], [[Станіслаў Манюшка|Станіслава Манюшкі]], [[Вяленці Ваньковіч|Вялеція Ваньковіча]] і інш.
 
Аўтар кніжак: «Плошча Свабоды ў Менску» (1985), «Касьцёл Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены» (1996). 3 1992 старшыня Менскага краязнаўчага таварыства, з 1995 намесьнік старшыні Менскай [[горад|мескай]] рады [[Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры|Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры]].<ref>{{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 490</ref>