Юры Попка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
KastusK (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 46:
У 1971 року пераехаў у {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ляймэн (Бадэн)|Ляймэн|de|Leimen (Baden)}} (пад [[Гайдэльбэрг]]ам), дзе заснаваў ва ўласнай кватэры на Гётэштрасэ, 1 беларускі музэй. Адкрыцьцё адбылося 15 сакавіка 1982 року з удзелам мясцовых беларусаў і мэра Ляймэна Г. Эрхбара. Экспанаты для яго былі сабраныя з усяе [[Заходняя Нямеччына|Заходняе Нямеччыны]]: [[Пояс|паясы]], [[убраньне]], [[лапці]], [[Лыжка|лыжкі]], [[посуд]], [[Кніга|кнігі]]<ref>{{Спасылка | аўтар = Дзьмітры Крывашэй.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.eedc.org.pl/index.php?option=com_content&view=article&id=98&Itemid=107| загаловак = Беларусь — краіна эмігрантаў?| фармат = | назва праекту = | выдавец = Stowarzyszenie Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne| дата = 26 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Выстаўленыя ўзнагароды заснавальніка, атрыманыя ад кіраўніцтва [[БЦР]] на эміграцыі, мандат і пасьведчаньне дэлегата [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|II Усебеларускага кангрэсу]] ([[1944]]), творы і пэрыядычныя выданьні, якія выходзілі пад рэдакцыяй Юрыя Попкі і інш.
 
[[File:Помнік загінулым у 1939—1945 беларусам.JPG|thumb|Помнік загінулым у 1939—1945 беларусам]]
У 1987 на могілках у раёне Ляймэну Санкт-Ільгене ягонымі стараньнямі быў усталяваны помнік загінулым у 1939—1945 беларусам. Заснаваны ім Інстытут беларусаведы меў на мэце заахвочваньне дасьледаваньняў па гісторыі Беларусі. Тут выдаваліся кнігі Попкі і іншых эміграцыйных беларускіх аўтараў, а ад 1986 року і друкаваны орган «Весткі Інстытута беларусаведы».
 
[[File:Магіла Ю. Попкі.JPG|thumb|Магіла Ю. Попкі]]
Памёр у [[1990]] року. Пахаваны на могілках Санкт-Ільгену. Сваю маёмасьць запаведаў «самастойнай беларускай дзяржаве»:
{{Цытата|Горад Ляймэн — часовы ўладар маёй маёмасьці. Сапраўдным уладаром станецца самастойная беларуская дзяржава, у якой будзе жыць беларускі народ… Гэтая самастойная беларуская дзяржава мусіць быць незалежнай ад палітыкі іншых краін… Акрамя майго прыватнага дому, дзе месьціцца музэй, я маю яшчэ два дамы. Прыбыткі, што будзе атрымліваць горад Ляймэн за гэтую нерухомасьць, мусяць пакрываць кошты для патрэбаў музэю, беларускага помніка й дагляду за маёй магілай. Рэшта мусіць накіроўвацца на культурныя патрэбы майго народу за мяжой і ў Беларусі, на фінансавую падтрымку «Нямецка‑беларускай арганізацыі сумеснай працы ў галіне культуры», выплату ганарараў ці прэмій пісьменьнікам, мастакам, журналістам ці выдаўцам кніг, што дэманструюць наш беларускі дух, культуру, гісторыю, сёньняшні трагічны час для беларускага народу.|Юры Попка|[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=10221 Запавет эмігранта]}}