Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Einimi (гутаркі | унёсак)
Радок 5:
== Стыль і фармат ==
=== Вікіпэдыя — не папяровая энцыкляпэдыя ===
[[m:Wiki_is_not_paper|Вікіпэдыя — не папяровая энцыкляпэдыя]]{{ref-en}}. Фактычна, колькасьць тэмаў і шырыня іх асьвятленьня абмяжоўваецца толькі пунктамі гэтай старонкі і некаторымі іншымі дзеснымідзейнымі [[Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі|правіламі]]. Адначасова, ёсьць розьніца паміж тым, што ''можа быць'' зроблена, і тым, што ''мусіць быць'' зроблена — пра гэта распавядаецца ў сэкцыі [[#Зьмест|Зьмест]]. Падобная палітыка не зьяўляецца «зялёным сьвятлом» для абы чаго: кожны артыкул мусіць прытрымлівацца правілаў і рэкамэндацыяў, ухваленых суполкай (кароткай вытрымкай якіх зьяўляюцца [[Вікіпэдыя:5С|пяць слупоў]]).
 
Вытрымка памераў артыкулаў у разумных аб’ёмах ёсьць вельмі важным пунктам у падвышэньні даступнасьці Вікіпэдыі, асабліва для карыстальнікаў мабільных тэлефонаў. Памер артыкулаў непасрэдным чынам уплывае на хуткасьць загрузкі старонак і зручнасьць прагляду (глядзіце [[Вікіпэдыя:Памер артыкулаў]]). Натуральным выйсьцем зьяўляецца падзяленьне аб’ёмнага артыкула на больш дробныя часткі, пакідаючы невялічкую вытрымку (кшталту прэамбулы) са спасылкай на асноўны артыкул па тэме. Некаторыя тэмы ў папяровых энцыкляпэдыях асьвятляюцца вельмі дробна, фармальна. У той жа час у Вікіпэдыі можна раскрыць тэму цалкам, дадаўшы шмат карыснай інфармацыі, ілюстрацыяў, спасылак на вонкавыя старонкі і, галоўнае, дынамічна абнаўляць зьвесткі.<!-- + рэкамэндацыі па стылі напісаньня -->