Ворша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 126:
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Ворша абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яныяна ўвайшліўвайшла ў склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. Толькі ў 1924 годзе ў выніку ўзбуйненьня БССР Ворша вярнулася ў склад Беларусі, дзе атрымала статус раённага цэнтру. З 1938 году — у Віцебскай вобласьці.
 
14 ліпеня 1941 году, у часы [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]], савецкая армія пасьпяхова ўжыла каля Воршы новую зброю — устаноўку залпавых стрэлаў «[[Кацюша (зброя)|Кацюша]]». Камандаваў батарэяй «Кацюшаў» капітан [[Іван Флёраў|І. Флёраў]]. 16 ліпеня 1941 году Воршу занялі нямецкія войскі. У часы акупацыі існавала група [[партызан (вайна)|партызанаў]]-падпольнікаў на чале з [[Канстанцін Заслонаў|Канстанцінам Заслонавым]], якая дзейнічала ў аршанскім чыгуначным дэпо. Гэтая група зрабіла 93 падрывы [[цягнік]]оў за 3 месяцы 1942 году. Па сакавіку таго ж году К. Заслонаў мусіў схавацца ў лесе ад перасьледу нямецкай акупацыйнай улады, аднак ён не спыніў сваёй дзейнасьці; партызан загінуў 14 лістапада 1942 году. 27 чэрвеня 1944 году Воршу занялі войскі [[Трэці Беларускі фронт|Трэцяга Беларускага фронту]].
Радок 137:
11 сакавіка 1971 году савецкія ўлады зацьвердзілі новы савецкі герб Воршы, аўтарамі якога былі Гаранскі і Янкоўскі. У чэрвені 1984 году за мужнасьць і стойкасьць, выяўленыя ў гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], Воршу ўзнагародзілі [[ордэн]]ам [[ордэн Айчыннай вайны I ступені|Айчыннай вайны I ступені]].
 
19 верасьня 2008 году ў Воршы прайшоў штогадовы [[Дажынкі (фэст)|фэстываль «Дажынкі»]]. У рамках падрыхтоўкі да мерапрыемствафэсту места значна ўпарадкавалі. Агулам збудавалі альбо рэканструявалі больш за 500 аб’ектаў. Рамантаваліся мескія [[гасьцініца|гасьцініцы]], [[мост]]у цераз Аршыцу, чыгуначнага і аўтамабільнага вакзалаў. У Воршы збудавалі стадыён і лазьню. Уздоўж берагу Дняпра ўтварыўся дзіцячы парк з атракцыёнамі і невялікім паўкругам. Праводзілася ўпарадкавеньне жытловага фонду цэнтру места, цэнтральнага пляцапляцу і мескага парку, дзе праходзілі асноўныя мерапрыемствыімпрэзы сьвята. Частку старых дамоў зьнішчылі, каб пашырыць цэнтральныя вуліцы. На падрыхтоўцы Воршы да сьвята працавала больш за 800 прадпрыемстваў з усёй краіны<ref>[http://ximik.info/modules.php?name=News&file=article&sid=1501 На «Дожинки-2008» в Орше потратят 400 миллиардов] // [[БелТА]], 14 лютага 2008 г.{{ref-ru}}</ref>. Працы на аршанскіх помніках гісторыі і архітэктуры пачаліся яшчэ ў 2007 годзе: рамонт даху ў [[езуіты|езуіцкім]] калегіюме (помнік архітэктуры XVII ст.), рэканструкцыя 30-мэтровай вежы гэтага комплексу, на якой паставілі купал і гадзіньнік. Па заканчэньні працаў тут адкрыўся гістарычны музэй і бібліятэка. Пры рэканструкцыі комплексу Аршанскага езуіцкага калегіюму будаўнікі неаднаразова знаходзілі чалавечыя косьці і кумпалы. За часамі СССР у гэтых будынках месьцілася вязьніца. Мяркуецца, што знойдзеныя парэшткі належаць ахвярам камуністычнага рэжыму<ref>{{Спасылка | аўтар = Граблевский О. | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 24.07.2008 | url = http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=6&news=26397&newsPage=0| загаловак = И дожинки, и докопки| фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://regionby.org/ Bulletinonline.org] | дата = 24 жніўня 2013 | мова =ru | камэнтар = }}</ref>.
 
14 студзеня 2013 году Воршу пазбавілі афіцыйнага статусу гораду абласнога падпарадкаваньня<ref name="pravo.by">{{спасылка|загаловак=Указ Президента Республики Беларусь от 14 января 2013 г. № 27 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр»|url=http://www.pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=P31300027&p1=1&p5=0|дата публікацыі=14 студзеня 2013|дата доступу=7 лютага 2016|мова=ru|выдавец=Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь|фармат=pdf}}</ref>.