Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Берасьце): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дададзеная Катэгорыя:Базыляны з дапамогай HotCat
д дапаўненьне
Радок 32:
Пры базылянскім манастыры існаваў таксама шпіталь і рэзыдэнцыя япіскапа.
 
Будаўніцтва новай мураваной базылянскай царквы сьв. Пятра і Паўла пачалося пры ігумене а. Дыянізію Дамброве, у 1762-1766 гг. «за кошт сродкаў і стараньняў правінцыі Літоўскай». У 1774 годзе, калі ігуменам быў а. Яўхім Кучынскі, у сувязі з пачаткам палітычнага крызысу ў Рэчы Паспалітай, будаўніцтва незавершанай (бязь вежаў) мураванай царквы берасьцейскія базыляне вымушаныя былі тэрмінова закансэрваваць да лепшых часоў і асьвяціць. Асьвячэньне базылянскага храму зьдзейсьніў кобрынскі архімандрыт Люцыд Вейрыловіч. У 1819 годзе правінцыял базылянаў Цэзары Камінскі так апісваў стан сьвятыні: «...Фасад з муру ўзьведзены зь дзьвюмя вежамі i чатырма пілястрамі, дагэтуль няскончаны дзеля сьціплага фундушу». Аднак нават у няскончаным выглядзе царква сьв. Пятра і Паўла ў Берасьці зьяўляецца адной з найбольш цікавых базылянскіх сьвятыняў, пабудаваных на тэрыторыі Літоўскай правінцыі Ордэну базылянаў у трэцяй чвэрці XVIII стагодзьдзя.<ref name="Laurouskaja-bazylanie"></ref>
 
Манастыр сьв. апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці неаднойчы абіраўся месцам правядзеньня генэральнай капітулы Ордэну базылянаў. Такія пасяджэньні генэральнай капітулы базылянаў адбываліся ў Берасьці ў 1747, 1751, 1759, 1772 гадах.<ref name="Bazylianie diecezji brzeskiej">[http://mazowsze.hist.pl/33/Szkice_Podlaskie/698/2000/24736/ Dorota Wereda. Bazylianie w unickiej diecezji brzeskiej w XVIII wieku // Szkice Podlaskieh, nr 8, 2000. S. 213-233]</ref>.
Радок 41:
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
Па [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцім падзеле Рэчы Паспалітай]] (1795) царква і манастыр працягвалі дзейнічаць. У 1819 годзе правінцыял базылянаў Цэзары Камінскі так апісваў стан сьвятыні: «...Фасад з муру ўзьведзены зь дзьвюмя вежамі i чатырма пілястрамі, дагэтуль няскончаны дзеля сьціплага фундушу». Аднак нават у няскончаным выглядзе царква сьв. Пятра і Паўла ў Берасьці зьяўляецца адной з найбольш цікавых базылянскіх сьвятыняў, пабудаваных на тэрыторыі Літоўскай правінцыі Ордэну базылянаў у трэцяй чвэрці XVIII стагодзьдзя.<ref name="Laurouskaja-bazylanie"></ref> У 1823 годзе ўпамінаюцца дзьве вежы над царквой.
 
[[Файл:Руины Белого Дворца.jpg|значак|Падмуркі царквы]]
Радок 57:
=== Царква ===
Царква — 3-[[нэф]]авая 2-вежавая [[базыліка]] з алтарнай [[апсыда]]й і вялікім [[прэзьбітэрыюм]]ам. Паміж вежамі ўзвышаўся фігурны [[франтон]]. Галоўны фасад меў плястычную хвалістую паверхню, аздобленую [[пілястра]]мі з вокнамі і нішамі паміж імі. У аснове фасаду быў [[руст]]аваны цокаль.
 
Адметна, што новы мураваны храм базылянаў у Берасьці насуперак ранейшай усходняй традыцыі быў арыентаваны алтаром у кірунку Ерусаліму, у бок Магілы Гасподняй.<ref name="Laurouskaja-bazylanie"></ref>
 
Усярэдзіне галоўны нэф і апсыда перакрываліся цыліндрычнымі, бакавыя нэфы — крыжовымі на падпружных арках скляпеньнямі<ref>{{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}} С. 90.</ref>. Кожны з апорных слупоў падзялялі 8 пілястраў складанага профіля. У [[нартэкс]]е над уваходам разьмяшчаліся хоры. Інтэр’ер упрыгожваў мураваны алтар з 2-яруснай ордэрнай кампазыцыяй, а таксама 6 бакавых алтароў.