Крыстыян Гюйгэнс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Крыніцы, Вонкавыя спасылкі
 
Радок 6:
|Альма-матэр = [[Лейдэнскі ўнівэрсытэт]]
}}
'''Крыстыян Гюйгэнс''' ({{мова-nl|Christiaan Huygens|скарочана}}; [[14 красавіка]] [[1629]], [[Гаага]] — [[8 ліпеня]] [[1695]], там жа) — [[Нідэрлянды|нідэрляндзкі]] [[мэханік]], [[фізык]], [[Матэматыка|матэматык]], [[астраном]] і [[вынаходнік]].
 
== Біяграфія ==
Гюйгэнс нарадзіўся ў [[Гаага|Гаазе]]. Ягоны бацька, [[Канстантэйн Гюйгэнс]], тайны саветнік прынцаў [[Аранская дынастыя|Аранскіх]], быў выдатным літаратарам, які атрымаў таксама добрую навуковую адукацыю. Малады Гюйгэнс вывучаў права і матэматыку ў [[Лейдэнскі ўнівэрсытэт|Лейдэнскім унівэрсытэце]], затым вырашыў прысьвяціць сябе навуцы. У [[1651]] годзе была апублікаваная праца «Разважаньні пра квадратуру гіпэрбалы, эліпса і круга».
 
Разам з братам ён удасканаліў [[тэлескоп]], давёўшы яго да 92-кратнага павелічэньня, і пачаў вывучэньне неба. Першую вядомасьць Гюйгэнс спазнаў, калі ён адкрыў [[кольцы Сатурна]] ([[Галілео Галілей|Галілей]] таксама бачыў іх, але ня змог зразумець, што гэта такое) і спадарожнік гэтай плянэты, [[Тытан (спадарожнік)|Тытан]].
 
У [[1657]] годзе Гюйгэнс атрымаў галяндзкі [[патэнт]] на канструкцыю [[мэханічны гадзіньнік|ківачовага гадзіньніка]]. У апошнія гады жыцьця гэты мэханізм намагаўся стварыць Галілей, але яму перашкодзіла прагрэсуючая [[сьлепата]]. Гадзіньнік Гюйгэнса рэальна працаваў і забясьпечваў выдатную для таго часу дакладнасьць ходу. Цэнтральным элемэнтам канструкцыі быў вынайдзены Гюйгэнсам якар, які пэрыядычна падпіхваў ківач і падтрымліваў незгасальныя ваганьні. Сканструяваныя Гюйгэнсам дакладныя і танныя ківачовыя гадзіньнікі хутка атрымалі шырокі распаўсюд па ўсім сьвеце.
 
У [[1665]] годзе па запрашэньні [[Жан-Батыст Кальбэр|Жана-Батыста Кальбэра]] асеў у [[Парыж]]ы і быў залічаны ў сябры [[Француская акадэмія навук|Францускай акадэміі навук]]. У [[1666]] годзе на прапанову Кальбэра Крыстыян Гюйгэнс стаў яе першым прэзыдэнтам. Гюйгэнс кіраваў Акадэміяй 15 гадоў.
 
У [[1673]] годзе пад назвай «Ківачовы гадзіньнік» выйшла выключна зьмястоўная праца па [[Кінэматыка|кінэматыцы]] паскоранага руху. Гэтая кніга была настольнай у [[Ньютан]]а, які скончыў пачатае Галілеем і працягнутае Гюйгэнсам складаньне фундамэнта [[Мэханіка|мэханікі]]
 
У сувязі з хуткім скасаваньнем [[Нанцкі эдыкт|Нанцкага эдыкта]] ў [[1681]] годзе Гюйгэнс, ня маючы жаданьня пераходзіць у [[каталіцызм]], вярнуўся ў Галяндыю, дзе працягнуў свае навуковыя дасьледваньні.
 
== Ушанаваньне памяці ==