Міхаіл Фрадкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
абнаўленьне зьвестак
Радок 1:
{{Палітык}}
'''Міхаі́л Яфі́мавіч Фрадко́ў''' ({{мова-ru|Михаил Ефимович Фрадков}}; нарадзіўся [[1 верасьня]] [[1950]] году) — расейскі палітык, [[прэм’ер-міністар]] [[Расея|Расейскае Фэдэрацыі]].
 
== Біяграфія ==
Міхаіл Фрадкоў нарадзіўся ў [[Самарская вобласьць|Самарскай вобласьці]] Расеі, скончыў Маскоўскі станкаінструмэнтальны інстытут ([[1972]]) і Акадэмію зьнешняга гандлю ([[1981]]). У [[1973]] годзе Фрадкоў быў накіраваны ў эканамічны аддзел амбасады [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] у [[Індыя|Індыі]], дзе працаваў два гады. Па вяртаньні ў Савецкі Зьвяз Фрадкоў рабіў у сыстэме Дзяржаўнага камітэту СССР па зьнешнеэканамічных сувязях і Міністэрства зьнешнеэканамічных сувязяў СССР.
 
У [[1991]] годзе Фрадкоў быў прызначаны прадстаўніком Расеі пры [[Генэральнае пагадненьне па тарыфах і гандлі|GATT]] (будучая [[Сусьветная гандлёвая арганізацыя|СГА]]) у Жэнэве.
 
Напрыканцы [[1992]] году Фрадкоў быў прызначаны намесьнікам міністра зьнешнеэканамічных сувязяў Расеі. Меней, чым праз рок, у кастрычніку [[1993]], ён робіцца першым намесьнікам міністра. [[15 красавіка]] [[1997]] году сваім указам прэзыдэнт Расеі [[Барыс Ельцын]] прызначыў Міхаіла Фрадкова міністрам зьнешнеэканамічных сувязяў Расейскае Фэдэрацыі. На гэтай пасадзе Фрадкоў працаваў адзін год, пасьля чаго быў прызначаны міністрам гандлю.
 
[[31 траўня]] [[2000]] году Міхаіл Фрадкоў прызначаны на пасаду першага намесьніка сакратара Рады Бясьпекі РФ. [[28 сакавіка]] [[2001]] году ён прызначаны новым прэзыдэнтам Уладзімерам Пуцінам на пасаду дырэктара Фэдэральнае службы падатковае паліцыі Расеі.
 
У [[2003]] годзе Фрадкоў прызначаны прадстаўніком Расеі ў [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскім Зьвязе]].
 
[[1 сакавіка]] [[2004]] году ён быў прадстаўлены прэзыдэнтам [[Уладзімер Пуцін|Пуціным]] як кандыдат у прэм’ер-міністры Расеі, 5 сакавіка яго кандыдатура зацьверджаная [[Дзяржаўная Дума Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі|Дзяржаўнай Думай Расеі]].
 
Прызначэньне Фрадкова было нечаканым для многіх экспэртаў. Міхаіл Фрадкоў аніякім чынам ня быў зьвязаны ані з кланам ельцынскае «сям’і», ані зь «сілавікамі».
Радок 28:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Фрадкоў, Міхаіл}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 1 верасьня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1950 годзе]]