Сўонсі Сіці: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 21:
«'''Сўонсі Сіці'''» ({{мова-cy|Clwb Pêl-droed Dinas Abertawe}}, {{мова-en|Swansea City}}) — [[Ўэйлз|валійскі]] прафэсійны футбольны клюб з гораду [[Сўонсі]]. Утвораны ў 1912 годзе, да Футбольнай лігі далучаны ў 1920 годзе, і з тых часоў зьяўляецца ейным нязьменным удзельнікам. На сёньняшні час выступае ў [[Прэм’ер-Ліга|Прэм’ер-лізе]], найвышэйшым па значнасьці футбольным турніры Ангельшчыны. 10-разовы пераможца [[Кубак Ўэйлзу па футболе|Кубка Валіі]]. Паўфіналіст [[Кубак Ангельшчыны па футболе|Кубка Ангельшчыны]] ў 1926 і 1964 гадох. Клюб браў удзел у старым першым дывізіёне футбольнай лігі ў 1981—1983 гадох; у свой першы сэзон фінішаваў на 6-м месцы. З 2005 году хатнія матчы праводзіць на стадыёне «[[Лібэрці Стэдыюм]]», які дзеліць з рэгбійным клюбам «Оспрэйс» [[рэгбі-юніён]]. Да 2005 году хатняй арэнай клюбу быў стадыён «Вэтч Філд».
 
Колерамі клюбу ёсьць сіне-чорна-белыя. «Сўонсі» й ягоныя заўзятары неафіцыйна вядомыя як «Джэкс». Адно з тлумачэньняў гэтай мянушкі складаецца ў тым, што на працягу [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] маракоў з Сўонсі паважалі й любы марак з Сўонсі мог далучыцца да каманды, грунтуючыся проста на рэпутацыі гораду добрых маракоў. Іншыя, аднак, мяркуюць, што каманду празвалі ў гонар выратавальнай сабакі Сўонсі Джэк.
 
У 2011 годзе ў матчы плэй-оф за права выхаду ў Прэм’ер-лігу «Сўонсі» абыграў «[[Рэдынг (футбольны клюб)|Рэдынг]]» зь лікам 4:2.
Радок 27:
== Гісторыя ==
=== Раньнія гады ===
Тэрыторыя вакол [[Сўонсі]] традыцыйна лічылася вобласьцю [[рэгбі]], і, нягледзячы на ​​папярэднія спробы футбольнага клюбу «[[Сўонсі Віла]]», не было ніякіх прыкметных футбольных клюбаў да стварэньня клюбу «Сўонсі Сіці» ўлетку 1912 году. Яны, прытрымліваючыся прыкладу многіх іншых клюбаў [[Паўднёвы Ўэйлз|Паўднёвага Ўэйлзу]], далучыліся да другога дывізіёну Паўднёвай лігі на наступны сэзон. Дж. Торп зьяўляўся першым старшынём клюбу. Свой першы прафэсійны матч клюб правёў 7 верасьня 1912 году супраць іншага ўэйлскага клюбу — «[[Кардыф Сіці]]». Гульня скончылася ўнічыю зь лікам 1:1. На працягу гэтага першага сэзону клюб дамогся перамогі ў [[Кубак Ўэйлзу па футболе|Кубку Ўэйлзу]], а на наступны сэзон клюб дасягнуў першага раўнду [[Кубак Ангельшчыны па футболе|Кубка Ангельшчыны]]. «[[Блэкбэрн Ровэрз]]» стаў першым супернікам футбалістаў з Сўонсі, які прыехаў на «[[Вэтч Філд]]» у гульні на Кубак Ангельшчыны сэзое 1914—1915 гадоў. На той момант «Блэкбэрн Ровэрз» быў чэмпіёнам Ангельшчыны, але гэтае ня стала перашкодай на шляху клюбу, які атрымаў перамогу зь лікам 1:0. Адзіны мяч у браму гасьцявой каманды правёў [[Бэна Бэйнон]]<ref>Jenkins, John M.; et al. (1991). Who's Who of Welsh International Rugby Players. Wrexham: Bridge Books. p. 20. {{ISBN|978-1-872424-10-1}}.</ref>. У наступным раўндзе клюб сустракаўся зь іншым прадстаўніком [[Футбольная ліга Ангельшчыны|Футбольнай лігі]] — «[[Тотэнгэм Готспур|Тотэнгэм Готспурам]]ам», зь якім згуляў спачатку ўнічыю, але ў другім матчы атрымаў паразу.
 
Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] кіраўніцтва Паўднёвай лігі адмовілася ад правядзеньня другога дывізіёну, і многія клюбы былі скасаваны з-за фінансавых цяжкасьцяў, але «Сўонсі Таўн» апынуўся ў першым дывізіёне. Усяго праз чатыры сэзоны ў Паўднёвай лізе, клюб стаў адным з заснавальнікам новага трэцяга дывізіёну Футбольнай лігі ў 1920 годзе.