Ян Серада: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакладненьне
Радок 28:
| узнагароды =
}}
'''Ян Мікітавіч Серада''' (Іван, Янка) ({{Дата ў старым стылі|13 траўня|1879|1 траўня}}, в. [[Задзьвея]], [[Наваградзкі павет]], сучасны [[Баранавіцкі раён]] — пасьля [[19 лістапада]] [[1943]]) — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, пэдагог, публіцыст. Першы Старшыня [[Рада БНР|Рады БНР]].
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ({{Дата ў старым стылі|13 траўня|1879 году|1 траўня}} ў [[Задзьвея|Задзьвеі]] [[Наваградзкі павет (Менская губэрня)|Наваградзкага павету]] [[Менская губэрня|Менскай губэрні]]. У [[1903]] годзе скончыў [[Варшаўскі вэтэрынарны інстытут]]. У [[1905]]—[[1906]]1905—1906 гадах служыў у арміі ў [[Маньчжурыя|Маньчжурыі]]. Працаваў вэтэрынарам у [[Менская губэрня|Менскай губэрні]] ([[1907]]—[[1911]]1907—1911), тады ж выкладаў у [[Мар'іна-Горскае сельскагаспадарчае вучылішча|Мар’іна-Горскім сельскагаспадарчым вучылішчы]]. Быў мабілізаваны ў час [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], працаваў вэтэрынарам на фронце<ref>Васілеўскі, Ю. В. Серада Янка // {{Літаратура/БелЭн|14к}} с. 342</ref>.
 
Сябра [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]]. Старшыня прэзыдыюму [[Першы Ўсебеларускі кангрэс|Ўсебеларускага кангрэсу]] ([[1917]]). Старшыня [[Рада БНР|Рады БНР]] ([[1918]]). Сябра ЦК [[Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў]] ([[1918]]). Уваходзіў у [[Часовы Беларускі нацыянальны камітэт]], прэзыдыюм [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай рады БНР]] ([[1919]]—[[1920]]1919—1920).
 
Працаваў у Наркамаце земляробства БССР. Навуковы супрацоўнік і загадчык [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа|бібліятэкі]] (1925—1927) [[Інбелкульт]]у, выкладчык [[Менскі беларускі пэдагагічны тэхнікум|Менскага беларускага пэдагагічнага тэхнікуму]] ([[1921]]—[[1925]]1921—1925). Арганізатар і дырэктар Менскага вэтэрынарна-заатэхнічнага тэхнікуму ([[1923]]—[[1924]]1923—1924). Дацэнт [[Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі]] ў Горы-Горках (ліпень [[1925]] — сьнежань [[1929]]). Навуковы супрацоўнік [[Беларускі НДІ сельскай і лясной гаспадаркі|Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі]] (з [[1927]]).
 
Быў арыштаваны [[ДПУ БССР]] [[4 ліпеня]] [[1930]] году ў сувязі са справай «[[Саюз вызваленьня Беларусі|Саюзу вызваленьня Беларусі]]». Пастановай Калегіі [[АДПУ СССР]] ад [[10 красавіка]] [[1931]] году сасланы ў [[Яраслаўль]] тэрмінам на 5 гадоў. Паўторны прыгавор вынесены [[27 сьнежня]] [[1941]] году; атрымаў 10 гадоў пазбаўленьня волі. Датэрмінова вызвалены [[19 лістапада]] [[1943]] году з [[Краслаг]]а ([[Краснаярскі край]]). Далейшы лёс невядомы. Па першым прыгаворы рэабілітаваны [[10 ліпеня]] [[1988]] году, па другім — [[16 студзеня]] [[1989]] году.
 
== У друку ==
Публікаваўся з [[1914]] году (часопіс «Саха»). Выступаў у друку з навуковымі, навукова-папулярнымі і публіцыстычнымі артыкуламі на сельскагаспадарчыя тэмы.
 
=== Творы ===
Радок 54:
* Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
* [http://old.horki.info/content/view/2132/59/ Уладзімір Ліўшыц. У Горках працаваў першы старшыня Рады БНР]
* Уладзімір Ліўшыц. Першы старшыня БНР // С Горками и академией связаны судьбой (события, люди и дела). Заметки краеведа. — Горки: 2013. — С.35-41.
* [http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/serada.html СЕРАДА Янка (Іван)]