Лаўрышава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 59:
У [[XII стагодзьдзе|XII ст.]] у Панямоньні ўтварылася Наваградзкае княства, у яго ўваходзіла і мясцовасьць, дзе разьмешчана Лаўрышава. У сярэдзіне [[XIII стагодзьдзе|XIII ст.]], калі для [[Усходнія славяне|славян]] і [[Балты|балтаў]] узьнікла пагроза з боку [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэну]] і мангола-татарскага нашэсьця, гэтае княства стала часткай зямель, зь якіх склалася новая цэнтралізаваная дзяржава — [[Вялікае Княства Літоўскае]], у далейшым яно аб’яднала ўсе княствы [[Беларусь|Беларусі]] і [[Літва старажытная|Літвы]].
 
[[Файл:Войшалк засноўвае манастыр.jpg|зьлева|міні|150пкс|Войшалк засноўвае манастыр. <small>Мініятура з Астэрманаўскага І-га тому Ліцавога летапіснага збору, [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] Бібліятэка Расейскай акадэміі навук, [[МаскваГорад|г.]] [[Санкт-Пецярбург]].</small>]]
Паводле [[Галіцка-Валынскі летапіс|Галіцка-Валынскага летапісу]], каля 1260 [[год]]а [[сын]] першага вялікага князя [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] [[Міндоўг]]а — Войшалк ([[вялікі князь літоўскі]] ў 1264—1267) — заснаваў [[манастыр]] ''«на [[Рака|рацэ]] на [[Нёман]]е, паміж [[Літва старажытная|Літвой]] і [[Наваградак|Наваградкам]], і там жыў»''<ref>[[Пераклад]] са [[Старажытнаруская мова|старажытнарускай мовы]] паводле артыкулу: ''[[Аляксандар Краўцэвіч|Краўцэвіч, А. К.]]'' [http://pawet.net/library/history/bel_history/kraucewicz/29/%D0%92%D0%BE%D0%B9%D1%88%D0%B0%D0%BB%D0%BA_%281264_-_1267_%D0%B3.%29._%D0%86%D0%BD%D1%82%D1%8D%D0%BB%D1%96%D0%B3%D0%B5%D0%BD%D1%82_%D0%BD%D0%B0_%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%B5.html Войшалк (1264 — 1267 г.). Інтэлігент на троне] // pawet.net. — 2008. — 27 чэрвеня.</ref>. Згодна [[Беларуская праваслаўная царква|царкоўнаму]] паданьню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне [[XIII стагодзьдзе|XIII ст.]] [[Сьвяты|прападобным]] [[ігумен]]ам Елісеем.