Магілёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
→‎Найноўшы час: дапаўненьне
Радок 132:
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Магілёў абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|РСФСР]]. У 1924 годзе Магілёў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам акругі і раёну (з 1938 году цэнтар Магілёўскай вобласьці).
 
У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] зь ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 году Магілёў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1946 годзе тут адкрыўся першы аўтобусны маршрут, у 1970 годзе адбыўся пуск [[Магілёўскі тралейбус|тралейбуса]]. У 2005 годзе гістарычны герб места атрымаў афіцыйны статус, хаця ён шырока выкарыстоўваўся ўжо з пачатку 1990-х гадоў. З 25 па 31 сакавіка 2018 году ў горадзе быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных сьвяткаваньню [[100-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі|100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі]], у тым ліку экскурсія па гарадзкіх мясьцінах, зьвязаных з БНР і канцэрт з удзелам мясцовага гурта [[Lis (гурт)|Lis]], а таксама [[Юрась Несьцярэнка|Юрася Несьцярэнкі]] і [[Андрусь Такінданг|Андруся Такінданга]]<ref>[http://belsat.eu/in-focus/yak-magilyou-adznachyu-100-gadou-bnr/ Як Магілёў адзначыў 100 гадоў БНР]</ref>. Раней была пададзена заяўка і на інфармацыйны пікет у цэнтры гораду, аднак улады прапанавалі перанесьці яго на стадыён па вуліцы Чалюськінцаў, удалечыні ад людных вуліцаў, таму арганізатары ня сталі яго праводзіць<ref>[https://www.svaboda.org/a/29109575.html У Магілёве забаранілі пікет да #БНР100]</ref>.
 
<gallery widths=150 heights=150 caption="Места на старых здымках" class="center">