Народны сакратарыят БНР: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
перанёс табліцу долу |
дапаўненьне |
||
Радок 3:
Магчымасьць скліканьня такога органу зьявілася пасьля эвакуацыі [[Аблвыканкамзах]]у ў ноч на [[19 лютага]] [[1918 год]]у, пасьля пераходу ў наступленьне нямецкага войска. Сакратарыят абвясьціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «скліканьня на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі». Сядзіба Народнага Сакратарыяту знаходзілася ў [[Дом губэрнатара (Менск)|Доме губэрнатара]] (Менск, пл. Свабоды, 9). Пасьля абвяшчэньня Першай Устаўной граматы Народны Сакратарыят у якасьці часовай улады быў падтрыманы Менскай гарадзкой думай{{зноска|Міхалюк|2015|Міхалюк|197}}. 20 лютага заснаваная грамадзка-палітычная газэта «[[Белорусская земля (1918)|Белорусская земля]]», якая выдавалася па-расейску і друкавала рашэньні Беларускага Народнага Сакратарыяту, у тым ліку Ўстаўную грамату да народаў Беларусі (Першую).
Сакратарыят быў першым урадам [[БНР]] і, фактычна, першым уласна беларускім урадам, аднак ён ня быў фармальна прызнаны як паўнамоцны орган ані савецкай уладай у [[Масква|Маскве]], ані нямецкай акупацыйнай уладай. 25 лютага 1918 году ўладу ў Менску ўзялі нямецкія войскі, яны выгналі Народныя Сакратарыят з ягонай сядзібы і канфіскавалі грашовыя сродкі. 28 лютага дзейнасьць Народнага Сакратарыяту ў якасьці беларускага нацыянальнага прадстаўніцтва дазволеная Нямецкай вайсковай адміністрацыяй
У пачатку мая сацыялісты-рэвалюцыянэры Бадунова, Грыб, Заяц і сацыял-дэмакрат Смоліч выйшлі са складу Народнага сакратарыяту Беларусі. Быў створаны другі ўрад БНР, які больш вядомы як [[Рада пяцёх]]. У маі правыя сябры Рады БНР стварылі Народны сакратарыят Беларусі, альтэрнатыўны Радзе пяцёх пад старшынствам Рамана Скірмунта. Народным сакратаром унутраных спраў стаў генэрал [[Кіпрыян Кандратовіч]], казначэм - менскі гарадзкі галава Станіслаў Хржанстоўскі<ref>{{Спасылка|url=https://www.svaboda.org/a/29065743.html|загаловак=Падарожжа ў БНР (8). Раман Скірмунт ідзе ў прэм'еры|выдавец=Радыё Свабода|дата публікацыі=27 лютага 2018|аўтар=Шупа, С.}}</ref> (у чэрвені гэтую пасаду заняў [[Тодар Вернікоўскі]]). Іншымі сябрамі ўраду сталі [[Павал Аляксюк]] і [[Радаслаў Астроўскі]]. Трэці ўрад працаваў да чэрвеня. Левыя і правыя дасягнулі паразуменьня, пасьля чаго быў створаны чацьвёрты Народны сакратарыят Беларусі, у склад якога ўвайшлі сябры БПС-Ф і БПС-Р. Старшынём стаў Ян Серада, сябрам - Захарка, вярнуўся Заяц. Пасаду народнага сакратара гандлю і прамысловасьці заняў Вернікоўскі<ref name=belen/>.
Радок 95:
== Глядзіце таксама ==
* [[Урад
* [[Сьпіс урадаў БНР]]
== Крыніцы ==
|