Шклоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
Радок 62:
Першы пісьмовы ўпамін пра Шклоў зьмяшчаецца ў «Запісках» [[Зыгмунд Гербэрштэйн|З. Гербэрштэйна]] і датуецца 1520 годам<ref name="evkl">[[Андрэй Лукашэвіч|Лукашэвіч А.]] Шклоў // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 757.</ref>. Даўняе паселішча знаходзілася на месцы сучасных вёсак [[Стары Шклоў]] і [[Хоцімка]]. У [[16 стагодзьдзе|XVI]]—[[17 стагодзьдзе|XVІI]] стагодзьдзях у Шклове існаваў магутны [[Шклоўскі замак|замак]] і мескія ўмацаваньні. З 2-й паловы [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] места стала сталіцай [[Шклоўскае графства|графства]]. У 1619 годзе [[ваявода троцкі]] [[Аляксандар Хадкевіч]] фундаваў у Шклове кляштар дамініканаў. На 1643 год у месьце налічвалася 850 дамоў, на 1650 год — 1220<ref name="evkl"/>.
 
Упершыню [[Масковія|маскоўскія]] войскі спалілі Шклоў у 1535 годзе<ref name="evkl"/>. У [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкую вайну]] захопнікі тройчы (у 1562, 1564 і 1581 гадох) палілі места<ref name="evkl"/>. У пачатку [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] у 1654 годзе жыхары Шклова вытрымалі маскоўскую аблогу, але пазьней здалі места; улетку 1655 году ў Шклове разьмясьцілася часовая стаўка цара маскоўскага гаспадара [[Аляксей Міхайлавіч|Аляксея Міхайлавіча]]. Толькі ў 1660 годзе войска [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] вызваліла места, аднак неўзабаве ягоныя жыхары вытрымалі яшчэ адну маскоўскую аблогу. На 1661 год у Шклове засталося толькі 490 будынкаў<ref name="evkl"/>. У 1666 годзе маскоўскія войскі зноў захапілі Шклоў (акупацыя працягвалася да 1667 году), мясцовую шляхту за «здраду» прымусова вывезьлі ў [[Казань]]<ref name="evkl"/>.
 
У выніку ваенных спусташэньняў у канцы [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] адбыўся перанос Шклова на цяперашняе месца (паводле гісторыка [[Міхась Ткачоў|М. Ткачова]] ў 1580 годзе або, паводле іншых зьвестак, па 1668 годзе).
Радок 69:
 
<gallery caption="Старая графіка Шклова" widths="150" heights="150" class="center">
Škłoŭ. Шклоў (1736).jpg|Плян местаСтарога Места, 1736 г.
Škłoŭ, Staroje Miesta. Шклоў, Старое Места (XVIII).jpg|Касьцёл і кляштар дамініканаў, фрагмэнт гравюры
Szklow.jpg|Акварэль [[Юзэф Пешка|Ю. Пешкі]], каля 1800 г.