Беларуская грэка-каталіцкая царква: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне, выпраўленьне спасылак |
д вікізьвесткі, стыль |
||
Радок 46:
Ва Ўсходняй Беларусі, якая была пад Саветамі, у першай палове 1920-х гг. спробы адрадзіць Унію рабілі рыма-каталіцкі дэкан з Магілёву а. [[Язэп Белагаловы]] і расейскі грэка-каталіцкі экзарх а. [[Леанід Фёдараў]]. Апошняму 18 студзеня 1923 мітрапаліт А. Шаптыцкі даручыў часовае кіраваньне ўсімі католікамі ўсходняга абраду ў Беларусі на правах экзарха з усімі належнымі правамі і прывілеямі аж да прызначэньня сталага адміністратара<ref>Ігар Бараноўскі. Ля вытокаў Беларускага Экзархату // Царква, № 2 (37), 2003, с. 12-13.</ref>.
Сапраўднае адраджэньне Уніі пачалося ў 1920-ых гадах у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], якая трапіла ў склад Польшчы. Беларускія марыяне з кляштару ў [[Друя|Друі]] першымі сярод манаскіх супольнасьцяў зацікавіліся місійнай дзейнасьцю для адраджэньня ўніяцтва сярод беларусаў і пашыралі ідэі Уніі ў пэрыядычным друку і ў сваіх казаньнях. У 1927 годзе зь сямі манахаў-марыянаў былі вызначаныя тры,
[[17 верасьня]] [[1939]] году Кіева-Галіцкі мітрапаліт Грэка-Каталіцкай Царквы [[Андрэй Шаптыцкі]] на падставе паўнамоцтваў, наданых яму папам [[Піюс X|Піюсам Х]] у [[1908]] годзе, заснаваў [[Беларускі экзархат Грэка-каталіцкай Царквы|Беларускі экзархат ГКЦ]] і прызначыў часовым кіраўніком экзархату біскупа Мікалая Чарнецкага, [[Кангрэгацыя Найсьвяцейшага Адкупіцеля|CSsR]]. Праз год, у кастрычніку [[1940 год]]у, першым беларускім экзархам быў прызначаны айцец [[Антон Неманцэвіч]], [[Езуіты|SJ]]. Сядзіба экзархату месьцілася ў [[Альбярцін]]е пад Слонімам, дзе раней знаходзілася [[Усходняя місія айцоў езуітаў|Ўсходняя місія айцоў езуітаў]]. Прызначэньне а. Антона Неманцэвіча пацьвердзіў прэфэкт [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў]] кард. [[Эжэн Тысэран]] у сваім лісьце ад [[22 сьнежня]] [[1941]] г., а экзархат атрымаў статус апостальскага. У помач экзарху была створана [[Рада Беларускага экзархату ГКЦ]] з трох сябраў: намесьнікам экзарха стаў айцец [[Леў Гарошка]], сябрамі Рады — айцец [[Іван Гермацюк]] і айцец [[Вацлаў Аношка|Вячаслаў (Вацлаў) Аношка]].
|