Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 98:
Цэнтральны нэф перакрыўся цыліндрычнымі скляпеньнямі, бакавыя — крыжовымі<ref name="evkl"/>. Інтэр’ер упрыгожвалі фрэскавая размалёўка і барокава-ракайльныя стукавыя алтары — галоўны і 12 кулісных каля 6 міжнэфавых слупоў<ref>{{Літаратура/Каталіцкія храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 188.</ref>. Вялікі алтар з абразом Сьвятога Тамаша быў на «сьцяне ў оптыцы маляваны», налева ад яго знаходзіліся алтары Панны Марыі Ружанцовай, Сьвятога Тадэвуша, Сьвятой Барбары, Сьвятога Вінцэнта, Сьвятой Кацярыны і Сьвятога Міхала; направа — алтары Ўкрыжаваньня, Сьвятога Дамініка, Беззаганнага Зачацьця Панны Марыі, Сьвятога Яцка і Сьвятога Яна Непамука. Яшчэ 2 алтары былі ў капліцах; у левай, фундацыі [[Глябовічы|Глябовічаў]], — пад тытулам Сьвятой Марыі Магдалены, у правай, расьпісанай фрэскамі Мукі Пана, фундацыі [[Завішы|Завішаў]], — пад тытулам Маці Божай Балеснай. Таксама на [[гзымс]]ах мелася 8 ляпных гербаў фундатараў і апекуноў кляштару<ref name="kulahin439"/>.
 
[[Файл:Miensk, Daminikanskaja. Менск, Дамініканская (XIX) (3).jpg|міні|Кляштарная брама]]
 
На хорах над нартэксам стаяў найбольшы і напрыгажэйшы ў Менску арган — на 24 галасы. У 1830-х роках паслухаць арган у дамініканскі касьцёл прыходзіў будучы кампазытар [[Станіслаў Манюшка]], які жыў у будынку насупраць<ref name="radzima"/>.