Нясьвіскі замак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 2:
|Назва = Архітэктурны, жылы і культурны комплекс рода Радзівілаў у горадзе Нясьвіж
|Name = Architectural, Residential and Cultural Complex of the Radziwill Family at Nesvizh
|Выява = [[Файл:Г. Нясьвіж - Палацава-паркавы ансамбль DSC07374.JPG|350px|right350пкс]]
|Подпіс выявы = Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў
|Краіна = [[Беларусь|Рэспубліка Беларусь]]
Радок 16:
|У небясьпецы =
}}
'''Пала́цава-за́мкавы ко́мплекс у Нясьві́жы''' ('''Нясьві́скі за́мак''') — рэзыдэнцыя князёў [[Радзівілы|Радзівілаў]] у [[16 стагодзьдзе|16]]—[[20 стагодзьдзе|20]]XVI—XX стагодзьдзях. Разьмешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне [[Нясьвіж]]у. Унікальны помнік архітэктуры ўключаны [[ЮНЭСКАЮНЭСКО]] ў [[сьпіс сусьветнай спадчыны]].
 
== Гісторыя ==
=== Узьнікненьне замка ===
Першы драўляны замак пачынае будавацца пры [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалаі Радзівіле «Чорным»]] у [[1551]] годзе па прывілеі караля [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонта II Аўгуста]]. У [[1583]] годзе князем [[Мікалай Радзівіл Сіротка|Мікалаем Радзівілам Сіроткам]] была пачатая перабудова замка па праекце [[Італія|італьянскага]] архітэктара [[Ян Марыя Бэрнардоні|Яна Марыі Бэрнардоні]].
 
Нясьвіскі замак узьвялі на паўвысьпе, на правым беразе ракі [[Уша (рака)|Ўшы]], у форме чатырохкутніка, памерамі 170 на 120 мэтраў. Замак меў разьвітую фартыфікацыйную сыстэму. Па пэрымэтры ён быў абкружаны высокім земляным [[вал (фартыфікацыя)|валам]], абкладзеным каменьнем. Вал быў апаясаны [[роў|ровам]], узровень вады ў якім рэгуляваўся. Акрамя таго, з двух бакоў знаходзіліся штучныя вадаёмы — вялікія копанкі. Унутры вала былі мураваныя стайні і 4 патаемныя ўваходы. Уверсе вал пераходзіў у [[бруствэр]] з дадатковымі ўмацаваньнямі. За бруствэрам былі зробленыя стралковыя вочкі, акопы. З боку замка бруствэр абараняўся яшчэ адной каменнай сьцяной.
Радок 29:
 
=== Ліцейная гарматная майстэрня ===
У Нясьвіскім замку ўпершыню ў Беларусі зьявілася ліцейная гарматная майстэрня — [[людвісарня]]. Ужо ў [[1576]] годзе тут былі зробленыя першыя сем [[гармата]]ў. Магчымасьць адліваць у замку зброю не аднойчы дапамагала на доўгі час стрымліваць варожую аблогу.
 
=== Замак у 18 стагодзьдзі ===
У [[1706]] годзе, падчас [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны]], замак быў захоплены [[Швэцыя|швэдамі]]. Яны ўзарвалі ўмацаваньні і бастыёны, зьнішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, раскапалі валы, утапілі гарматы.
[[Файл:Nesvisium.jpg|міні|270пкс|Гравюра Нясьвіжу 17 стагодзьдзя зь відам на Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў]]
Толькі праз дваццаць гадоў Нясьвіскі замак быў адноўлены. Перабудаваньне замка ўзначаліў [[Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька]]. Па праекце архітэктара [[Казімер Ждановіч|Казімера Ждановіча]] вакол сьцен былі ўзьведзеныя новыя валы. Сам замак пераўтвараецца ў палацава-замкавы ансамбль. Галоўны палацавы корпус надбудавалі, дапоўніўшы трохпавярховымі аб'ёмамі. Разам з двума іншымі перабудаванымі карпусамі яны ўтварылі адчынены двор. Ускладніліся ўпрыгожваньні фасадаў, сьцены сталі дзяліцца [[пілястар|пілястрамі]]. [[Рызаліт]] быў падняты да чатырох з паловай паверхаў і завершаны [[франтон]]ам, упрыгожанымі багатым рэльефным дэкорам і скульптурнымі ўстаўкамі ў стылі позьняга [[барока]].
 
Была перабудаваная і брама замка, на другім паверсе якой зьмяшчаўся знакаміты архіў Радзівілаў. Побач з брамай у [[1740]] годзе зьявілася палацавая [[капліца]]. Бакавыя корпусы таксама былі часткова перабудаваныя і злучаныя з цэнтральным корпусам трохпавярховымі будынкамі, а з уязной брамай галерэямі. У выніку гэтых перабудоў палац набыў замкнёную па пэрымэтры, блізкую да пяцікутніка форму.
 
=== Замак у 19 стагодзьдзі ===
Пасьля [[вайна 1812 году|вайны 1812 году]], падчас якой уладальнік замка [[Дамінік Геранім Радзівіл]] выступіў на баку [[Францыя|Францыі]], сам замак на доўгі час застаўся ў занядбаньні. Толькі ў [[1865]] годзе ён вярнуўся да законных нашчадкаў. Замак пачаў аднаўляцца. У гэты ж час вакол яго быў створаны цудоўны парк зь пяці розных паркавых кампазыцыяў: Замкавы парк, Стары парк, Японскі сад, Новы парк, Ангельскі парк. Агульная плошча парку складае звыш 90 гектараў.
 
=== Замак у 20 стагодзьдзі ===
[[Файл:100000-rubles-Belarus-2000-f.jpg|міні|Замак на купюры ў 100000 [[Беларускі рубель|беларускіх рублёў]]]]
[[Файл:2009. Stamp of Belarus 07-2009-03-20-nesviz.jpg|міні|справа|180пкс|Нясьвіскі замак на паштовай марцы Беларусі]]
Род Радзівілаў валодаў замкам да [[1939]] году, пакуль апошнія нашчадкі не былі вымушаныя пакінуць Нясьвіж. У часы панаваньня радзянскай улады ў замку знаходзіўся прафсаюзны санаторый. За гэтыя часы будынак палаца здрахлеў, шматлікія элемэнты дэкору былі зьнішчаныя. Толькі пасьля абвяшчэньня незалежнасьці [[Беларусь|Беларусі]] будынак быў перададзены пад кантроль [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрства Культуры]]. Але і яно не даглядзела за замкам: у ноч з [[24 сьнежня|24]] на [[25 сьнежня]] [[2002]] году цэнтральны корпус палаца з-за неахайнасьці будаўнікоў-рэстаўратараў ахапіла полымя. Былі зьнішчаныя ўнікальныя драўляныя перакрыцьці і аўтэнтычныя росьпісы столі.
 
== Бягучая рэстаўрацыя замка ==
Радок 51:
Пасьля пажару пачалося чарговае аднаўленьне палаца. Але з-за браку грошаў рэстаўрацыя ідзе павольна, пры гэтым выкарыстоўваюцца сучасныя матэрыялы і спрэчныя рашэньні па абнаўленьні палаца. Рэстаўратары прапануюць дадаць элемэнты першапачатковага будынку 16 стагодзьдзя ў барочна-клясыцыстычны выгляд замка, які фармаваўся на працягу апошніх двух стагодзьдзяў. Гэта можа парушыць гарманічнасьць унікальнага помніку архітэктуры. Беларускі бок не аднойчы атрымліваў прапановы з-за мяжы ў дапамозе рэстаўрацыі Нясьвіскага замка. Але гэтыя прапановы былі адкінутыя.
 
Адкрыцьцё першай часткі адноўленага комплексу плянавалася ў [[2006]] годзе. Зараз тэрміны перанесеныя яшчэ на адзін год. Цалкам здаць палац у эксплюатацыю плянуецца ў ліпені [[2011]] году, хоць афіцыйным тэрмінам рэканструкцыі зьяўляецца [[2012]] год.
 
У 2005 годзе Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў уключаны [[ЮНЭСКАЮНЭСКО]] ў [[сьпіс сусьветнай спадчыны]].
 
== На банкнотах ==
== Цікавыя факты ==
* На рэвэрсе [[беларускі рубель|беларускай банкноты]] наміналам 100 000 тыс. рублёў, прысьвечанай Нясьвіскаму палацу, была зьмешчаная адрэтушаваная выява [[Напалеон Орда|Напалеона Орды]], на якой замест радзівілаўскіх арлоў выяўленыя праваслаўныя крыжы, пры тым, што Радзівілы вызнавалі каталіцтва<ref>{{спасылка|url=http://nn.by/?c=ar&i=77719|загаловак=На 100 000 да замка Радзівілаў прымалявалі… праваслаўныя крыжы|праект=[[Наша Ніва]]}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь|610Г000466}}
{{Commons|Category:Niasviž Castle Complex}}
* [http://niasvizh.by/ Афіцыйны сайт Нацыянальнага гісторыка-культурнага музэямузэю-запаведніка «Нясьвіж»]
* [http://www.radzima.org/be/nyasvizh/zamak-palac-radzivilau-2002.html Здымкі на Radzima.org]
* [http://szlachta.io.ua/album47770 Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury’s Corner. Старажытнае дойлідства Нясьвіжа]
* [http://globus.tut.by/nesvizh/palace_gallery.htm Здымкі на Globus.tut.by]
* [http://niasvizh.by/ Афіцыйны сайт Нацыянальнага гісторыка-культурнага музэя-запаведніка «Нясьвіж»]
 
{{Ардынаты на Нясьвіжы}}
{{Сусьветная спадчына Беларусі}}
{{Паўнейшы артыкул|be|Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс}}
 
[[Катэгорыя:Нясьвіж]]
[[Катэгорыя:Палацы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Бастыённыя замкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Радзівілы| ]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Былыя абраныя артыкулы]]