Ян ад Крыжа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ro:Ioan al Crucii
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Ян ад Крыжа''' ([[гішпанская мова|па-гішпанску]] ''Juan de la Cruz'', сапраўднае імя '''Хуа́н дэ Е́пэс А́льварэс''', па-гішпанску ''Juan de Yepes Álvarez'') ([[24 чэрвеня]] [[1542]] - [[14 сьнежня]] [[1591]]) — [[каталіцкая царква|каталіцкі]] сьвятар, сьвяты, манах [[ордэн кармэлітаў|ордэну кармэлітаў]], адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў [[Гішпанія|гішпанскай]] [[хрысьціянства|хрысьціянскай]] [[містыка|містыкі]].
 
Нарадзіўся ў сям'і гандляра шоўкам Гансала дэ Епэса і Каталіны Альварэс. Зь сямнаццаці год працаваў у шпіталі, паралельна з гэтым вучыўся ў езуіцкім каледжы. У дваццаць адзін год стаўся манахам ордэну кармэлітаў, дзе прыняў імя брат Ян ад сьвятога Мація. Працягнуў багаслоўскую адукацыю ва [[УніверсітэтУнівэрсітэт Саламанкі|ЎніверсітэцэЎнівэрсітэцэ Саламанкі]]. Яшчэ ня скончыўшы навучаньне, пачаў ужо і сам выкладаць. Рукаўскладзены ў сьвятара ў [[1567]]. У тым жа годзе пазнаёміўся са [[Тэрэза ад Езуса|сьвятою Тэрэзаю ад Езуса]], рэфарматаркаю жаночае часткі ордэну, і натхніўся ейнымі ідэямі.
 
У лістападзе [[1568]] разам з яшчэ трыма манахамі ордэну ён заснаваў маленькую манаскую супольнасьць, якая ў хуткім часе атрымала празваньне «[[басаногія кармэліты]]», бо яны сапраўды не насілі абутку і жылі ў асаблівае беднасьці. У той час сьв. Ян і зьмяніў імя на тое, пад якім мы ведаем яго сёньня — Хуан дэ ла Крус, Ян ад Крыжа. Рэформы Тэрэзы сустрэлі супраціўленьне старой часткі ордэну, «[[абутыя кармэліты|абутых кармэлітаў]]». У [[1576]] яны арыштавалі сьв. Яна і пэўны час трымалі яго ў маленькай келейцы аднога са сваіх кляштароў, але ён здолеў уцячы на поўдзень Гішпаніі, да сваіх аднадумцаў. Супрацьстаяньне скончылася ў [[1580]], калі Папа надаў басаногім кармэлітам пэўную незалежнасьць ад абутых.