Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў (Бяроза): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50:
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
[[Файл:Biaroza Kartuskaja. Бяроза Картуская (1837) (3).jpg|значак|Плян кляштару, 1837]]
 
Па [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другім падзеле Рэчы Паспалітай]] (1793) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць, аднак колькасьць манахаў скарацілася да 6, улады Расейскай імпэрыі пачалі адбіраць кляштарную маёмасьць. Па закрыцьці картускіх кляштараў у Польшчы Бярозаўскі кляштар застаўся апошнім дзейным кляштарам ордэну на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Расейскія ўлады актыўна дамагаліся ліквідацыі кляштару. У 1823 годзе манахаў зьвінавацілі ўва ўдзеле ў паўстаньні [[Тадэвуш Касьцюшка|Тадэвуша Касьцюшкі]] (праз 30 гадоў па здушэньні паўстаньня), але не змаглі знайсьці дастаткова пацьверджаньняў.