Расея: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
== Гісторыя ==
 
=== Раньняя гісторыя — да [[10 стагодзьдзе|10X стагодзьдзя]] ===
На частцы тэрыторыі сучаснае Расеі ў 1-м тысячагодзьдзі н. э. існавалі: [[Баспорская Дзяржава]] (Баспорскае княства), [[Скіцкая Дзяржава]]. На асноўнай тэрыторыі эўрапейскае Расеі жылі [[Балты|балцкія]] ды [[Фіна-вугорцы|фіна-вугорскія]] плямёны. У 552—745 гадах частку тэрыторыі Расеі ў верхнім цячэньні Волгі паміж Чорным і Касьпійскім марамі займала дзяржава плямённага зьвязу [[Цюркі|цюркаў]] — [[Цюрцкі Каґанат]]. Ад сярэдзіны [[7 стагодзьдзе|7]]VII да [[10 стагодзьдзе|10X стагодзьдзя]] ў ніжнім цячэньні [[Волга|Волгі]], на [[Паўночны Каўказ|Паўночным Каўказе]], у Прыазоўі ляжала дзяржава [[Хазарскі Каґанат]], якая стрымлівала набегі качэўнікаў з Азіі. Ад пачатку [[8 стагодзьдзе|8 стагодзьдзя]] да 926 году на [[Далёкі Ўсход|Далёкім Усходзе]] існавала [[Дзяржава Бахай]].
 
=== Станаўленьне і разьвіцьцё расейскай дзяржавы — [[10 стагодзьдзе|10]]—[[19 стагодзьдзе|1910—19 стагодзьдзі]] ===
У 10X стагодзьдзі заходняя частка сёньняшняе эўрапейскае Расеі ўваходзіла ў г. зв. «[[Старажытнаруская дзяржава|Старажытнарускую дзяржаву]]» ці «Кіеўскую Русь» з цэнтрам у Кіеве. Улада належала дынастыі Рурыкавічаў, якія праводзілі пасьлядоўную палітыку ўмацаваньня сваёй дзяржавы. Кіеўскі князь Алег ўзначаліў два паходы на [[Канстантынопаль]]. А ў 988 годзе Кіеўскі князь Уладзімер прыняў хрысьціянства паводле грэцкага абраду. У [[10 стагодзьдзе|10]]—[[14 стагодзьдзе|1410—14 стагодзьдзях]] на сярэднім цячэньні Волгі ды ў Прыкам’і знаходзілася [[Волская Булґарыя]]. У [[12 стагодзьдзе|12]]—[[14 стагодзьдзе|1412—14 стагодзьдзях]] на тэрыторыі Расеі ўтварыліся [[Наўгародзкая рэспубліка]], [[Уладзіміра-Суздальскае княства|Уладзімера-Суздальскае]] ды іншыя княствы. У 12 стагодзьдзі гэтыя славянскія княствы, Валжанская Булґарыя і іншыя дзяржавы Ўсходняе [[Эўропа|Эўропы]] трапілі пад нашэсьце [[манголы|манголаў]] (1237—1242), на 250 гадоў на тэрыторыі ўсходніх славянаў усталявалася [[мангольскае іга]]. У пэрыяд ад 1300 да 1323 году галоўным цэнтрам рускіх зямель быў Уладзімер, барацьбу зь якім вялі Масква ды [[Цьвер]]. Адначасова з усіх рускіх зямель даніну зьбірала [[Залатая Арда]]. Пад мангольскім ігам паўстала [[Маскоўскае княства]]. З дапамогаю інтрыгаў, заваяваньня ляяльнясьці манголаў, пераводу рэліґійнага цэнтру Расеі ў [[Масква|Маскву]], маскоўскія князі атрымалі вялікі аўтарытэт. З маскоўскага княства пачала сваю гісторыю расейская дзяржаўнасьць. Мангольскае іга закончылася выгнаньнем захопнікаў аб’яднанымі сіламі расейскіх княстваў ([[Кулікоўская бітва]], 1380 г.; «стаяньне на рацэ Ўгры», 1480 г.).
 
[[Файл:Ivan the Terrible (cropped).JPG|міні|200пкс|зьлева|[[Іван Жахлівы]] праацы [[Віктар Васьняцоў|Васьняцова]].]]
У 14—[[16 стагодзьдзе|1614—16 стагодзьдзях]], пасьля заваёву Наўгародзкае рэспублікі, Масква канчаткова стала адзіным цэнтрам аб’яднаньня ўсходнеславянскіх княстваў паўночнага ўсходу. Сярэдзіна 15 стагодзьдзя — праўленьне [[Іван Жахлівы|Івана Жахлівага]], пэрыяд цэнтралізацыі ўлады і жорсткага кантролю (Апрычніна). Разам з гэтым актыўна праводзілася вонкавая палітыка — напрацягу 1454—1467 гадоў ішла Лівонская вайна за выход да Балтыйскага мора. Напрыканцы 16 — у сярэдзіне [[17 стагодзьдзе|17 стагодзьдзя]] аформілася прыгоннае права. У пачатку 17 стагодзьдзя Маскоўскае княства перажыла швэдзкую і польска-літоўскую інтэрвэнцыі. У сярэдзіне 17 стагодзьдзя [[Украіна|Ўкраіна]] ўвайшла ў склад Расеі на правох аўтаноміі.
 
[[Файл:Peter der-Grosse 1838.jpg|значак|[[Пётар I]] быў першым расейскім імпэратарам.]]
Рэформы, праведзеныя імпэратарам [[Пётар I|Пятром I]] (канец 17 стагодзьдзя — першая чвэрць [[18 стагодзьдзе|18 стагодзьдзя]]) мелі вялізны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё краіны, паспрыялі значнай мадэрнізацыі Расеі. Перамога ў [[Вялікая Паўночная вайна|Паўночнай Вайне]] 1700—1721 гг. дала Расеі выйсьце да [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]].
 
У выніку далучэньня ў 16—[[19 стагодзьдзе|1916—19 стагодзьдзі]] тэрыторыяў Поўначы, Паволжа, [[Урал]]у, [[Сыбір]]ы, Далёкага Ўсходу, уваходжаньня ў склад Расеі шэрагу народаў утварылася шматнацыйная [[Расейская імпэрыя]]. Расея адбіла нашэсьце францускіх войскаў у [[Вайна 1812 году|Вайне 1812 году]].
 
Сялянская рэформа 1861 году, што адмяніла прыгон, і іншыя рэформы пахутчылі разьвіцьцё капіталізму.
 
Напрыканцы 19 — напачатку [[20 стагодзьдзе|20 стагодзьдзя]] ўзьніклі палітычныя партыі.
 
=== 20—21 стагодзьдзі ===
Радок 159:
== Культура ==
[[Файл:Lomonosovportrait.jpg|міні|200пкс|зьлева|[[Міхаіл Ламаносаў]]. Расейскі паэт, вынаходнік і навукоўца]]
Культура Расеі грунтуецца на [[расейская мова|расейскай мове]], якая пачала фармавацца напрацягу [[15 стагодзьдзе|14]]—[[15 стагодзьдзе|1514—15 стагодзьдзяў]]. Істотны ўнёсак у фармаваньне літаратурнай расейскай мовы зрабілі [[Міхаіл Ламаносаў]] ды [[Аляксандар Пушкін]]. Выдітныя постаці расейскай літаратуры ў 18 стагодзьдзі [[Міхаіл Лермантаў]], [[Мікалай Гогаль]], [[Фёдар Цютчаў]], [[Фёдар Дастаеўскі]] ды [[Леў Талстой]]. Драматычныя творы [[Антон Чэхаў|Антона Чэхава]] займелі шырокую папулярнасьць ва ўсім сьвеце. Літаратура Расеі 20 стагодзьдзя часткова сфармавалася пад уплывам дзяржаўнай камуністычнай ідэалёгіі. З выбітных аўтараў 20 стагодзьдзя можна назваць [[Сяргей Ясенін|Сяргея Ясеніна]], [[Уладзімер Маякоўскі|Уладзімера Маякоўскага]], [[Аляксандар Твардоўскі|Аляксандра Твардоўскага]]. Вялікі ўнёсак у папулярызацыю расейскай культуры зрабілі дзеячы эміграцыі — [[Ёсіф Бродзкі]] ды [[Аляксандар Салжаніцын]] (абодва ляўрэаты [[Нобэлеўская прэмія|Нобэлеўскае прэміі]]).
 
На тэрыторыі Расеі выяўленыя помнікі часоў [[палеаліт]]у<ref>Э. А. Петэрсон. Расея (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва) // {{Літаратура/БелЭн|10к}} С.338.</ref>. Культура выяўленчага мастацтва пачынала разьвівацца ў плыні [[Праваслаўе|праваслаўя]] — іконы ды фрэскі ў цэрквах пераважна ананімныя. Вяршыняў іканапіснага майстэрства дасягнулі [[Андрэй Рублёў]], [[Феафан Грэк]], [[Дыянісій]]. У 18 стагодзьдзі [[Фёдар Рокатаў]], [[Зьміцер Лявіцкі]] ды [[Уладзімер Баравікоўскі]] вучацца ў францускіх ды італьянскіх жывапісцаў, закладаюць падмурак расейскага жывапісу. 19 стагодзьдзе — эпоха клясычнага расейскага пэйзажу. Ісак Левітан, Архіп Куінджы, Аляксей Саўрасаў, Васіль Сурыкаў ды Іван Шышкін стварылі непаўторныя паводле калярыту карціны. Напачатку 20 стагодзьдзя [[Казімер Малевіч]] стварыў новы мастацкі стыль — супрэматызм.
Радок 165:
Расейская музыка — гэта сусьветна вядомыя кампазытары [[Міхаіл Глінка]], [[Пётар Чайкоўскі]] ды [[Сяргей Рахманінаў]]. Сёньняшняя музыка — гэта, у першую чаргу, праява масавай культуры.
 
Зь сярэдзіны [[18 стагодзьдзе|18 стагодзьдзя]] ў [[Санкт-Пецярбург]]у працуюць Акадэмія Навук ды ўнівэрсытэт, прафэсар якога [[Дзьмітры Мендзялееў]] адкрыў пэрыядычны закон хімічных элемэнтаў. Вялікі ўнёсак у разьвіцьцё мэдыцыны зрабілі [[Мікалай Пірагоў]] ды Ўладзімер Бехцераў. Напрацягу 20 стагодзьдзя расейскія фізыкі ды інжынэры спаборнічалі з эўрапейскімі ды амэрыканскімі фізыкамі ў першынстве (у вынаходніцтве атамнай бомбы, распрацоўцы лазера ды касьмічных тэхналёгіях).
 
== Узброеныя сілы ==