Іван Чымбург: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў |
д стыль, правапіс |
||
Радок 1:
{{вікіфікаваць}}
'''Іван Савіч Чымбург''' ([[27 студзеня]] [[1904]] - [[1978]]) - беларускі філёзаф, кандыдат філязофскіх навук, рэктар [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]] у [[1949]]-[[1952]] гадох.
== Біяграфія
Нарадзіўся Іван Савіч Чымбург 27 студзеня 1904 г. у вёсцы Еўлічы Слуцкага павета Менскай губерні (цяпер [[Слуцкі раён]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]) у сям'і селяніна-серадняка. Акрамя яго, у сям'і былі яшчэ 2 браты і сястра. Гаспадарка бацькоў складалася з 3 дзесяцін ворнай зямлі, 15 дзесяцін сенажаці, 1 каня і 1 каровы. Маці памерла, калі Івану было 6 год. Як і ўсе вясковыя дзеці, ён рана пачаў працаваць на зямлі. Пасьля заканчэньня трохкласнай сельскай школы ў [[1917]] годзе паступіў у нанава створаную Слуцкую беларускую гімназію, дзе правучыўся два гады. Пазьней у аўтабіяграфіях Iван Савіч заўсёды падкрэсьліваў, што пакінуў вучобу ў гімназіі з-за адсутнасці сродкаў для аплаты за навучанне. Можа і так, але прыгадаем, што ў гэты час, як у калейдаскопе, разгортваліся палітычныя падзеі, мяняліся ўлады — немцы, бальшавікі, [[БНР]], ССРБ, польская акупацыя, пасля зноў балшавікі, Слуцкае паўстаньне. Як усё гэта паўплывала на лёс Івана Чымбурга, сёння сказаць цяжка.
Як бы там ні было, вучоба спынілася і да канца [[1920]] году Іван Чымбург працаваў у гаспадарцы бацькі. Адначасова ён займаўся самаадукацыяй. У студзені [[1921]] году аднавіў вучобу ў працоўнай школе, а пасьля працягваў яе на агульнаадукацыйных курсах. У студзені таго ж году ён уступіў у камсамол. Гэта паспрыяла яму ў далейшым, асабліва, калі па рэкамендацыі Слуцкага камсамола Іван атрымаў камандзіроўку ЦК КСМ Беларусі ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на факультэт грамадскіх навук. На рэарганізаваным у 1922 г. ФГН заставаліся на той час эканамічнае і прававое аддзяленні. Вучоба на прававым аддзяленні не была працяглай. У [[1924]] годзе факультэт грамадскіх навук быў ліквідаваны, а студэнты пераводзіліся на педфак БДУ ці маглі па жаданні перавесьціся ў іншую ВНУ СССР. Іван Чымбург абраў другі варыянт. Варта было яму крыху пачакаць, і ён мог пачаць вучобу на факультэце права і гаспадаркі БДУ, які быў адчынены ў верасьні [[1925]] году. Нешта, аднак, прымусіла яго пакінуць Беларусь.
Месцам вучобы Iван Савіч абраў [[Саратаў]]скі дзяржаўны універсітэт. У [[1927]] годзе ён скончыў прававое аддзяленне факультэта права і гаспадаркі і быў рэкамендаваны ў аспірантуру па спецыяльнасьці «іфымінальнае права і крымінальны працэс». Але паколькі ў Саратаўскім губернскім судзе і пракуратуры не было месца для праходжання практыкі, ён быў накіраваны ў [[Курск]]ую губернскую пракуратуру. Па заканчэньні практыкі яму прапанавалі заняць пасаду следчага камэры следчага ўпраўлення абласной пракуратуры ў горадзе Новы Аскол Курскай вобласьці, на што ён даў згоду. На гэтай пасадзе Iван Савіч працаваў ад кастрычніка 1927 ад траўню 1930 году. Тут ён кіраваў апэрацыямі па ліквідацыі дзьвюх бандаў, якія займаліся рабаўніцтвам і тэрарыстычнымі актамі. Браў удзел у правядзенні хлебанарыхтоўчых кампаній і калектывізацыі сельскай гаспадаркі, а пасьля ўваходзіў у склад раённай «тройкі» па выкараненні дапушчаных перагібаў. Таксама абіраўся членам Новааскольскага гарадскога савета, працаваў пазаштатным інструктарам райкама камсамола. [[13 траўня]] 1930 году быў пераведзены на работу ў горад [[Варонеж]] на пасаду следчага ўпраўлення абласной пракуратуры.
Напачатку [[1931]] году лёс Iвана Савіча вельмі моцна змяніўся. Ён пакінуў працу ў органах пракуратуры назаўсёды і пачаў новы шлях у сыстэме адукацыі. Спачатку гэта была пасада асыстэнта катэдры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Варонежскага зааветінстытута. Тут жа ўвесну 1931 году ён быў прыняты кандыдатам у члены ВКП(б). У верасні [[1933]] году паступіў у асьпірантуру Маскоўскага інстытута гісторыі, філязофіі і літаратуры. Адначасова выконваў абавязкі дацэнта катэдры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Маскоўскага інстытута народнагаспадарчага ўліку. [[25 чэрвеня]] [[1936]] году Iван Савіч Чымбург абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата філязофскіх навук па тэме «Крытыка Плеханаўскага разумення клясаў ды клясавай барацьбы». Дысертацыя была зацверджана толькі 25 красавіка [[1938]] году. Па рашэньні камісіі па разьмеркаваньні аспірантаў, якія закончылі навучаньне, Iван Савіч быў накіраваны на працу ў БДУ.
=== Вяртаньне ў Беларусь ===
Па прыезде ў Менск Іван Чымбург пачаў працаваць дацэнтам катэдры сацыяльна-эканамічных дысцыплін гістарычнага факультэта БДУ. У кастрычніку 1936 г. ён быў прызначаны дэканам гістарычнага факультэта, зьмяніўшы на гэтай пасадзе акадэміка [[Васіль Шчарбакоў|Васіля Карпавіча Шчарбакова]], які неўзабаве быў арыштаваны і расстраляны.
У гэты час на гістфаку дзейнічала толькі 4 катэдры — старажытнага свету і сярэднявечча, гісторыі СССР, новай гісторыі, сацыяльна-эканамічных дысцыплін. Аднак і для гэтых катэдраў катастрафічна не хапала выкладчыкаў. Новы дэкан заключыў дамовы з шэрагам выкладчыкаў ВНУ Масквы і Ленінграда, аднак прыехаў толькі адзін зь іх. Пошукі і вынішчэнне «ворагаў народа» цалкам адбіваліся на якасці выкладання, з-за адсутнасьці выкладчыкаў лекцыі чыталіся выпадковымі людзьмі і г. д. 3 гэтым, аднак, Iван Савіч нічога зрабіць ня мог. Але ягоная спроба крыху ўзьняць работу факультэта, відавочна, была заўважана, бо ён прызначаецца прарэктарам па вучэбнай частцы, а напрыканцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1937 году выконвае абавязкі рэктара універсітэта.
3 ліпеня 1937 г. быў прызначаны новы рэктар — Н. М. Бладыка. I. С. Чымбург працягваў працаваць на пасадзе прарэктара. Аднак ужо ў кастрычніку кіраўніцтва універсітэта — рэктар [[Нічыапар Бладыка|Нічыпар Міхайлавіч Бладыка]], прарэктар М. Лоцманаў, I. С. Чымбург і іншыя — было моцна раскрытыкавана за тое, што «не вядзе рашучай барацьбы па ліквідацыі вынікаў шкодніцтва». Ва універсітэце наладжваліся праверкі, адбываліся закрытыя партсходы па разгляду асабістых спраў і г. д.
Ад магчымага арышту I. С. Чымбурга выратавала адсутнасьць «кампрамату» на яго, паколькі ён адносна нядаўна вярнуўся на радзіму. У ліпені 1937 году ў аўтабіяграфіі Іван Савіч пісаў, што «ні да трацкізму, ні да правага апартунізму, ператварыўшыхся пасля ў банду дыверсантаў, ніколі не належаў... прымаў актыўны ўдзел у барацьбе з трацкізмам... У 1935 г. актыўна ўдзельнічаў у выкрыцці ворага народа Прыюшына, працаваўшага тады дырэктарам Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры».
Тым ня менш I. С. Чымбург быў выключаны з кандыдатаў у члены ВКП(б) з-за ўтойвання фактаў наяўнасьці рэпрэсаваных сваякоў (стрыечных братоў бацькі),прымянення бацькам наёмнай працоўнай сілы, дапушчэння трацкісцкага выразу падчас выступлення на настаўніцкай канферэнцыі. Справа была перададзена ў камісію партыйнага кантролю пры ЦК КП(б)Б, але гэтыя факты не пацвердзіліся не ў сэнсе адсутнасьці рэпрэсаваных сваякоў, а ў тым, што ён гэтых фактаў не хаваў. Ён быў адноўлены як кандыдат у члены ВКП(б), а ў [[1939]] годзе стаў членам партыі. На ранейшай пасадзе ён, аднак, не быў адноўлены, але з кастрычніка 1937 па кастрычнік 1938 г. кіраваў кафедрай сацыяльна-эканамічных дысцыплін БДУ, а пасля загадваў кафедрай асноў марксізму-ленінізму.
У гэты час Iван Чымбург піша шэраг артыкулаў па праблемах [[марксізм]]у і дыялектычнага матэрыялізму: «Пляханаў аб свядомасьці і стыхійнасьці», «Французскі матэрыялізм XVIII ст.» і інці., якія друкуюцца ў часопісах «Полымя», «Балыпавік Беларусі», «Учёные записки БГУ».
===Перасьледаваньні ў навуцы канца 40-х – пачатку 50-х гг.===
Перыяд канца 1940 — пачатку 1950 гг. стаў для СССР часам мутнай хвалі выразнага «антызаходніцтва». «Паляванне на ведзьмаў» пачалося ў жніўні 1946 г., калі пад прыцэл трапілі часопісы «Звезда» і «Ленинград», паэтэса Г. Ахматава, пісьменнік М. Зошчанка. Пасля яно хутка распаўсюдзілася на ўсе віды мастацтва, выліўшыся ў праследаванні В. Мурадэлі, А. Хачатурана, Дз. Шастаковіча, С. Эйзенштэйна і іншых. Пасля пад акцыю трапіла навука. Пачынаючы з 1948 г., сістэматычна пераглядалася тэарэтычная фізіка, генетыка, медыцына, псіхалогія, хімія, касмалогія і кібернетыка. Гэта так званая «лысенкаўшчына». Тысячы інтэлігентаў згубілі работу і трапілі ў лагеры. Іх месцы займалі больш паслухмяныя крэатеры. Усё, што не адпавядала афіцыйнай ідэалоіі, бязлітасна растоптвалася як «буржуазная псеўданавука», клеймавалася як «бязродны касмапалітызм, песімізм, дэкаданс і буржуазна-арыстакратычны эстэтызм». Імя [[Іосіф Сталін|Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна]] нярэдка ўжывалася як аргумент, які ставіць апошнюю кропку ў любой спрэчцы і вырашае зыход любой дыскусіі. Пазіцыя апанента не проста асуджалася, а падлягала абавязковаму «разгрому».
Натуральна, што ўсе гэтыя працэсы не маглі не знайсьці свайго адлюстравання на Беларусі, а таксама і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пэўнай вехай тут стаў XIX зьезд ЦК КП(б)Б, які адбыўся ў лютым 1949 г. і на якім ранейшы рэктар БДУ [[Уладзімер Тамашэвіч|Уладзімер Антонавіч Тамашэвіч]] быў абраны сакратаром ЦК. Абавязкі рэктара фактычна пачаў выконваць прарэктар па навуковай частцы дацэнт А. П. П'янкоў. Падзеі зьезда закранулі непасрэдна універсітэт. Так, у справаздачным дакладзе тагачаснага першага сакратара ЦК КП (б)Б М. I. Гусарава побач з пастаноўкай задач па барацьбе з «беларускім буржуазным нацыяналізмам і яго ідэолагамі Алесем Гаруном і Ядвігіным Ш. «былі нанесены ўдары па «фактам пранікнення буржуазнай ідэалогіі ў асяроддзе некаторай часткі інтэлігенцыі» (Жэбрак, Жырмунскі і інш.), па антыпартыйным праявам «бязроднага касмапалітызму і буржуазнага эстэцтва., у тэатры». Сярод іншых фігуравала прозвішча і навуковага супрацоўніка універсітэта Л. Г. Барага.
Амаль адразу пасля XIX з'езда пачалася рэалізацыя яго «гістарычных рашэнняў» у БДУ. У прыватнасьці, была звернута ўвага, што «кіраўніцтва біялагічнага факультэта марудна яшчэ перабудоўвае сваю работу на аснове мічурынскага вучэння», што «Міраўскае вучэнне аб мове не пранікае яшчэ арганічна праз увесь змест лекцый» і г. д. Былі праведзены рэпрэсіі супраць выкладчыкаў і студэнтаў. Сярод выкладчыкаў Л. Барага, I. Мацвеенка. Чаго варты толькі загалоўкі — «Шкодная дзейнасьць касмапалітаў», «Падгалоскі эстэтвуючых фармалістаў», «Ворагі савецкага мастацтва» і г. д. таксама былі рэпрасаваны студэнты А. Шлык (хімфак) за крытыку балета «Князь-возера» і К. Хадзевіч (філфак) за даклад аб літаратурнай мове Б. Палявога, якую студэнт вызначыў як бедную. Увогуле такіх выпадкаў было не шмат. Але па загаду партыі патрэбна было хоць каго – небудзь знайсьці.
Па ініцыятыве загадчыцы аддзялення логікі і псіхалогіі філалагічнага факультэта А. П. Ерась студэнты ўзялі шэфства над выхаванцамі спецыяльнага дзіцячага дома № 8. Яны арганізоўвалі для дзяцей гульні, танцы, чытанне кніжак, наведвалі разам заалагічны музей універсітэта.
Шэфская работа разумелася ў асноўным як чытанне лекцый і дакладаў, стварэнне агітбрыгад, якія прыязджалі з тымі ж лекцыямі і канцэртамі мастацкай самадзейнасьці і інш. Гэтак, улетку 1949 г. студэнты і выкладчыкі універсітэта прачыталі ў Дзяржынскім раёне больш за 500 лекцый, дакладаў, падаравалі радыёпрыймачы, дапамагалі праводзіць электрычнасьць і г. д.
Вось якраз у гэты час ва універсітэце з'явіўся новы рэктар – Іван Савіч Чымбург. Але ж Іван Савіч ужо даўно на той момант працаваў ва універсітэце. Ён быў першы сярод лектараў БДУ, хто не быў прызначаны аднекуль з боку і меў непасрэднае дачыненне да вышэйшай школы.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Iван Чымбург здолеў пакінуць Мінск, але ягоная жонка засталася ў акупіраваным горадзе. Прызваны ў армію, у ліпені 1941 г. ён стаў курсантам 53-га запаснога палка сувязі ў г. Мерынь [[Смаленск]]ай вобласьці, У верасні 1941 г. Іван Чымбург ужо палітрук роты гэтага палка, які знаходзіўся на Заходнім фронце, а пасля быў адпраўлены ў Свярдлоўск. 3 чэрвеня 1942 г. на той жа пасадзе палітрука роты ў 126-м асобным палку сувязі ён знаходзіцца на Варонежскім, пасля на Цэнтральным фронце. У ліпені 1943 г. яго пасылаюць на курсы ўдасканалення афіцэраў Галоўнага ўпраўлення сувязі Чырвонай Арміі ў Маскве, а пасля ў Кіеве. Па іх заканчэнні ў чэрвені 1944 г. Івана Чымбурга прызначаюць інструктарам арганізацыйна-партыйнай работы 14-га асобнага батальёна ўрадавай сувязі НКУС у Кіеве, а з жніўня 1944 г. — інструктарам арганізацыйна-партыйнай работы 309-га асобнага палка ўрадавай сувязі. 10 чэрвеня 1945 г. за ўзорнае выкананьне спэцыяльнага заданьня па арганізацыі і забеспячэньні сувяззю наступаючых войскаў Чырвонай Арміі Іван Савіч быў узнагароджаны медалём «За боевые заслута», а 9 мая 1945 г. — медалём «За победу над Германмей».
Пасля заканчэньня вайны старэйшы лейтэнант Іван Чымбург быў старэйшым інструктарам прапаганды палітаддзела 309-га асобнага палка ўрадавай сувязі ў Кіеве
* У канцы мая 1946 г. Іван Чымбург вярнуўся ў Мінск і быў залічаны дацэнтам кафедры асноў марксізму-ленінізму БДУ. У студзені 1947 г. яго, як дэмабілізаванага з арміі, аднавілі на пасадзе загадчыка гэтай жа кафедры. Аднак неўзабаве ён прызначаецца на пасаду дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б — філіяле ІМЭЛ пры ЦК ВКП(б), на якой ён працуе са жніўня 1947 па жнівень 1949 г. Узначальваючы інстытут, ён арганізаваў пераклад твораў [[Уладзімер Ленін|Леніна]] і Сталіна на беларускую мову, а таксама распрацоўку пытаньняў гісторыі КП(б)Б. У гэты час выходзяць яго работы «Абарона і абгрунтаваньне тав. Сталіным тактычных асноў бальшавіцкай партыі», «Красавіцкія тэзісы У. І. Леніна», «Да вывучэньня твораў І. В. Сталіна на беларускай мове», «Першы з'езд КП(б)Б» і цэлы шэраг іншых. Пад яго рэдакцыяй у 1949 г. выйшлі творы тагачаснага міністра дзяржбяспекі БССР Л. Ф. Цанавы «Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашитстских захватчнков» і калектыўная праца «В. И. Ленин и И. В. Сталин — организаторы Белорусской ССР»
* 26 ліпеня 1949 г. загадам міністра вышэйшай адукацыі СССР І. С. Чымбург быў зацьверджаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта
* I. С Чымбург прыняў універсітэт у складзе 6 факультэтаў, 35 кафедраў, 14 лабараторый, 12 кабінетаў, 2 музеяў, біялагічнага інстытута і інстытута хіміі. Дарэчы, такія гучныя назвы, як «інстытут», не павінны ўводзіць у зман. Так, інстытут хіміі займаў у той час 1 пакой, у ім працавала 12 чалавек; біялагічны інстытут — 3 малых пакоя. Акрамя таго, мелася ўласная біёлагагеаграфічная станцыя ва ўрочышчы Саснягі Трасцянепкага с/с, 3 інтэрнаты, 3 жылыя дамы, 4 баракі. У БДУ на 1 ліпеня 1949 г. вучылася 1220 студэнтаў, з іх стыпендыю атрымлівалі 1108. Выкладчыцкі склад налічваў 161 чалавек (у тым ліку 26 сумяшчальнікаў). 3 іх прафэсараў — 14, дацэнтаў — 75, выкладчыкаў — 58, асыстэнтаў — 14. У аспірантуры вучылася 38 чалавек
* Універсітэт адчуваў вострую нястачу ў навукова-педагагічных кадрах, асабліва прафесарах і дацэнтах. Былі вакантныя пасады па фізіцы, матэматыцы, беларускай мове і інш. Яскравым прыкладам выглядае той факт, што загадчыкамі кафедраў было толькі' 10 прафесараў (і з іх 4 па сумяшчальніцтве). Камплектаванйю універсітэта навуковымі кадрамі ў значнай меры перашкаджала адсутнасьць кватэрнага фонду. Яшчэ горш былі справы з вучэбнымі плошчамі. У адноўленым у 1948/49 навучальным годзе біякорпусе месьціліся гістфак (аддзяленьні гісторыі і філасофіі), філфак (аддзяленьні беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, логікі, псіхалогіі, журналістыкі), біёлага-глебавы з аддзяленьнем біялогіі, рэктарат, фундаментальная бібліятэка, чытальная зала, заалагічны музей, клуб. У хімкорпусе — хімічны, геолагагеагра-фічны факультэты і спецкафедры; фізічным — фізіка-матэматычны факультэт, тыпаграфія і рэдакцыя універсітэцкай газеты «За сталінскія кадры».
3-за росту колькасьці студэнтаў (у 1950/51 навучальным годзе — 1368) заняткі даводзілася весьці ў 2 змены. Але і гэтага было мала. Так, на 23 вучэбныя групы гістфака прыпадала толькі 9 аўдыторый. Сітуацыя ўскладнялася і тым, што ў двух вучэбных корпусах частка памяшканьняў была адведзена пад інтэрнаты (у хімкорпусе — болып паловы ўсёй плошчы). У кастрычніку 1949 г. на 3-й універсітэцкай камсамольскай канферэнцыі з удзелам сакратара ЦК ЛКСМБ П. М. Машэрава падчас выступленьня Іван Савіч акрэсліў ролю універсітэта ў той час — «падрыхтоўваць палітычна адукаваных, высокакваліфікаваных будаўнікоў новага грамадства».
Аднак на гэтым шляху ў рэктара было нямала цяжкасьцей. Становішча ўскладнялася неабходнасьцю ўзгадненьня вырашэньня бягучых праблем праз Міністэрства вышэйшай адукацыі ў Маскве. Паколькі фінансаваньне ішло з Масквы, урад БССР праблемамі БДУ асабліва не займаўся. Таму з-за вечнага недахопу сродкаў увесь час адкладалася (і ў 1951, і ў 1952 г.) запланаванае будаўніцтва новага вучэбнага корпуса для факультэтаў грамадскіх навук. Тое ж датычылася і вытворчай практыкі студэнтаў. Напрыклад, базамі для студэнтаў хімфака былі заводы ў Ленінградзе, Харкаве, Сталіна (Данбас) і г. д. Толькі калі МВА СССР не дало вытворчай базы ў Маскве для студэнтаў-фізікаў, рэктарат БДУ звярнуўся да кіраўніцтва Мінскага радыёзавода з запытам аб магчымасьці праходжаньня студэнтамі практыкі на ім.
Аднак горш за ўсё было тое, што ў гэты час універсітэт імкліва губляў рэшткі свайго нацыянальнага аблічча. У кастрычніку 1949 г. была фактычна ліквідавана кафедра гісторыі БССР (яе злілі з кафедрай гісторыі СССР). Так, калі ў бібліятэцы на 1 жніўня 1949 г. з 97 097 ішіг толькі 306 былі на беларускай мове, то ў 1951/52 навучальным годзе кніг на рускай мове было 130 935, на беларускай — 6457, на замежных — 4587. Студэнты гістфака і філфака рабілі вытворчыя экскурсіі ў музеі Масквы і Ленінграда: Эрмітаж, Музей У. І. Леніна, Музей падарункаў таварышу Сталіну і іншыя, складаючы пасля справаздачы накшталт «Велнкмй русскмй полководец А. В. Суворов», нібыта не існавала векапомнай спадчыны беларускага народа. Залішне казаць, што ўся дакументацыя афармлялася на рускай мове.
Праўда, да гонару тагачаснага кіраўніцтва БДУ трэба адзначыць, што рэктарат спрабаваў адстойваць інтарэсы сваёй установы. У 1950/ 51 навучальным годзе ім былі ўнесены зьмены ў пляны МВА СССР: на аддзяленьні журналістыкі пачалі чытацца беларуская мова, гісторыя БССР, гісторыя беларускай літаратуры, беларускі фальклор (у дадатак да рускага фальклору), гісторыя беларускага савецкага друку. На філфаку ў дадатак да курса гісторыі літаратуры народаў СССР — гісторыя беларускай літаратуры. Акрамя таго, рэктарат выступіў з прапановай аб распрацоўцы ў МВА СССР двух вучэбных планаў: адзін — для універсітэтаў РСФСР, другі — для універсітэтаў саюзных рэспублік.
Ідэалагічны ціск асабліва ўзмацніўся пасля зьяўленьня ў свет у чэрвені 1950 г. работы Сталіна «Марксим и вопросы языкознанмя» і адпаведных партыйных дакументаў і ўрадавых пастаноў. Таму ў 1950—1952 гг. БДУ ўсю «вучэбную, навукова-даследчую і палітыка-выхаваўчую работу будаваў на аснове... геніяльных указаньняў таварыша І. В. Сталіна, рашэньняў СМ СССР і ВКП(б) аб грандыёзных будоўлях камунізму...». У «святле ўказаньняў тав. Сталіна» было цалкам «перабудавана выкладаньне ўсіх дысцыплін у асабліва мовазнаўчых і грамадскіх навук». Вывучэньне прац Сталіна па пытаньнях мовазнаўства было арганізавана на ўсіх кафедрах, ва універсітэце праводзіліся адмысловыя сесіі, даклады, лекцыі.
Навукоўцы, аспіранты і студэнты выступалі з лекцыямі перад насельніцтвам Мінска па пытаньнях вывучэньня прац тав. Сталіна.
Пад пастаянны нагляд трапілі кафедры грамадскіх навук — марксізму-ленінізму, гісторыі філасофіі і логікі, дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму, палітэканоміі. Ад выкладчыкаў гэтых кафедраў пастаянна патрабавалі паглыбляць вывучэньне прац Сталіна, у лекцыях і на семінарскіх занятках шырэй увязваць праграмны матэрыял з надзённымі задачамі камуністычнага будаўніцтва, весьці барацьбу з «извращениями марксизма-ленинизма, ... начетничеством, толмудизмом».
Напружана ішла праца па перагляду, складаньні і зацвярджэньні праграм, спец-курсаў, тэматыкі спецсемінараў, курсавых і дыпломных работ у свеце вучэньня Сталіна аб мовах.
Самую значную перабудову перажылі кафедры філфака. Былі перагледжаны праграмы па гісторыі беларускай мовы, сучаснай беларускай мове, дыялекта-логіі, рускай і замежнай літаратуры і г. д. Кафедры мовазнаўчых дысцыплін дакладна правяраліся прадстаўнікамі з Масквы, камісіямі Мінскага ГК КП(б)Б і ўнутрыуніверсітэцкімі камісіямі.
Практыкаваліся сумесныя
Кафедры біяфака, а таксама
Развіццё універсітэта ў пачатку 50-х гадоў стрымлівалася выключнай слабас-цю матэрыяльнай базы. Так, на хімфаку была толькі адна аўдыторыя для
У гэтых умовах
пазванковых і заалогіі беспазванковых у кафедру заалогіі; кафедры каталізу, прыкладной фізічнай хіміі і арганічнай хіміі — у кафедру арганічнай хіміі. Ствараліся новыя кафедры — гісторыі філасофіі і логікі (1 верасня 1950 г. замест скасаванай у 1949 г. кафедры гісторыі філасофіі, яе загадчыкам стаў рэктар
Былі, відавочна, і яўна бессэнсоўныя аб'яднанні — у верасні 1951 г. былі зліты хімічны і біялагічны факультэты ў факультэт хімічных і біялагічных навук. Праўда, гэты «гібрыд» праіснаваў нядоўга і зноў падзяліўся на 2 факультэты.
Усе гэтыя «зліцці» можна растлумачыць так: з аднаго боку, універсітэт пашыраўся, узрастаў прыём і адпаведна
Сапраўды, калі ў верасні 1949 г. у БДУ вучылася 1568 студэнтаў, то ў верасні 1951 г. — 1771; у той жа час у жніўні 1950 г. прафесарска-выкладчыцкі штат складаў 155 чалавек (з іх 20 — па сумяшчальніцтве). 3 6 прафесараў, дактароў навук 5 працавалі па сумяшчальніцтве, з 45 дацэнтаў, кандыдатаў навук 9 — сумяшчальнікі. Існавалі вакансіі на пасады прафесараў, дактароў навук па прадметах фізікі, матэматыкі, логікі, геалогіі, глебазнаўстве і інш. У 1951/52 навучальным годзе працавалі 164 чалавекі прафесарска-выкладчыцкага складу, але праблема спецыялістаў заставалася. Узрастала
*Пэўным выхадам з цяжкай сітуацыі магла стаць хуткая здача ў эксплуатацыю студэнцкага інтэрната на 410 чалавек па вул. Свярдлова, будаўніцтва якога было пачата ў красавіку 1951 г. Пасля выхаду пастановы ЦК КП (б)Б «Аб
Што ж датычыцца інтэрната, то за лета была ліхаманкава ўзведзена 4-павяр-ховая цагляная каробка, і на гэтым праца спынілася. Энтузіязм, відавочна, меў і канец. Студэнты, адпрацаваўшыя па прымусу 15 дзён (а некаторыя і 2—3 дні), пакідалі будоўлю. Калі 5 студэнтак адмовіліся загружаць машыну ў свой абедзены перапынак, іх учынак назвалі ганебным. Камсамольская арганізацыя БДУ была абвінавачана ў
* Відавочна, што ў гэтых умовах праца студэнтаў была пушчана на самацёк і развалілася сама сабою. Вырашыць праблему навукова-педагагічных кадраў павінна была
* Навуковая работа ва універсітэце развівалася па шляху распрацоўкі навуко-вых праблем па геамарфалогіі і геаграфіі Беларусі, гісторыі беларускага савецкага друку, сучаснай беларускай мовы, гісторыі рускай філалогіі, гісторыі Германіі, павярхоўных з'яў і адсарбацыі, рэакцыі ў цвёрдых фазах і інш.
Паспяхова працавалі над тэмамі дацэнт В. А. Дзяменцьеў («Паходжаньне скразных далін Беларусі і іх выкарыстаньне ў народнай гаспадарцы»), ст. выкладчык П. Г. Пятровіч («Роля заапланктона пры вырошчваньні рыб у вадаемах БССР»), дац. М. Р. Ларчанка («Руска-беларускія літаратурныя сувязі»), дац. Г. Л. Старобінец («Адсарбацыя пароў арганічных рэчываў каучукам коксагыза», І. П. Шапіры («Фотаэлектрычны эфект у селене з прымессю ртуці») і інш.
У 1951 г. пашырылася практыка правядзеньня навуковых экспедыцый. Кафедра беларускай мовы і літаратуры арганізавала дыялекталагічную экспедыцыю ва У шацкі, Дуніловіцкі і Докшыцкі раёны [[Палеская вобласьць|Палескай вобласьці]]. Экспедыцыя збірала матэрыял для складаньня атласа беларускай мовы. Біяфак пасылаў экспедыцыі па вывучэньні рыбнай гаспадаркі буйных вадаёмаў Беларусі (кіраўнік 3. Н. Дзянісаў), па вывучэньні грыбковых захворваньняў кармавой расліннасmці Палесься (кіраўнік М. А Дарожкін). Кафедра фізічнай геаграфіі — па вывучэньні ландшафтаў паўднёва-ўсходняй часткі Палесся, катэдра неарганічнай хіміі — па вывучэньні салявых радовішчаў Беларусі.
Гэтыя гады далі працяг супрацоўніцтву БДУ з беларускай прамысловасmцю. У 1951 годзе быў заключаны дагавор аб творчым супрацоўніцтве паміж навукоўцамі кафедраў агульнай фізікі, эксперыментальнай фізікі, фізічнай і калоіднай хіміі і дырэкцыяй МАЗа. Кафедра арганічнай хіміі супрацоўнічала з Мінскім гарбарным заводам «Бальшавік», велазаводам. Рэктарат, аднак, канстатаваў, што ў працу па супрацоўніцтве з вытворчасьцю далучана толькі невялікая частка навукоўцаў БДУ. Тыя кафедры, што супрацоўнічалі, нярэдка распыльваюць навуковыя сілы на выкананьне дробнай тэматыкі і не канцэнтруюць сілы на найболып важных навуковых праблемах, напрыклад кафедра геаметрыі аказвала дапамогу абутковай фабрыцы імя Кагановіча па распрацоўцы рацыянальнага метаду раскрою скуры.
Даволі актыўна развівалася і навукова-даследчая работа студэнтаў. На яе ніжнім узроўні працаваў навукова-даследчы гурток. Кіраўніцтва БДУ увесь час дамагалася, каб на кожнай кафедры існаваў такі гурток. Лепшыя даклады з гурткоў рэкамендаваліся на навуковую студэнцкую канферэнцыю, што вырашала, звычайна, кіраўніцтва факультэцкага СНТ. Пасля канферэнцыі, якая стала ўжо ў той час у БДУ пастаяньнай, студэнцкія працы выносіліся на гарадскі агляд студэнцкіх навуковых работ, які праходзіў у тэатры оперы і балета. Работы дзяліліся на катэгорыі: 1 — самастойныя навуковыя дасьледаваньні, 2 — з элементамі самастойнага дасьледаваньня, 3 — рэфератыўныя работы. Так, на VI студэнцкай навуковай канферэнцыі ў красавіку 1952 г. прагучала 60 дакладаў, з іх 49 было вынесена на гарадскі агляд. Праўда, рэктарат канстатаваў, што значная частка дакладаў не носіць даследчага характару.
* Відавочна, што імкненьне да ўсеабдымнасці ў такой сферы, як навуковае даследаваньне, штучнае, прымусовае замест добраахвотнага. Стварэньне навуковых гурткоў не магло не адбіцца на якасці навуковых работ. І ўсе ж добрым вынікам студэнцкай працы стаў выхад у студзені 1951 г. першага выпуску зборніка студэнцкіх навуковых работ.
Зразумела, акрамя студэнцкіх канферэнцый, праходзілі традыцыйныя наву-ковыя сесіі, юбілейныя канферэнцыі: «2-годдзе з дня выхаду ў свет працы т. Сталіна "Марксізм і пытаньні мовазнаўства"», «100-годдзе з дня смерці М. В. Гогаля», «240-годдзе з дня нараджэньня М. В. Ламаносава», «72-годдзе з дня нараджэньня І. В. Сталіна», «Памяці Я. Карскага» і інш.
Аднак самай значнай падзеяй таго часу было, несумненна, адзначэньне ў каст-рычніку 1951 г. 30-годдзя БДУ Цікава, што гэта быў ці не першы выпадак, калі дзень адкрыцця універсітэта адзначаўся 30 кастрычніка. Раней гэта дата была 11 ліпеня. 3 нагоды юбілею ў газеце «За сталінскія кадры» былі надрукаваны цыклы артыкулаў «3 гісторыі нашага універсітэта» (кароткі агляд гісторыі БДУ), «Іх выхаваў універсітэт» (кароткія біяграфіі К. Крапівы, П. Броўкі, І. В. Гутарава, І. П. Мележа, Р. Ч. Аблавай і інш.).
Рэктар І. С. Чымбург таксама выступаў і ва універсітэцкай, і ў рэспубліканскай прэсе. У прыватнасці, канстатавалася, што БДУ ўяўляе сабою буйны навуковы цэнтр, дзе на 35 кафедрах працуюць 170 навуковых работнікаў, за 1951 г. студэнцкія навуковыя гурткі распрацавалі больш 340 дакладаў, з 1771 студэнта стыпендыю атрымліваюць 1538 чалавек, з іх 255 — стыпендыю выдатнікаў, 9 — імя Сталіна, 2 — імя Калініна, 2 '— імя ХУ-годдзя ВЛКСМ. Рэктар адзначыў, што кафедрамі ў БДУ кіруюць правадзейныя члены і члены-карэспандэнты АН БССР, дактары навук М. М. Нікольскі, у. М. Перцаў, Ц. М. Годнеў, М. Ф. Ярмоленка, І. С. Лупіновіч, Б. В. Ерафееў, М. Е. Макушок, І. В. Гутараў, М. А. Дарожкін. Ён падкрэсліваў, што «трыццацігадовы юбілей — вялікае свята ў жыцці універсітэта, свята беларускай навукі і культуры».
3 10 па 20 кастрычніка 1951 г. у БДУ адбылася юбілейная навуковая сесія студэнтаў, на якой прагучала 32 даклады, з 20 па 30 кастрычніка — юбілейная навуковая сесія Вучонага савета універсітэта. Была арганізавана выстава, якая адлюстроўвала дзейнасць універсітэта за 30 год. Былі выдадзены юбілейныя зборнікі Вучоных запісак БДУ і навуковых работ студэнтаў. Адбыўся конкурс на лепшы літаратурны твор, на якім 1-я прэмія была прысуджана V. Нядзвецкаму (II курс філфака) за верш «За дружбу з Масквой», 2-ю прэмію падзялілі Ніл Гілевіч (I курс філфака) за верш «На парозе жыцця» і Д. Сіманаў (II курс філфака) за цыкл вершаў «Юность мира».
3 нагоды юбілею 30 кастрычніка адбылося ўрачыстае пасяджэньне прадстаўнікоў партыйных, камсамольскіх і грамадскіх арганізацый Мінска і БДУ з прысутнасцю гасцей з Масквы, Ленінграда, Вільнюса, Кіева, на якім прысутнічалі І. С. Патолічаў, В. І. Казлоў, С. К. Цімашэнка, [[Пётар Машэраў]], І. Д. Варвашэня, К. Т. Мазураў, К. Крапіва, А. Куляшоў, Л. Александроўская і іншыя.
Пасля пасяджэньня адбыўся канцэрт, на якім хор універсітэта сярод іншых твораў выканаў «Песню студэнтаў БДУ». Выступалі таксама струньны аркестр і драматычны гурток. Шмат прыходзіла і віншавальных тэлеграм ад універсітэ-таў Кіеўскага, Узбекскага, Ерэванскага, Карэла-Фінскага і інш. Віншаваньне ад беларускіх пісьменьнікаў падпісалі [[Якуб Колас]], [[Кандрат Крапіва]], [[Аркадзь Куляшоў]], [[Максім Танк]], [[Міхась Лынькоў]], [[Пятро Глебка]], [[Іван Шамякін]], [[Пімен Панчанка]] ды іншыя. У тыя дні універсітэт быў упрыгожаны чырвонымі сцягамі, велізарнымі партрэтамі Леніна і Сталіна, а ўвечары над галоўным корпусам запальваліся словы «XXX год БДУ». Загадам МВА СССР да 30-годдзя БДУ была вынесена падзяка І. С. Чымбургу, Е. К. Азаранку, У. М. Перцаву, М. М. Нікольскаму, М. Ф. Ярмоленку, І. С. Лупіновічу, М. А. Дарожкіну, В. Д Акімавай. Вялікая група студэнтаў была ўзнагароджана граматамі ЦК ЛКСМБ39. Увогуле святкаваньне 30-годдзя БДУ прайшло надзвычай шырока і мела вялікі грамадскі рэзананс на Беларусі, што, несумненна, сведчыла аб тым, што, нягледзячы на цяжкасці, універсітэт адрадзіўся зноў.
Здавалася, што і ў наступныя гады Іван Чымбург будзе паспяхова працаваць на пасадзе рэктара. Тым болын, што ён дастаткова актыўна займаўся навуковай дзейнасцю, грамадскай работай. За мінулы перыяд сваёй навуковай дзейнасці І. С. Чымбург надрукаваў 33 навуковыя артыкулы ва «Ученых запнсках» БДУ, часопісах і газетах, з'яўляўся адным з рэдактараў 4-га тома «Гісторыі БССР», узначальваў кафедру марксізму-ленінізму БДУ, выступаў з лекцыямі і дакладамі як пазаштатны лектар ЦК КП(б)Б перад жыхарамі Мінска, з'яўляўся членам Мінскага гаркама КП(б)Б, членам рэспубліканскага і абласнога кіраўніцтва таварыстваў па распаўсюджваньні палітычных, навуковых ведаў. Так, у прыват-насці, характарызавалі рэктара ў БДУ. Аднак ВАК МВА СССР 20 лістапада 1951 г., разглядзеўшы хадайніцтва Савета БДУ ад 12 кастрычніка 1951 г. аб зацьвярджэньні І. С. Чымбурга ў навуковым званьні прафесара адмовіў, не знайшойшы дзеля гэтага падстаў. Пры гэтым падкрэслівалася, што да навуковага званьня рэктар можа быць прадстаўлены не Саветам універсітэта, а кіраўніцтвам Галоўнай управы універсітэтаў СССР.
Акрамя таго, мусіць, не спрыяў аўтарытэту рэктара сярод вышэйшага кіраўніцтва скандал, які разгарэўся на кафедры рускай і ўсеагульнай літаратуры летам 1950 г. паміж заг. кафедры прафесарам І. В. Гутаравым і дацэнтамі Л. У. Круцікавай, Л. Я. Рэзнікавым і іншымі. Канфлікт, узнікшы з-за дробязных разыходжаньняў, хутка перарос у высьвятленьне асабістых адносін, выліўся ў цэлы шэраг скаргаў сакратару парткама БДУ М. С. Арлову, начальніку Галоўнай управы універсітэтаў МВА К. Ф. Жыгач, сакратару ЦК КП(б)Б Ц. С. Гарбунову. Рэктар лічыў, што ўся гэтая мітусня замінае працы кафедры і факультэта, але быў абвінавачаны ў «зажыме крытыкі і самакрытыкі». Аб становішчы (узаемаадносінах) на кафедры, факультэце дакладалася заг. аддзелам прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б Ц. Я. Кісялёву, заг. сектарам навукі ЦК К. І. Шабуне. Урэшце рэшт справа зайшла так далёка, што І. С. Чымбург быў вымушаны пісаць дакладную запіску сакратару ЦК ВКП(б) М. А. Суславу з просьбай аб пераводзе канфліктуючых выкладчыкаў у іншыя ВНУ Беларусі.
Акрамя ўсіх гэтых прыкрых здарэньняў, магчыма, не падабаліся ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі пастаяньныя «бамбардзіроўкі» просьбамі аб вылучэньні сродкаў на абсталяваньне, будаўніцтва і г. д. Маглі быць, верагодна, і іншыя падставы для таго, каб 19 ліпеня 1952 г. згодна з загадам МВА СССР, Іван Савіч Чымбург пакінуў пасаду рэктара БДУ, зрабіўшы тое, што быў у стане зрабіць, і завяршыўшы аднаўленьне універсітэта.
Пасьля І. С. Чымбург працягваў працаваць загадчыкам кафедры гісторыі філязофіі і логікі, а ў канцы верасня 1953 г. пакінуў універсітэт назаўсёды.
У наступныя гады Іван Савіч працаваў загадчыкам сектара Інстытута філязофіі і права АН Беларусі (да лютага 1957 г.), узначальваў кафедру даялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Беларускага політэхнічнага інстытута (да 1 жніўня 1962 г.). У гэты час І. С. Чымбург з'яўляўся членам навуковага савета (на чале з акад. В. А. Сербектам) па праблеме «Гісторыя перадавой філасофскай і грамадска-палітычнай думкі на Беларусі», членам навукова-тэхнічнага савета Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР, пісаў рэцэнзіі на кнігі і артыкулы, працаваў над уласнай манаграфіяй «Ідэйная барацьба ў Беларусі напярэдадні Кастрычніка».
3ь верасня 1962 г. І. С. Чымбург працуе дацэнтам кафедры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму ў БПІ, пасля чытае той самы курс у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў. У жніўні 1964 году быў абраны па конкурсе на пасаду дацэнта кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі Мінскага педінстытута.. Тут ён працаваў да 1970 г., калі выйшаў на пенсію, хоць колькі часу заставаўся сумяшчальнікам (да 1976 г.), актыўна ўдзельнічаў у партыйным жыцці інстытута.
Па сваіх поглядах Іван Савіч Чымбург да канца свайго жыцця заставаўся артадаксальным камуністам, ніколі не дапускаў адыходу ад марксісцка-ленінска-сталінскіх догмаў. Неаднойчы выступаў супраць тых савецкіх філосафаў (С. Г. Іваноў, Э. В. Ільенкоў, П. М. Егідэс і інш.), яісіх ён лічыў «рэстаўратарамі ідэалістычнай тэорыі тоеснасці мысленьня і быцця», якія гэтым «дапамагаюць нашым ідэйным праціўнікам». Лічыў памылковымі і варожымі погляды тых, хто паўтарае «паклёпы беларускіх буржуазных нацыяналістаў» і погляды М. Доўнар-Запольскага і Я. Карскага аб «атаясамленьні беларускай нацыянальнай тэрыторыі з тэрыторыяй... крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў». V 1973 г. тройчы звяртаўся ў газету «Правда», у тым ліку да галоўнага рэдактара, члена ЦК КПСС М. В. Зімяніна з нагоды надрукаванага ў газеце нарыса, у якім, як яму здалося, «утрымліваецца пропаведзь вульгарнага матэрыялізму». Не задаволены адказамі, звяртаецца неаднаразова да члена Палітбюро, сакратара ЦК КПСС М. А. Суслава, у тым ліку і па пытаннях нібыта рэвізіі «ленінскай тэорыі адлюстравання» ў працах тагачасных савецкіх філосафаў. V гэтым ён быў і заставаўся чалавекам сталінскіх часоў, выхаванцам камуністычнай сістэмы.
== Вонкавыя спасылкі ==
[[Катэгорыя:Беларускія філёзафы|Чымбург, Іван]]
[[Катэгорыя:Беларускія пэдагогі|Чымбург, Іван]]
[[Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны універсітэт|Чымбург, Іван]]
|