Царква Сьвятога Мікалая (Станькаў): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Архітэктура: артаграфія і (або) вікіфікацыя using AWB
д катэгорыя
Радок 20:
|Будаўнік =
|Заснавальнік = [[Эмэрык Чапскі|Эмэрык фон Гутэн-Чапскі]]
|Першае згадваньне = [[1714]]
|Заснаваньне = [[1858]]
|Асноўныя даты = {{Славутасьць/Даты||||||}}
|Скасаваны = [[1961]]
|Пачатак будаўніцтва = кастрычнік [[2007]] ([[архітэктар]] [[Алег Масьліеў]])
|Канчатак будаўніцтва = [[2011]]
|Будынкі = {{Славутасьць/Будынкі||||||}}
|Прыбудоўкі =
Радок 41:
|Даўгата сэкундаў = 27
|Сайт = http://www.stankovo.hram.by
|Commons = Church of Saint Nicholas, Stankava
}}
'''Сьвята-Мікалаеўская царква''' — праваслаўны храм у вёсцы [[Станькава]] [[Койданаўскі раён|Койданаўскага раёну]], збудаваны ў [[19 стагодзьдзе|XIX ст.]] на падмурках дзьвюх цэркваў XVIII ст. (драўлянай царквы, пабудаванай князем Радзівілам і ўніяцкай Петрапаўлаўскай). Помнік архітэктуры псэўдарускага стылю.
 
== Гісторыя ==
=== Заснаваньне 1858 г. ===
 
=== Пачатак панаваньня савецкай улады ===
У [[1920]] годзе Сьвята-Мікалаеўская царква была зачынена. Зь яе было вынесена ўсё самае каштоўнае: залатое начыньне, срэбра, рызьніцы, аклады, крыжы. Шматлікія абразы былі спалены, шматлікія былі схаваны й захаваны вернікамі. На пераплаўленьне пусьцілі званы, акрамя самага вялікага, яго не змаглі зьняць.
 
Нейкі час храм пуставаў. Потым у ім зрабілі збожжасховішча. Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ў сьценах храма захоўвалі зброю. Пры адным з баёў боепрыпасы былі падарваны. Пацярпеў інтэр’ер царквы. Аднак храм працягваў стаяць. Пасьля вайны ў царкве зноў захоўвалі збожжа, але пасьля моцнага пажару, які здарыўся з-за навальніцы, яго перасталі выкарыстоўваць у гаспадарчых патрэбах.
 
=== Разбурэньне 1961 г.году ===
Увесну [[1961]] году на гаці прадрала старую плаціну. Было затоплена поле й суседняя вёска Каменка. Для ўзьвядзеньня новай плаціны былі разбураны некаторыя пабудовы сядзібы, а таксама й Сьвята-Мікалаеўская царква.
 
Сакавіцкай раніцай 1961 году людзі з найбліжэйшых да храма хат былі выселены, зона выбуху ачэплена. Роўна ў 12 гадзін быў зроблены першы выбух. Воблака пылавой завесы ахінула месца выбуху, а калі яно расьсеялася, то храм стаяў цэлы. Гэта вырабіла моцнае ўражаньне. Вернікі бачылі ў гэтым знак. Празь нейкі час раздаўся другі выбух. Ізноў воблака пылу асела — храм стаяў. І толькі пасьля трэцяга выбуху барабан пакрывіўся й сышоў уніз, унутр. Выбухаць увесь будынак царквы цалкам пабаяліся, блізка стаялі жылыя хаты. Дамовіліся з дапамогай танкаў і сталёвых тросаў расьцягнуць сьцены храма й разбурыць яго канчаткова. Але сьцены не паддаваліся. Лопаліся ліны са сталёвых тросаў, глухнула тэхніка — храм стаяў. Зь вялікімі высілкамі, да вечара, атрымалася расьцягнуць паўднёвы й заходні прыбудоўкі, разбурыўшы й зьнявечыўшы сьвятыню, ператварыўшы яе ў руіны. Пра храм хутка забыліся.
 
=== Адраджэньне 2007—2011 гг.гадоў ===
Па бласлаўленьні Мітрапаліта Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі, пачаты работы па аднаўленьні храма. З 6 лютага 2006 году, пасьля кананізацыі блажэннай [[Блажэнная Валянціна Мінская|Валянціны Менскай]], лёс якой найцеснай выявай злучана са Станькаўскім храмам, цудоўнай выявай пайшлі справы па ўзнаўленьні сьвятыні. Да верасьня 2007 году скончаны першачарговыя й падрыхтоўчыя працы, а з кастрычніка пачаты будаўнічыя й рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы.
 
Радок 68 ⟶ 65:
{{Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь|613Г000144}}
 
[[Катэгорыя:ЦэрквыПраваслаўныя храмы Беларусі|Станькава]]
[[Катэгорыя:Псэўдарускія збудаваньні Беларусі]]