Парафія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +2 спасылкі
W (гутаркі | унёсак)
д .
Радок 1:
'''Парафія''' (прыход<ref>{{Навіна|аўтар=[[Леанід Акаловіч]], [[Мікола Бамбіза]]|загаловак=Статут Праваслаўнай аўтакефальнай рэлігійнай суполкі Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай горада Менска ад 28 лістапада 2010 г.|спасылка=http://www.belapc.org/religijnaa-gramada-svatoe-euprasinni-polackae-u-mensku-parish-of-saint-euphrasynia-of-polatsk-in-miensk/dakumenty-parahvii-parish-documents|выдавец=Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква|дата публікацыі=2015|дата доступу=24 жніўня 2017}}</ref>;
{{мова-el|παροικία|скарочана}} ад {{мова-el|παρά + οἶκος|скарочана}} — каля + дом; {{мова-la| paroecia|скарочана}}) — базавая арганізацыйная адзінка ў [[хрысьціянства|хрысьціянскіх]] Цэрквах. Згодна з [[тэалёгія|тэалягічнай]] канцэпцыяй, парафія — гэта акрэсьленая супольнасьць вернікаў, утвораная ў сталы спосаб у япархіі (дыяцэзіі), пастырская апека над якой даручана прасьвітару. Цэнтрам жыцьця парафіі зьяўляецца [[парафіяльны храм]].
 
За парафію адказвае адзін сьвятар-прасьвітар, які выступае ад яе імя перад царкоўнымі ўладамі. У беларускіх рыма-католікаў яго традыцыйна называюць [[пробашч]]ам, у грэка-католікаў з часоў Уніі прынята называць [[парах]]ам, а ў праваслаўных найчасьцей – "настаяцель". У парафіі могуць быць іншыя парафіяльныя супрацоўнікі, якія яму дапамагаюць — [[вікары]]і, [[капэлян]]ы, [[рэзыдэнт]]ы. У дапамогу прасьвітару ў парафіі ствараюцца парафіяльныя рады з сьвецкіх вернікаў, якія дапамагаюць у вырашэньні пастырскіх і эканамічных справаў.