Бардо: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 68:
|Сайт = http://www.bordeaux.fr
}}
'''Бардо́''' ({{мова-fr|Bordeaux}}, [[Аксытанская мова|па-аксытанску]]: ''Bordèu'') — партовы горад, разьмешчаны на рацэ [[Гарона]] ў паўночна-заходняй [[Францыя|Францыі]]. Насельніцтва налічвае 243 626 чалавек ([[2013]] год), а агульная колькасьць разам з прыгарадамі складае 1 158 431 чалавек і зьяўляецца сёмай паводле велічыні гарадзкой аглямэрацыяй у Францыі. Бардо зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну [[Нувэль-Акітэн]] (да [[1 студзеня]] [[2016]] — [[Аквітанія (рэгіён)|рэгіёну Аквітанія]]) і прэфэктурай дэпартамэнту [[Жыронда]].
 
Бардо лічыцца сусьветнай сталіцай вытворчасьці [[Віно|вінаў]]. Тут знаходзіцца штаб-кватэра найбуйнейшага ў сьвеце вытворцы віна «''Vinexpo''»<ref>[http://www.vinexpo.com/en/ Хатняя старонка карпарацыі «Vinexpo»]</ref>. Штогадовы бюджэт віннай індустрыі Бардо складае каля 14,5 млрд [[эўра]]<ref>http://www.ventoris.fr/portage_salarial_bordeaux.php</ref>. Сусьветна вядомая марка віна «''Бардо''» вырабляецца ў навакольлі гораду з [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]]. Гістарычная частка гораду знаходзіцца ў [[Сусьветная спадчына ЮНЭСКО|Сьпісе сусьветнай гістарычнай спадчыны ЮНЭСКО]] як «выбітны гарадзкі архітэктурны ансамбль» XVIII стагодзьдзя<ref>[http://www.bordeaux-tourisme.com/ru/bordeaux_patrimoine_mondial/introduction/bordeaux_patrimoine_mondial_index.html] //турыстычны партал Бардо</ref>.
 
== Гісторыя ==
Прыкладна паміж 30 000 і 20 000 гадоў таму, тэрыторыя сучаснага Бардо была заселеная [[Нэандэртальцы|нэандэртальцамі]] стаянкі якіх былі знойдзеныя ў вядомай пячоры ''Pair-non-Pair'' каля ''Бур сюр Жырандэ'', на поўнач ад Бардо.
 
Каля [[300 да н. э.|300 году да н. э.]] у навакольлі было заснаванае [[Кельты|кельцкае]] паселішча ''Burdigala''. Паселішча было заваяванае [[Старажытны Рым|рымлянамі]] ў [[60 да н. э.|60 годзе да н. э.]] і стала цэнтрам гандлю [[волава]]м і [[Сьвінец|сьвінцом]]. Празь некаторы час горад стаў сталіцай рымскай правінцыі ''Аквітанія'', і найбольшы росквіт быў дасягнуты ў [[3 стагодзьдзе|ІІІ стагодзьдзі]]. У [[276]] годзе Бардо быў разрабаваны [[Вандалы|вандаламі]]. У [[409]] годзе горад зноў быў узяты вандаламі, у 414 [[Вэстготы|вэстготамі]], а ў [[498]] годзе [[Франкі|франкамі]]. У выніку гэтых спусташэньняў пачаўся паступовы заняпад гораду.
 
У канцы [[6 стагодзьдзе|VI стагодзьдзя]], Бардо зноў пачаў хутка разьвівацца і стаў адміністрацыйным цэнтрам навакольных земляў і цэнтрам архідыяцэзіі ў складзе ФранкскагаФранцкага каралеўства. У канцы [[7 стагодзьдзе|VII стагодзьдзя]] зноў пачаўся заняпад Бардо. У [[732]] годзе горад быў разрабаваны войскам [[Абд эр-Рахман]]а, пасьля таго як ён перамог войска герцага [[Эд Аквітанскі|Эда Аквітанскага]].
 
Пад уладай [[Дынастыя Каралінгаў|Каралінгаў]], Бардо стаў важным вайсковым цэнтрам, які быў прызначаны для абароны вусьця ракі Гароні ад нападаў [[Вікінгі|вікінгаў]]. У канцы [[10 стагодзьдзе|Х стагодзьдзя]] Бардо быў атрыманы ў спадчыну герцагамі Гасконскімі.
 
З [[12 стагодзьдзе|ХІІ]] да [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]], Бардо аднавіў свой уплыў, дзякуючы шлюбу герцагіні ''Элеаноры Аквітанскай'' і [[Генры Плянтагенэт|Генры Плянтагенэта]]а, які празь месяц пасьля вясельля стаў каралём [[Ангельшчына|Ангельшчыны]] — Генры ІІ. У гэты пэрыяд горад квітнеў, дзякуючы гандлю віном. З [[1362]] да [[1372]] году, Бардо стаў сталіцай незалежнай дзяржавы абвешчанай [[Эдуард Чорны Прынц|Эдуардам Чорным Прынцам]], але пасьля таго, як ён быў забіты ў бітве каля Кастыльёну ([[1453]] г.) гэтая дзяржава была далучаная да Францыі. Асноўнай крыніцай разьвіцьця гораду ў гэты час быў гандаль віном з Ангельшчынай<ref>[http://www.bordeaux-tour.com/index.php/history-wine-bordeaux.html Гісторыя вінаробства ў Бардо]</ref>.
 
У [[1462]] годзе Бардо атрымаў права зьбіраць парлямэнт, але важнасьць гораду значна ўзрасла ў [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзі]], калі ён стаў цэнтрам гандлю [[Цукар|цукрам]] і [[Рабства|рабамі]] з [[Вэст Індыі]]. Жыхары Бардо прымалі ўдзел у антыўрадавых паўстаньнях, якія былі падаўлены францускім войскам толькі ў [[1653]] годзе, калі армія [[Люі XIV]] заняла горад.
 
[[18 стагодзьдзе|ХVIII стагодзьдзе]] стала залатым пэрыядам у гісторыі Бардо. Насельніцтва гораду значна павялічылася, было пабудавана шмат прыстаняў. [[Віктор Юго]] лічыў горад вельмі прыгожым і аднойчы сказаў: «вазьміце [[Вэрсальскі палац|Вэрсаль]], дадайце [[Антвэрпэн]] і вы атрымаеце Бардо». ''Варон Хаўсман'', які доўгі час быў прэфэктам гораду ў гэты час, зьдзейсьніў вялікую перабудову Бардо.
 
Францускі ўрад пераехаў у Бардо пад час [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], калі ўзьнікла пагроза захопу Парыжу нямецкімі войскамі. Але празь некаторы час сталіцай Францыі стаў горад [[Вішы]].
 
З [[1940]] да [[1943]] году ў Бардо знаходзілася база італьянскіх падводных лодак. Адсюль італянскі каралеўскі флёт удзельнічаў у «бітве за Атлянтыку». У гэты ж час тут базавалася 12 нямецкая флятылія падводных лодак.
 
== Геаграфія ==
Радок 95:
 
=== Клімат ===
Бардо знаходзіцца ў зоне [[Акіянічны клімат|акіянічнага клімату]] са значным уплывам [[Міжземнаморскі клімат|міжземнаморскага]]. [[Зіма]] ў горадзе ня вельмі халодныя, дзякуючы заходнім вятрам, якія прыносяць цяпло з боку Атлянтычнага акіяну. [[Лета]] цёплае і працяглае, дзякуючы паветраным масам зь [[Біскайская затока|Біскайскай затокі]]. Сярэдняя тэмпэратура ўзімку складае каля 6,5 &nbsp;°C, але часта зімы яшчэ больш цёплыя<ref>[http://www.bbc.co.uk/weather/world/city_guides/results.shtml?tt=TT003560 BBC Weather Centre]</ref>. Летняя сярэдняя тэмпэратура складае каля 19,5 &nbsp;°C, але за апошнія 10 гадоў значна ўзрасла. Напрыклад летам [[2003]] году быў дасягнуты рэкорд сярэдняй летняй тэмпэратуры (+23,3 &nbsp;°C)<ref>GHCN climate, GISS world climate averages, 1971—2000</ref>.
 
== Крыніцы ==