Лянгедок-Русыён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 1:
'''Лянгедок-Русыён''' ({{мова-fr|Languedoc-Roussillon}}) — былы [[рэгіён]] на поўдні [[Францыя|Францыі]]. Меў межы з наступнымі краінамі і былымі рэгіёнамі: на поўдні — з [[Гішпанія]]й, на крайнім паўднёвым захадзе — з [[Андора]]й, на захадзе — з [[Поўдзень-Пірэнэі|Поўдзень-Пірэнэямі]], на поўначы — з [[Авэрнь]]ню, на паўночным ўсходзе — з [[Рона-Альпы|Ронай-Альпамі]] і [[Праванс-Альпы-Лазурны бераг|Правансам-Альпамі-Лазурным берагам]], а на паўднёвым усходзе абмываецца [[Міжземнае мора|Міжземным морам]]. Плошча 27 376 км². Насельніцтва па стане на 2012 год складала 2 700 266 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзілі 5 [[дэпартамэнт]]аў: [[Од (дэпартамэнт)|Од]], [[Гар (дэпартамэнт)|Гар]], [[Эро (дэпартамэнт)|Эро]], [[Лязэр]] і [[Верхнія Пірэнэі]]. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў [[Манпэлье]] (272 084 жыхароў). Іншыя буйныя гарады: [[Нім]] (150 564 жыхароў) і [[Пэрпіньян]] (120 959 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, [[1 студзеня]] [[2016]] увайшоў разам з [[Поўдзень-Пірэнэі|Поўдзень-Пірэнэямі]] ў склад новаўтворанага рэгіёну [[Аксытанія (рэгіён)|Аксытанія]] (адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну стала [[Тулюза]]).
 
== Вонкавыя спасылкі ==