Нарчэпінг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Славутасьці: артаграфія
Радок 75:
== Гісторыя ==
[[Файл:Strykjärnet Motala ström Norrköping april 2005.jpg|міні|зьлева|250пкс|Будынак «Прас», у якім разьмешчаны Музэй працы]]
Нарчэпінг атрымаў гарадзкія прывілеі ў 1384 годзе. Росквіт гораду прыйшоўся на [[XVII стагодзьдзе]], калі нідэрляндзкі (з сучаснай [[Бэльгія|Бэльгіі]]) прадпрымальнік [[Люіс дэ Гээр]] заснаваў тут між іншым, папяровую фабрыку, некалькі фабрыкаў па вытворчасьці зброі, вопраткі, а таксама майстэрню караблёў. У гэты час Нарчэпінг быў другім паводле колькасьці насельніцтва горадам [[Швэцыя|Швэцыі]] (цяпер толькі дзясяты). У 1719, у часе [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] горад быў разбураны й разрабаваны расейскімі войскамі, аднак пасьля вайны й да канца [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]], працягваў заставацца другім паводле значнасьці горадам краіны. У тым самым 1719 годзе ў Нарчэпінгу была заснаваная найстарэйшая зь існых дагэтуль у [[Швэцыя|Швэцыі]] газэтаў «[[Norrköpings tidningar]]». У [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]] горад становіцца й значным цэнтрам вытворчасьці тэкстылю, і толькі ў 1970-я гг. страчвае свае пазыцыі ў гэтым кірунку. У [[XXI стагодзьдзе|XXI стагодзьдзі]] Нарчэпінг, разам з суседнім [[Лінчэпінг]]ам утварае чацьверты паводле колькасьці насельніцтва й эканамічнай значнасьці Рэгіён Вялікіх гарадоў Швэцыі.
 
== Транспарт ==