Ян Максімюк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 17:
| Сайт = http://svoja.org/jmaksymiuk.html
}}
'''Ян Максімюк''' ([[Падляскія дыялекты|па-падляску]]: ''Jan Maksimjuk'', нар. [[18 траўня]] [[1958]], в. [[Ляхі (Падляскае ваяводзтва)|Ляхі]], [[Падляскае ваяводзтва]], [[Польшча]]) — беларускі перакладчык, крытык, літаратар на Беласточчыне.
 
== Біяграфія ==
У [[1983]] скончыў фізычны факультэт [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскага ўнівэрсытэту]]. Працаваў настаўнікам, інструктарам і сакратаром [[Беларускае Грамадзка-Культурнае Таварыства ў Беластоку|Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства ў Беластоку]], журналістам «[[Ніва (газэта)|Нівы]]», перакладчыкам у амэрыканскай амбасадзе ў [[Варшава|Варшаве]].
 
У [[1993]] годзе пераклаў «[[Уліс (раман)|Уліса]]» [[Джэймз Джойс|Джойса]] на беларускую мову. Стварае слоўнік [[Падляскія дыялекты|падляскае (сваёй) мовы]]<ref>Pôlśko-pudlaśki słovnik z odvorôtnym pošukom [http://svoja.org/slovnik.html Pôlśko-pudlaśki słovnik z odvorôtnym pošukom]</ref>. З 2007 г. вядзе сайт прысьвечаны папулярызацыі і кадыфікацыі падляскай мікрамовы (svoja.org).
 
З 1998 году жыве ў [[Прага|Празе]]. Супрацоўнічае з [[Радыё Свабода]]. У вольны час перакладае беларускую літаратуру на польскую мову і сусьветную літаратуру на беларускую мову. Удзельнічаў ў рэдагаваньні літаратурна-мастацкага часопісу «[[Правінцыя (часопіс)|Правінцыя]]» ([[Беласток]]).
 
У [[2009]] годзе разам з [[Сяргей Шупа|Сяргеем Шупам]] заснаваў інтэрнэт-праект Літаратура.орг<ref>Лявон К. [http://nn.by/index.php?c=ar&i=30605 Палігон для паліглотаў] // [[Наша Ніва]], [[15 кастрычніка]] [[2009]]</ref>.
 
== Творчасьць ==
=== Пераклады ===
* [[Джэймз Джойс]] «[[Уліс (раман)|Уліс]]» — [[1993]], [[Беласток]], ISBN 83-85918-01-9
* [[Патрык Мадыяно]] «Віла Журба» — Правінцыя 1-2/[[2000]]
* [[Багуміл Грабал]] «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных», [[Менск]], «Корзун», 2007. — 120 с.
* [[Тар’ей Вэсас]] «Лядовы палац» //Архэ 5-[[2007]] ([http://arche.bymedia.net/2007-05/vesaas705.htm тэкст твору])
* [[Тар’ей Вэсас]] «Vesnianaja nôč» // [[2008]] — пераклад на [[падляская мова|падляскую мову]]
 
=== Эсэ ===
* Насустрач бацьку — [[Фрагмэнты]] 1-2/[[1997]]
* Разьмінка перад мардабоем — [[Архэ]] 3-[[2005]]
* Чэскі нататнік — [[Архэ]] 4-[[2005]]
* Словы ў голым полі — [[Галерэя Б]] [[2011]]
* Čom ne po-svojomu? - [[Struha Editions]] [[2014]]
 
=== Дасьледваньні ===
* [http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=154 Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945—1950)], [[1994]], [[Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва]], [[Нью-Ёрк]] — [[Беласток]], ISBN 83-902162-0-5
* [http://arche.bymedia.net/2007-05/maksimiuk705.htm Трохі пра жыцьцё і творчасьць Тар’ей Вэсаса] // [[Архэ]] № 5 (56) — [[2007]]
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==