Оскар Рамэра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 3:
|імя = Оксар Рамэра
|арыгінал_імя = Óscar Romero
|партрэт = Mural OscarÓscar Romero UESduring his stay in Rome.jpg
|памер_партрэта = 200пкс
|подпіс = Дэвіз: Sentire cum Ecclesia (Адчувай з Царквой)
Радок 93:
12 сакавіка 1977 невядомыя ў вайсковай форме расстралялі сябра Рамэры, прагрэсіўнага сьвятара-[[езуіт]]а [[Рутыліё Грандэ]], арганізатара хрысьціянскіх нізавых суполак сярод найбяднейшых сялянаў. Ягоная сьмерць аказала надзвычайны ўплыў на Рамэра, які пазьней заўважыў: «Гледзячы на мёртвага Рутыліё, я падумаў: „Калі яго забілі за тое, што ён рабіў, значыць, мая чарга ісьці па тым жа шляху“»<ref>{{Артыкул|аўтар = Michael A. Hayes, David Tombs.|загаловак = Truth and memory: the Church and human rights in El Salvador and Guatemala|арыгінал = |спасылка = http://books.google.by/books?id=jJc83fZHD8EC&pg=PA48&lpg=PA48&hl=en#v=onepage&q&f=false|аўтар выданьня = |выданьне = |тып = |месца = |выдавецтва = Gracewing Publishing|год = April 2001|выпуск = |том = |нумар = |старонкі = |isbn = 978-0-85244-524-2}}</ref>. Рамэра заклікаў урад на чале з [[Артура Арманда Маліна]]м высьветліць абставіны сьмерці сябра, аднак ягонае патрабаваньне праігнаравалі. У прэсе пачалася кампанія супраць «сьвятароў трэцяга сьвету», якіх абвясьцілі вінаватымі ў распальваньні варажнечы і клясавае барацьбы<ref name="infed.org">{{Спасылка|аўтар = John Dickson.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = 2005|url = http://infed.org/mobi/oscar-romero-of-el-salvador-informal-adult-education-in-a-context-of-violence/|загаловак = Oscar Romero of El Salvador: informal adult education in a context of violence|фармат = |назва праекту = infed|выдавец = |дата = 26 чэрвеня 2014|мова = en|камэнтар = }}</ref>. У адказ на забойства айца Рутыліё Рамэра выказаў нечаканы радыкалізм, выступіўшы супраць галечы, сацыяльнае няроўнасьці, забойстваў і катаваньняў<ref name="Eaton">{{Артыкул|аўтар = Eaton, Helen-May.|загаловак = The impact of the Archbishop Oscar Romero's alliance with the struggle for liberation of the Salvadoran people: A discussion of church-state relations (El Salvador)|арыгінал = |спасылка = http://scholars.wlu.ca/etd/116/|аўтар выданьня = |выданьне = Theses and Dissertations (Comprehensive)|тып = |месца = |выдавецтва = Wilfrid Laurier University|год = 1991|выпуск = |том = |нумар = |старонкі = |isbn = }}</ref>.
 
[[Файл:Mural Oscar Romero by puigreixachUES.jpg|thumb|300px|left|Оскар Рамэра (пастэльфрэска)]]
У 1979 року да ўлады ў Сальвадоры прыйшла [[Рэвалюцыйная ўрадавая хунта]]. На адрас Рамэры амаль штодня сталі надыходзіць пагрозы. Ён выступіў з асуджэньнем [[ЗША]] за аказаньне вайсковай дапамогі новаму ўраду і ў лютым 1980 напісаў [[Джымі Картэр]]у пра тое, што павелічэньне вайсковае дапамогі з боку ЗША «абгострыць несправядлівасьць і рэпрэсіі», накіраваныя супраць людзей, якія часта змагаюцца за элемэнтарныя чалавечыя правы<ref>[http://www.share-elsalvador.org/25anniv/romero-carter.htm Текст письма]{{ref-en}}</ref>. Урад ЗША, не жадаючы, каб Сальвадор стаў «другім [[Нікарагуа]]», ніяк не адгукнуўся на заклікі арцыбіскупа.