Юры Беленькі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 22:
|пасада = Выканаўца абавязкаў старшыні [[Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ|КХП-БНФ]] у Беларусі
|пасада2 =
|пачатак_тэрміну2 = [[1999]] год
|канец_тэрміну2 =
|папярэднік2 =
Радок 28:
|прэзыдэнт2 =
}}
'''Ю́ры Ада́мавіч Бе́ленькі''' (нарадзіўся [[5 траўня]] [[1960]] году ў [[Менск]]у) — [[Беларусь|беларускі]] палітык.
 
== Біяграфія ==
Юры Беленькі нарадзіўся 5 траўня [[1960]] году ў Менску, БССР. Ён паходзіць з рабочай сям’і. Навучаўся ў сярэдняй школе № 19 імя Янкі Купалы. У 1982 годзе скончыў [[Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі]] ў галіне фінансаў і крэдыту. У 1982—1984 гадах працаваў кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнай управы ў [[Магілёў|Магілёве]] ў Міністэрстве фінансаў БССР. У [[1984]]—[[1986]]1984—1986 гадах служыў у войску. У [[1986]]—[[1997]]1986—1997 гадах працаваў на прадпрыемствах канцэрну «[[Амкадар]]» у Менску: начальнікам фінансавага аддзелу завода «Ўдарнік» (1986 — чэрвень 1995), намесьнікам генэральнага дырэктара ТАА «Амкадор-Траст» (1 чэрвеня 1995 г. — 1997). Па накіраваньні прадпрыемства прайшоў курсы навучаньня: у [[1990]] г. у [[Ангельшчына|Ангельшчыне]] па банкаўскай справе і фінансах, у [[1994]] г. — у [[Нямеччына|Нямеччыне]] па пытаньнях сыстэмных трансфармацыяў эканомікі.
 
== Парлямэнцкая дзейнасьць ==
Сябра [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»]] з моманту яго заснаваньня ў [[1988]] г. У [[1990]] г. быў абраны дэпутатам [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага Савету]] Рэспублікі Беларусь [[Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьня|12-га скліканьня]] і дэпутатам Менскага гарадзкога савету. Працаваў у складзе [[Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне|Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне]] ў Вярхоўным Савеце Беларусі, быў чальцом плянавай і бюджэтна-фінансавай камісіі Вярхоўнага Савету<ref>[http://www.kamunikat.org/download.php?item=1841.html Сьпіс беларускіх палітыкаў] // Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: Зборнік аналітычных артыкулаў. [[Канцэпцыя]] Казанэцкі П., Булгакаў В.; Рэд. Булгакаў В. — Варшава: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група. 2001. ISBN 83-916658-0-1</ref>. Адзін з аўтараў «Канцэпцыі эканамічнай рэформы ў Беларусі», распрацаванай і прадстаўленай Беларускім Народным Фронтам. Сааўтар канцэпцыі па пераходу БССР да рынкавай эканомікі (восень 1990), [[Канцэпцыя|канцэпцыі]] эканамічнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь (вясна 1992), асноўныя кірункі рэформаў для выхаду з крызісу (перадвыбарная эканамічная плятформа ОФЗ — увесну 1995 году), Закона аб банках, а таксама банкаўскіх і іншых законапраектаў. Юры Беленькі ўдзельнічаў у распрацоўцы ды прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 24—25 жніўня 1991 году, на працягу якой абвясьцілі незалежнасьць Беларусі. Уваходзіў у склад Ценявога кабінэту [[Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне|Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне]], у красавіку 1995 г. браў удзел у галадоўцы дэпутатаў БНФ супраць ініцыяванага Лукашэнкам [[Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году|рэфэрэндуму]]. У ноч з 11 на 12 красавіка разам зь іншымі пратэстоўцамі падвергнуўся незаконнаму нападу спэцназа ў масках, быў зьбіты й выцягнуты па падлозе з будынку парлямэнта. Пасьля чаго яго й іншых пратэстоўцаў некаторы час вазілі па Менску, а потым выкінулі ў цэнтры гораду. 13—14 красавіка 1995 году ён браў удзел у працэсе ў Канстытуцыйным судзе, у якім апазыцыя БНФ абвінаваціла Лукашэнку ў манапалізацыі сродкаў масавай інфармацыі. У той жа год Юры Беленькі зноў браў удзел у парлямэнцкіх выбарах у Куйбышаўскай выбарчай акрузе № 249 гораду Менску. Ён атрымаў 58% галасоў, але яго кандыдатура была без тлумачэньня прычын выдалена зь сьпісу дэпутатаў. Усе скаргі ды лісты, што дасылаліся ім у розныя дзяржаўныя ўстановы з мэтай тлумачэньня сытуацыі былі праігнараваныя. З 1995 г. па цяперашні час зьяўляецца намесьнікам старшыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», а з [[1999]] году і [[Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ|Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ]].
 
== Палітычная дзейнасьць пасьля 1995 году ==
Радок 43:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.svaboda.org/discussion/1/12372.html Форум. Юры Беленькі] // [[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]. [[24 кастрычніка]] [[2007]]
 
{{Парады артыкулу|стыль|артаграфія}}