Віктар Януковіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне, артаграфія
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: +Зьвязнасьць
Радок 31:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў горадзе [[Янакіева]] [[Данецкая вобласьць|Данецкай вобласьці]]. Бацька Віктара быў машыністам паравоза, а маці — [[мэдсястра]] — памерла, калі Віктару не было і двух гадоў. Род Януковічаў паходзіць зь сяла [[Янукі]] [[Докшыцкі раён|Докшыцкага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Тут жыў дзед Віктара Ўладзімер, які пад час [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] накіраваўся ў [[Данбас]] на заробкі. Бацька Віктара нарадзіўся ўжо на Данеччыне. Януковіч рос сіратой. У сваёй біяграфіі ён не прыхоўвае, што ў 1968 годзе быў асуджаны і накіраваны ў калёнію для непаўнагадовых. У 1969 годзе пачаў працаваць рабочым у газавым цэху [[Янакіеўскі мэталюргічны завод|Янакіеўскага мэталюргічнага заводу]]. У 1970 г. быў зноў асуджаны. У 1972 г. пачаў працаваць электрыкам аўтабазы ВА «Арджанікідзэвугаль». У 1973 г. завочна закончыў Янакіеўскі горны тэхнікум.
 
У 1974—1980 гг. вучыўся (завочна) ў [[Данецкі політэхнічны інстытут|Данецкім політэхнічным інстытуце]] па спэцыяльнасьці «аўтамабілі і аўтамабільная гаспадарка». Адразу пасьля заканчэньня ўступіў у [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|партыю]] і быў прызначаны дырэктарам аўтабазы. У 1982 г. быў абраны дэпутатам Карла-Марксаўскай сельскай рады гораду Янакіева.