Берасьцейская крэпасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
W (гутаркі | унёсак)
д .
Радок 71:
=== Расейская імпэрыя ===
==== Будаўніцтва і рэканструкцыя ====
У 1830 г. расейскі імпэратар [[Мікалай I]] (1825—1855) ухваліў праект узьвядзеньня крэпасьці ў Берасьці ([[Гарадзенская губэрня]]), пасьля чаго праз 3 гады зацьвердзіў плян яе будаўніцтва<ref>{{Артыкул|аўтар=Сьвятлана Яскевіч.|загаловак=Момант ісьціны для старой крэпасьці|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=96772|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=35 траўня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-05-05 85 (27200)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/96767/5may-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>. [[6 чэрвеня]] [[1833]] распачаты масавыя земляныя працы. У сувязі з пабудовай крэпасьці г. Берасьце-Літоўскі перанесены на ўсход на 3 км. Калі земляныя працы ў асноўным скончыліся, [[1 чэрвеня]] [[1836]] адбылася закладка першага каменя, у які былі замураваныя бронзавыя дошка з памятным надпісам і шкатулка з манэтамі.
 
[[26 красавіка]] [[1842]] Берасьцейская крэпасьць пачала дзейнічаць як фартэцыя першай клясы. Кампазыцыйны цэнтар Цытадэлі — гарнізонная Мікалаеўская царква ([[1856]]—[[1879]], архітэктар Г. Грым). Тут жа ў будынку былога кляштару езуітаў (узьведзены ў [[1623]], адноўлены ў [[1679]]) месьцілася канцылярыя камэнданта крэпасьці. Будынак царквы базылянаў ([[1629]], пазьней вядомы як [[Белы палац]]) быў перабудаваны пад афіцэрскае казыно.
Радок 110:
Зьлева ад мосту скульптурная кампазыцыя «Смага» — фігура савецкага воіна, які цягнецца з каскай да вады, да плошчы Цырыманіялаў прымыкаюць музэй і руіны Белага палацу.
 
Кампазыцыйным цэнтрам зьяўляецца галоўны манумэнт «Мужнасьць» — пагрудная скульптура воіна і штык-абэліск. На адваротным баку манумэнту рэльефныя кампазыцыі, якія адлюстроўваюць асобныя эпізоды абароны крэпасьці, каля манумэнту трыбуна і трох’ярусны нэкропаль. На [[2011]] г. у нэкропалі знаходзіліся пахаваньні 1020 чалавек, у тым ліку 747 (73%) безыменныя і 273 з высечанымі на плітах імёнамі<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сьвятлана Яскевіч]].|загаловак=Яшчэ 58 абаронцаў Берасьцейскай крэпасьці знайшлі апошні спачын|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=88791|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=12 лістапада 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-11-12 216 (27080)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/88778/12lis-4.indd.pdf 4]|issn=1990-763x}}</ref>. Побач з руінамі былога інжынэрнага кіраваньня гарыць Вечны агонь. Перад ім адлітыя з бронзы словы: «Стаялі насьмерць, слава героям!», недалёка знаходзіцца пляцоўка «гарадоў-герояў» з капсуламі, напоўненымі зямлёй з гэтых гарадоў.
 
==Музэі==