Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck/2017: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 88:
Вітаю. Даўно хацеў спытаць: Вы ўжо пэўны час уносіце зьмены пры афармлеьні артыкулаў. Але ня ўсе яны мне зразумелыя: 1.Які сэнс зьмяняць "Вядомыя асобы" на "Асобы"? Мы з Вамі, як і "хлопчык Сярожка з суседняга дому" — таксама асобы, але ў энцыкляпэдыі месца толькі вядомым асобам (''наколькі вядомым'' — іншае пытаньне, але ж ''толькі'' вядомым). 2.Таксама ня вельмі згодны з прыбіраньнем шаблёнаў сьцяжкоў у разьдзеле "Гарады-сябры": яны дапамагаюць адразу візуальна пазнаць пэўную краіну, т.б. інфармацыю, якая пэўнаму колу чытачоў падаецца важнейшай і дазваляе зэканоміць час (напр.: мне нецікава, ці мае пэўны беларускі горад сяброўскія дачыненьні з гарадамі Кітаю ці Конга, але ці ён мае сяброў у Нямеччыне ці Швэцыі — іншая справа. Цяпер, безь сьцяжкоў, даводзіцца чытаць увесь сьпіс). Не прынцыпова, канешне, але цікава даведацца, ''што'' тут замінае? Здаецца была яшчэ нейкая дробязь, але зараз ня памятаю. З павагай.--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 17:14, 15 ліпеня 2017 (MSK)
: Маё меркаваньне такое: у тым і сэнс, што ў Вікіпэдыі мы зьмяшчаем толькі артыкулы пра вядомых асобаў, то няма сэнсу гэта дадаткова падкрэсьліваць. Наогул само існаваньне такіх сьпісаў дастаткова спрэчнае, бо няма ніякіх крытэраў уключэньня ў такія сьпісы, а, скажам, для Менску ці Стакгольму такія сьпісы будуць проста бясконцыя. Дарэчы, і слова «выбітныя» ў назвах шматлікіх катэгорыяў таксама сасьпеў час прыбраць з той жа самай прычыны, бо невыбітных у Вікіпэдыі ня можа быць. У пытаньні ж сьцягоў я кіруюся тым меркаваньнем, што сьцягі пры наяўнасьці назваў краінах — гэта залішняе ўпрыгожаньне, якое дадаткова адцягвае ўвагу ад іншых разьдзелаў. Да таго ж гэтыя сьпісы звычайна адсартаваныя паводле альфабэтнага парадку назваў краінаў. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 22:13, 15 ліпеня 2017 (MSK)
:: У розных разьдзелах таксама няма ўпарадкаванасьці ў пытаньні асобаў: можна знайсьці і "вядомыя" і проста "асобы", а пры наяўнасьці іх вялікай колькасьці, ствараюцца асобныя артыкулы. Наконт сьцяжкоў: ня лічу гэта чымсьці кепскім (наадварот, калі бязь іх — адчуваньне, што чагосьці не хапае, асабліва, калі ў іншых разьдзелах прысутнічаюць «упрыгожаньні» ў выглядзе выяваў). Адзінае, што бязь іх будзе крышачку хутчэй ствараць артыкулы :) Карацей: ня буду засяроджвацца на гэткіх дробязях, я проста выказаў маё меркаваньне, але яшчэ раз: гэта не прынцыпова і праводзіць час ад часу «рэформы» нават неабходна.--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 23:40, 15 ліпеня 2017 (MSK)
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Red Winged Duck/2017»