Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (Віцебск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65:
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Viciebsk, Źviestavańnia. Віцебск, Зьвеставаньня (1895) (3).jpg|значак|зьлева|Гіпатэтычная рэканструкцыя на [[XII стагодзьдзе|XII ст.]], зробленая ў канцы [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]]]
 
Помнік [[полацкая школа дойлідзтва|полацкай школы дойлідзтва]], прыклад творчай перапрацоўкі крыжова-купальнага [[базыліка]]льнага тыпу бізантыйскага сакральнага будынка. Выцягнуты ў пляне прастакутны аб’ём на высокім [[цокаль|цокалі]] з тыльнай усходняй сьцяны мае вялікую паўкруглую цэнтральную [[апсыда|апсыду]], дэкарыраваную тонкімі калёнкамі. Шырыня царквы 11,1 м, даўжыня без апсыды 18,2 м, з апсыдай — 21 м, таўшчыня сьценаў ад 1,1 да 1,5 м. Бакавыя фасады плоскімі лапаткамі падзяляюцца на 4 амаль аднолькавыя праслы, завершаныя [[закамара]]мі з дахамі-бочкамі. З паўднёвага, паўночнага і заходняга бакоў разьмяшчаліся аркавыя ўходныя парталы зь невялікімі прытворамі. Канструкцыйнае выкананьне будынка — у бізантыйскай тэхніцы муроўкі (opus mixtum): гарызантальныя шэрагі блёкаў-квадраў абчасанага жоўтага каменю-вапняку чаргуюцца з пракладзенай паміж імі ў 1—4 шэрагі тонкай цэглай-[[плінфа]]й (выяўлены шэраг плінфаў з клеймамі). Памеры плінфы — 3—3,7 × 19—20 × 27—29 см (асноўны фармат), 2,8 × 15 × 21 см і 6 × 27 × 30 см. Муроўка змацоўваецца [[рашчына]]й так званай ружовай цамянкі — [[сумесь]] вапны з тоўчанай цэглай. Канструкцыйна сьцены ўмацоўваліся гарызантальна пакладзенымі ў 2 шэрагі бярвеньнямі. Падлога складаецца зь невялікіх часаных камянёў, яе ўзровень на 105 см вышэй за цокаль будынка. Пад аўтэнтычнай падлогай на глыбіні да 1 м знаходзіцца пласт вапнавай рашчыны з дамешкамі дробных камянёў, пад якім залягае культурны пласт 0,4—0,6 м з керамікай [[XI стагодзьдзе|XI]] — 1-й чвэрці [[XII стагодзьдзе|XII]] стагодзьдзяў<ref>[[Алег Трусаў|Трусаў А.]] Віцебская царква Звеставання // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 327.</ref>.