Аб’яднанае Балтыйскае герцагства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д →‎Перадумовы: вікілінкі
Радок 64:
 
== Перадумовы ==
Падчас [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]], нямецкае войска акупавала [[Курляндзкая губэрня|Курляндзкую губэрню]] [[Расейская імпэрыя|Расейскае імпэрыі]] да восені 1915 году. Фронт стабілізаваўся ўздоўж лініі [[Рыга]]  — [[Дзьвінск]]  — [[Баранавічы]].
 
Пасьля Лютаўскае рэвалюцыі ў Расеі, з былых расейскіх [[Эстляндыя|Эстляндзкіх]] і поўначы [[Ліфляндзкая губэрня|Ліфляндзкае губэрняў]] [[12 красавіка]] (30 сакавіка) [[1917]] году стварылі [[Эстонская аўтаномная губэрня|Эстонскую аўтаномную губэрню]]. Пасьля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкае рэвалюцыі]], [[28 лістапада]] [[1917]] абраны парлямэнт аўтаномнай губэрні абвясьціў сябе вярхоўнай уладай у Эстоніі й 24 лютага 1917 (за дзень да акупацыі нямецкімі войскамі) выдаў Дэклярацыю аб незалежнасьці Эстоніі. Заходнія саюзьнікі прызналі Эстонскую Рэспубліку [[дэ-факта]] ў траўні [[1918]] году<ref name="WO">[http://books.google.com/books?id=TYJbYgNcalgC&dq The Baltic States and Weimar Ostpolitik By John Hiden]</ref>.
 
Латвійскую нацыянальную раду сфармавалі [[16 лістапада]] [[1917]] году. [[30 лістапада]] 1917 году ў памяшканьні Латвійскага этнаграфічнага музэю Рада абвясьціла аўтаномію латыскага краю ў этнічных межах. Афіцыйна незалежнасьць [[Латвія|Латвійскае Рэспублікі]] была абвешчаная [[15 студзеня]] [[1918]] году<ref name="WO"/>.
 
Пасьля Кастрычніцкае рэвалюцыі нямецкія войскі пачалі наступ з Курляндыі, а да канца лютага 1918 нямецкія войскі кантралявалі тэрыторыі былых расейскіх Ліфляндзкай губэрні й Эстонскае аўтаномнае губэрні, якая абвясьціла пра сваю незалежнасьць. Паводле [[Берасьцейскі мір|Берасьцейскага міру]] 3 сакавіка 1918 году бальшавіцкая Расея страціла Курляндзкую губэрню, і згодна з Бэрлінскае дамовай ад [[27 жніўня]] [[1918]] году страціла Эстонскую аўтаномную губэрню й Ліфляндзкую губэрню<ref name="WO"/>.