Заслаўе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 67:
У канцы XIII ст. Заслаўе далучылася да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], дзе стала вялікакняскім [[места]]м<ref name="evkl">[[Валеры Грынявецкі|Грынявецкі В.]] Заслаўе // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 648.</ref>. У 1345 годзе вялікі князь [[Кейстут]] перадаў паселішча свайму малодшаму брату [[Яўнута|Яўнуту Гедымінавічу]], нашчадкі якога зваліся князямі [[Заслаўскія (Яўнуцьевічы)|Заслаўскімі (Жэслаўскімі)]]. За часамі [[фэўдальная вайна (1432—1439)|фэўдальнай вайны (1432—1439)]] у 1434 годзе<ref name="evkl"/> [[Сьвідрыгайла]] захапіў і спаліў места, а ягоных жыхароў узяў у палон.
 
[[Файл:Zasłaŭje. Заслаўе (1859).jpg|значак|255пкс260пкс|Панарама мястэчка. Л. Баратынскі, 1859 г.]]
 
У 1539 годзе Заслаўе перайшло ў валоданьне [[Глябовічы|Глябовічаў]]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) места ўвайшло ў склад [[Менскі павет|Менскага павету]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]]. У 2-й палове XVI ст. тут пры кальвінскім зборы працавалі школа і [[друкарня]], у якой [[Сымон Будны]] надрукаваў Біблію (1574). У пачатку XVII ст. кальвінскі збор пераасьвяцілі ў касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. У 1625 годзе ў Заслаўі збудавалі касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, таксама дзейнічала царква. З XVІІ ст. места стала сталіцай [[Заслаўскае графства|графства]], якое аб’ядноўвала 4 староствы.