Валянціна Аколава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 17:
|Напрамак =
|Жанр =
|Дэбют = [[1968]]
|Значныя творы =
|Прэміі =
Радок 23:
|Сайт =
}}
'''Валянці́на Ако́лава''' ([[25 ліпеня]] [[1954]], в. [[Мазуршчына]], [[Салігорскі раён]], [[Менская вобласьць]] — [[24 сьнежня]] [[2013]], [[Менск]]) — беларуская паэтка, перакладчыца.
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася [[25 ліпеня]] [[1954]] году ў в. [[Мазуршчына]] ([[Салігорскі раён]], [[Менская вобласьць]]) у сялянскай сям’і. Бацька — Валянцін Ёсіфавіч, удзельнічаў у [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайне]], працаваў у калгасе “Праўда” Салігорскога раёну. Маці — Марыя Ермалаеўна, настаўніца. Сёстры Алена і Людміла таксама працавалі настаўніцамі<ref name="Случанская паэтэса">[http://shahter.by/index.php?type=nom&art=4611 Случанская паэтэса]</ref>.
 
У [[1969]] годзе Валянціна скончыла няпоўную сярэднюю школу ў вёсцы Мазуршчына, дзе нарадзілася<ref name="Случанская паэтэса"/>.
 
Скончыла ПолацкаеПолацкую музычна-пэдагагічнаепэдагагічную вучылішчавучэльню імя Ф. Скарыны. У 1973—1977 гг. працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце [[Полацкі раён|Полацкага раёну]]. У [[1977]] годзе працавала мэтадыстам наваполацкага Палацу культуры нафтавікоў. У 1977—1978 гг. была карэспандэнтам шматтыражнай газэты «Знамя новостройки» трэста №16 «Нафтабуд». У 1979—1980 гг. працавала ў рэдакцыі радыёвяшчаньня Наваполацкага вытворчага аб’яднаньня «Палімір». У [[1980]] годзе скончыла завочнае аддзяленьне філялягічнага факультэту [[БДУ]]. У 1981—1986 гг. працавала ў выдавецтве «Юнацтва». У 1987—1988 гг. была літкансультантам газэты «Знамя юности». Член СП СССР з [[1986]] году<ref name="ReferenceA">Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 11</ref>.
 
Памерла [[24 сьнежня]] [[2013]] году<ref>[http://shahter.by/index.php?type=nom&art=4611 Памерла Валянціна Аколава]</ref>.
 
== Творчасьць ==
Валянціна Аколава пачала пісаць вершы яшчэ ў васьмігадовым узросьце. Паэтычны талент атрымала ад маці<ref name="Случанская паэтэса"/>.
У [[1968]] годзе ў [[салігорск]]ай газэце «Шахцёр» надрукавала свае першыя вершы. Выпусьціла некалькі зборнікаў паэзіі («За тым лугам зеляненькім» ([[1987]]), «Вяртанне ў заўтра» ([[1990]]), «Я люблю сваю Белую Русь» ([[1990]])). Аўтар паэмы-п’есы «Палачанка Інгрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990). Некаторыя яе вершы пакладзеныя на музыку. Перакладала з [[расейская мова|расейскай]], [[украінская мова|украінскай]] і [[славацкая мова|славацкай]] моваў<ref name="ReferenceA"/>. Пераклала на беларускую мову зборнік вершаў [[Марына Цьвятаева|М. Цьвятаевай]]<ref name="Случанская паэтэса"/>.
 
== Крыніцы ==