Эдзі Агняцьвет: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 16:
|Жанр =
|Мова = беларуская
|Дэбют = [[1929]]
|Значныя творы =
|Прэміі =
Радок 28:
|Сайт =
}}
'''Э́дзі Агняцьве́т''', сапр. ''Эдзі Кага́н'', ([[11 кастрычніка]] [[1913]], [[Менск]] — [[17 ліпеня]] [[2000]]) — беларуская дзіцячая паэтка, перакладчыца.
 
== Жыцьцяпіс ==
Радок 34:
 
== Творчасьць ==
Дэбютавала вершамі ў 1929 годзе. Выдала зборнікі паэзіі «Маё пакаленьне» (1935), «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Край мой родны» (1945), «Дарога ў будучыню» (1949), «Беларуская рабіна» (1959), «Лірыка» (1965), «Круглы год: Выбранае» (1966), «Жаданьне» (1971), «Спадзяваньне калыханак» (1983), «Закаханым» (1986), паэму «На беразе Волгі» (1940). Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Васількі» (1947), «Ля піянэрскага кастра» (1952), «Твае таварышы» (1957), «Госьць з далёкай зямлі» (1958), «Незвычайныя канікулы» (1962), «Першы ліст» (1966), «Падарожнік» (1969), «Піянэрская гама» (1970), «Краіна маленства» (1975), «Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя» (1976), «Доктар Сьмех» (1977), «Ад зярнятка да вясёлкі» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «На двары алімпіяда» (1984), «Буду настаўнікам» (1990), паэмы «Песьня пра піянэрскі сьцяг» (1949), «Мы будзем сябраваць» (1955, дапрацаванае выданьне ў 1979), кніга для чытаньня ў 4 клясе «Роднае слова» (з Я. Івашуціч, 1989). У [[1976]] выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Аўтарка лібрэта опэраў для дзяцей «Джанат» (1962), «Марынка» (1956).
 
Пераклала на беларускую творы [[Пушкін]]а, [[Мікалай Някрасаў|Някрасава]], [[Уладзімер Маякоўскі|Маякоўскага]], М. Ушакова, Г. Ахматавай, В. Шэфнера, А. Барто, Л. Украінкі, М. Бажана, Я. Судрабкална, С. Карыма і інш., кнігу Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з А. Грачанікавым, 1985), зборнікі паэзіі для дзяцей Я. Османіса «Сабака з рагаткай» (1976), Г. Сулейманавай «Сорак косак» (1982), М. Джаліля «Я гляджу на зоры» (1985).