Піліп Пестрак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 8:
|Імя пры нараджэньні =
|Псэўданімы = П. Гайдук, Зьвястун, П. Зьвястун
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|27|11|1903|0|1}}
|Месца нараджэньня = [[Сакоўцы]], [[Івацэвіцкі раён]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]
|Дата сьмерці = {{Памёр|22|08|1973}}
Радок 14:
|Грамадзянства = [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]
|Род дзейнасьці = паэт, празаік, публіцыст, крытык
|Гады актыўнасьці = [[1927]]—[[1973]]1927—1973
|Напрамак =
|Жанр =
|Дэбют = [[1927]]
|Значныя творы = «Серадзібор»
|Прэміі = [[Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа|Коласаўская]] ([[1964]])
|Подпіс =
|Апісаньне подпісу =
Радок 26:
}}
[[Файл:Pilip Piestrak, mahiła.jpg|значак|Магіла Піліпа Пестрака на Ўсходніх могілках]]
'''Пілі́п Сямё́навіч Пе́страк''' ({{Дата ў старым стылі|[[27 лістапада]]|[[1903]]|14 лістапада}}, в. [[Сакоўцы]] [[Слонімскі павет (Расейская імпэрыя)|Слонімскага павету]] [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]], цяпер [[Івацэвіцкі раён]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] — [[22 жніўня]] [[1978]], [[Менск]]) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык. Псэўданімы П. Гайдук, Зьвястун, П. Зьвястун.
 
== Жыцьцяпіс ==
Вучыўся ў мясцовай двухкляснай школе. З пачаткам [[Першая сусьветная вайна|1-й сусьветнай вайны]] сям’я зьехала ў [[Самарская губэрня|Самарскую губэрню]], дзе Піліп Пестрак атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў памочнікам справавода крэдытнага таварыства, памочнікам бугальтара ў валасным выканкаме. Пасьля вучобы на рабфаку паступіў на сацыяльна-гістарычны факультэт [[Самарскі ўнівэрсытэт|Самарскага ўнівэрсытэту]] ([[1920]]).
 
У 1921 разам з бацькамі вярнуўся ў [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]]. У 1921—1924 працаваў лесьніком Косаўскага лясьніцтва; у 1924—1926 служыў у войску. У 1926 уступіў у [[БСРГ]] і [[КПЗБ]]; з 1927 сакратар Косаўскага падпольнага райкаму [[КПЗБ]].
 
Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929; зьняволены ў гарадзенскай вязьніцы. Пасьля вызваленьня ў 1933—1934 гадох інструктар ЦК КПЗБ па Пінскай акрузе. У 1934 зноў арыштаваны. Сядзеў у турмах [[Пінск]]у, [[Вільня|Вільні]], [[Горадня|Горадні]]; зьмяшчаў вершы ў нелегальным рукапісным часопісе «Краты», які выдаваўся палітвязьнямі. Вызвалены савецкімі ўладамі пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да [[БССР]] у верасьні [[1939]].
 
Чалец [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзу пісьменьнікаў Беларусі]] з 1939; абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР (1940—1946). У 1940—1941 старшыня Беластоцкага аддзяленьня СП Беларусі.
Радок 44:
 
== Узнагароды ==
Ляўрэат [[Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа|Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа]] ([[1964]]) за раман «Серадзібор». [[Заслужаны дзяяч культуры БССР]] ([[1968]]).
 
Узнагароджаны ордэнамі [[Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі|Кастрычніцкай Рэвалюцыі]], [[Ордэн Дружбы народаў|Дружбы народаў]], двума [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга|ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцягу]], [[Ордэн Знак Пашаны|ордэнам «Знак Пашаны»]] і мэдалямі.
Радок 51:
У друку выступіў у 1927 годзе пад псэўданімам Зьвястун. У [[1940 год]]зе апублікаваў першы зборнік вершаў «На варце». Выйшлі зборнікі паэзіі «За сваю Айчыну» (1946), «Падарожнае» (1962), паэма «Слова пра Мінск» (1968), зборнікі апавяданьняў «Першыя ўсходы» (1951), «Неспадзяванак» (1957), «Лясная песня» (апавяданьні і нарысы, 1958), апавяданьне «Камень» (1960), «Сярод чаротаў» (1964), «Апавяданні» (1970), раманы «Сустрэнемся на барыкадах» (1954), «Серадзібор» (1963).
 
Тэме барацьбы ў Заходняй Беларусі прысьвяціў раман «Сустрэнемся на барыкадах». Перакладаў на [[беларуская мова|беларускую мову]] творы [[Эліза Ажэшка|Элізы Ажэшкі]], У. Бранеўскага, С. Дабравольскага, [[Ежы Путрамант|Ежы Путраманта]]а, [[Іван Франко|Івана Франко]], [[Леся Ўкраінка|Лесі Ўкраінкі]], [[Максім Рыльскі|Максіма Рыльскага]], [[Паўло Тычына|Паўло Тычыны]], латыскіх, летувіскіх пісьменьнікаў.
 
П’еса «Пад зоркамі» (сааўтар А. Струнін) ставілася ў [[Гарадзенскі абласны драматычны тэатар|Гарадзенскім абласным драматычным тэатры]].
Радок 83:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Пестрак, Піліп Сямёнавіч}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]