Максім Гарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 21:
|Сайт =
}}
'''Максі́м Іва́навіч Гарэ́цкі''' ({{Дата ў старым стылі|[[18 лютага]]|[[1893]]|6 лютага}}, в. [[Малая Багацькаўка]], [[Амсьціслаўскі павет]], [[Магілёўская губэрня]]{{заўвага|Цяпер в. [[Багацькаўка]], [[Амсьціслаўскі раён]]}} — [[10 лютага]] [[1938]], [[Вязьма]]{{заўвага|У савецкай гістарыяграфіі дата сьмерці падавалася як 20 сакавіка 1939 году}}) — беларускі пісьменьнік, дзяяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэньня, літаратуразнаўца, лексыкограф, фальклярыст. Брат [[Гаўрыла Гарэцкі|Гаўрылы Гарэцкага]].
 
Карыстаўся літаратурнымі псэўданімамі ''Максім Беларус'', ''М. Б. Беларус'', ''М. Г.'', ''А. Мсьціслаўскі'', ''Дзед Кузьма'', ''Мацей Мышка'', ''Мізэрыус Монус'' і іншымі; у сваіх творах таксама выступаў як ''Кузьма Батура'' і ''Лявон Задума''.
Радок 35:
=== Жыцьцё і дзейнасьць ===
[[Файл:Gor 05.jpg|значак|Максім Гарэцкі (справа) са сваім братам [[Гаўрыла Гарэцкі|Гаўрылам Гарэцкім]], 1926]]
Першую навуку Максім Гарэцкі спасьцігаў у школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка. Потым некалькі гадоў ён вучыўся ў сяле Вольша [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] ў царкоўна-прыходзкай школе. Ужо ў той час Гарэцкі пачынае цікавіцца [[Беларуская літаратура|беларускай літаратурай]] і пачынае сьвядома карыстацца [[беларуская мова|беларускай мовай]]. У [[1908]] годзе Гарэцкі скончыў вучобу ў Вольшы і атрымаў магчымасьць быць настаўнікам, вучыць грамаце сялянскіх дзяцей<ref name="ReferenceB">''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 15-1715—17</ref>. У кастрычніку 1908 году прыехаў у [[Горкі (горад)|Горкі]], каб рыхтавацца да паступленьня ў вучэльню. Там займаўся з рэпэтытарам Крэерам<ref>''Дасаева'' Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. С. 7</ref>. У [[1909]] годзе Максім Гарэцкі паступіў у каморніцка-агранамічную вучэльню ў [[Горкі (горад)|Горы-Горках]], якую скончыў у [[1913]] годзе<ref name="ReferenceB">''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 15-17</ref>.
 
Чарцёжнік, каморнік землеўпарадкавальных камісіяў [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]] ([[Вільня]], [[1913]]—[[1914]]1913—1914). На пасадзе каморніка Гарэцкі правёў толькі адзін год. Ён меў намер авалодаць замежнымі мовамі, атрымаць атэстат сталасьці і паступіць на гісторыка-філялягічны факультэт. Аднак, яму не ўдалося зьдзейсьніць гэтыя пляны. На той час адтэрмінаваньне ад вайсковай службы каморнікам ужо скасавалі. Каб не ісьці на службу звычайным салдатам на 3 гады, Гарэцкі пачынае адбываньне вайсковай павіннасьці ў якасьці «вольнапісанага» царскай арміі ў 1914 годзе. Гэта супала з пачаткам [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. Гарэцкі ўдзельнічаў у кравапралітных баях ва Ўсходняй Прусіі, дзе быў цяжка паранены<ref name="ReferenceB"/>. Доўга лячыўся ў вайсковых шпіталях [[Вільня|Вільні]], [[Масква|Масквы]], [[Магілёў|Магілёва]]. Пасьля выздараўленьня Гарэцкі працягнуў свае вандроўкі зь месца на месца. Некаторы час ён працаваў чарцёжнікам у Маскве. У 1916 годзе вучыўся ў [[Паўлаўскае ваеннае вучылішча|Паўлаўскім ваенным вучылішчы]] ў [[Петраград]]зе. Атрымаўшы чын прапаршчыка, праходзіў службу спачатку ў [[Іркуцк]]у, а потым у [[Гжацк]]у<ref name="ReferenceB"/>.
 
У канцы [[1916]] апынуўся на фронце ў [[Пінскія балоты|Пінскіх балотах]]. Там быў прызначаны ў камісію па рэквізыцыі сена ў сялянаў, але не любіў гэтай працы і адпрасіўся ў акопы. Цяжка захварэў, быў адасланы ў тыл на лячэньне ([[Жалезнаводзк]], [[1917]]), потым зусім звольнены з войска.<ref name="pshyrkou">Пшыркоў Юліян. Максім Гарэцкі і яго раман «Віленскія камунары» // Гарэцкі Максім. Віленскія камунары. Раман-хроніка. — Мн. : Беларусь, 1965. С. 7</ref>
 
Пераехаў у [[Смаленск]], паступіў у Смаленскі археалягічны інстытут ([[1917]]), але хутка кінуў яго, бо не было часу хадзіць на лекцыі. [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Кастрычніцкія падзеі]] сустрэў тамсама, хутка пасьля таго — на савецкай службе<ref name="ReferenceA">Адамовіч Алесь. «Браму скарбаў сваіх адчыняю…» — Мн.: Выд-ва БДУ, 1980. С. 92.</ref>, у Смаленскім савеце (адзначаецца яго добрае знаёмства з [[Вільгельм Кнорыньш|В. Кнорыным]]<ref>Адамовіч Алесь. «Браму скарбаў сваіх адчыняю…» — Мн.: Выд-ва БДУ, 1980. С. 89</ref>). Працуе камэндантам жыльлёвага аддзелу<ref>Кіраваў рэквізыцыяй «лішкаў жытла ў буржуазіі».</ref> ў Смаленску (1918), паралельна, потым і стала супрацоўнічаў у мясцовых газэтах «Известия Смоленского Совета», «Западная коммуна», «[[Звязда]]» (з жніўня 1918, запрошаны на сталую працу ў «Звязду» Кнорыным пасьля абвяшчэньня [[БССР]]<ref name="pshyrkou"/>). Супрацоўнічаў з газэтай «[[Дзяньніца]]».
 
Разам з рэдакцыяй «Зьвязды» пераехаў у [[Менск]], потым у [[Вільня|Вільню]] (пачатак студзеня 1919). Пры раптоўным захопе Вільні польскім войскам (канец красавіка 1919) апынуўся на акупаванай тэрыторыі. Настаўнік [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і беларускіх настаўніцкіх курсаў. Супрацоўнічаў у газэце «[[Беларускія ведамасьці (газэта)|Беларускія ведамасьці]]», «[[Беларускі звон (1921)|Беларускі звон]]». Рэдактар і выдавец газэты «[[Наша думка]]» (сьнежань 1920 — ліпень 1921), «Беларускія ведамасьці» (зь верасьня 1921).
Радок 47:
У студзені 1922 году, перад выбарамі ў [[Віленскі сойм]], быў арыштаваны польскімі ўладамі як цяжкі палітычны злачынца. Быў абвінавачаны ў прыналежнасьці да партыі камуністаў, арганізацыі замаху на дзяржаўную ўладу, друкаванай і вуснай агітацыі, атрымліваньні грошай ад камуністаў. Такія дзеяньні паводле польскага КК маглі карацца сьмерцю або катаргай. Зьняволены ў [[Лукіская турма|Лукіскай турме]] ў Вільні. У выніку пратэстаў за мяжой супраць масавых арыштаў беларускіх і [[летувісы|летувіскіх]] дзеячоў прымусова высланы ў [[Беларусь]]<ref name="ReferenceA"/>. У канцы кастрычніка 1923 году пераехаў зь сям’ёй зь Вільні ў Менск.
 
Выкладчык мовы і літаратуры (у тым ліку ў [[БДУ]], Камуністычным унівэрсытэце БССР, Менскім вэтэрынарным тэхнікуме, [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Горацкай сельгасакадэміі]] (з [[1 лютага]] [[1926]]). Загадчык катэдры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Горацкай сельгасакадэміі<ref name="kauka">Каўка А. К. Гарэцкі Максім Іванавіч // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 494.</ref>. Правадзейны сябра [[Інбелкульт]]у, навуковы сакратар Літаратурнай камісіі (да [[10 чэрвеня]] [[1925]]), вучоны спэцыяліст ([[2 кастрычніка]] [[192]]81928) Інстытуту навуковай мовы [[Інбелкульт]]у. Удзельнік Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі, дакладчык па пытаньнях мастацкай літаратуры ([[1926]]).
 
<gallery widths=200 heights=200 caption="Максім Гарэцкі на фотаздымках" class="center">
Čarnyševič, Harecki, Hmyrak.jpg|Максім Гарэцкі (пасярэдзіне) падчас вучобы ў Горы-Горацкай каморніцка-агранамічнай вучэльні. Хведар Чарнышэвіч, Максім Гарэцкі (стаіць) і Лявон Гмырак
M. Harecki, 1913.png|Падчас вучобы ў Горы-Горацкай вучэльні, [[1913]] г.
M. Harecki ŭ špitali.jpg|У вайсковы шпіталі, [[1914]] г.
M. Harecki z žonkaj i dziećmi.jpg|З жонкай Леанілай, дзецьмі Галінай і Леанідам, 1920-я
</gallery>
Радок 58:
==== Рэпрэсіі ====
[[Файл:Harecki, fota sa spravy.jpg|значак|[[Магшот]] з асабістай справы НКУС, 1930 г. Максім Гарэцкі асуджаны за ўдзел у «[[Саюз вызваленьня Беларусі|Саюзе вызваленьня Беларусі]]»]]
Разам зь іншымі беларускімі дзеячамі стаў аб’ектам кампаніі «крытыкі» ў друку ([[1929]]).
 
Арыштаваны ([[19 ліпеня]] [[1930]]) па абвінавачаньні ў прыналежнасьці да [[Саюз вызваленьня Беларусі|Саюза вызваленьня Беларусі]], у красавіку — траўні [[1931]] засуджаны да высылкі на пяць гадоў у горад [[Вятка|Вятку]]. У Вятцы працаваў чарцёжнікам (17 жніўня 1931 — 1 сакавіка 1932), тэхнікам-каштарысьнікам мясцовага ФУП<ref>ФУП: фабрика учебных пособий.</ref> і землеўладкавальнікам. З [[1 верасьня]] [[1935]] настаўнік [[расейская мова|расейскай мовы]] і літаратуры ў сярэдняй школе пасёлку Пясочня<ref>З 1936 — г. Кіраў Смаленскай, потым Калускай вобласьці.</ref>. Увесь гэты час займаўся літаратурнай працай.
 
Арыштаваны ([[4 лістапада]] [[1937]]), пазьней расстраляны па прысудзе «[[Тройка НКУС|тройкі]]» НКУС (прысуд прыведзены ў выкананьне [[10 лютага]] 1938 году а 15-й гадзіне; жонцы паведамілі, што памёр ад кровазьліцьця ў [[Галаўны мозаг|мозаг]] 20 сакавіка 1939 году). Рэабілітаваны [[15 лістапада]] [[1957]]. Першая публікацыя паводле сапраўдных фактаў [[расстрэл]]у 10 лютага 1938 году ў Вязьме зьявілася ў кастрычніку [[1992]] году ў газэце «[[Літаратура і мастацтва]]».
 
== Ацэнкі ==
Радок 74:
[[Файл:M. Harecki, „Ruń“ (vokładka).jpg|значак|Зборнік апавяданьняў «Рунь» (1914)]]
[[Файл:М. Гарэцкі. Драматычны абразок “Памінкі”..jpg|значак|Рукапіс драматычнага абразку «Памінкі», 1922 г. На аркушы пячатка савецкіх часоў з надпісам «забаронена»]]
Літаратурная творчасьць Гарэцкага пачалася зь невялічкіх твораў, нататак, фэльетонаў, якія друкаваліся на старонках [[Наша Ніва|«Нашай Нівы»]]. Падпісваўся тады Гарэцкі такімі псэўданімамі: М. Б., Беларус, М. Беларус, Максім Беларус. Першая такая нататка зьявілася ў «Нашай Ніве» [[26 верасьня]] [[1912]] году. Першыя фэльетоны выявілі талент Гарэцкага як [[Сатыра|сатырыка]], аднак, у сваёй далейшай творчасьці ён рэдка вяртаўся да гэтага<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 18</ref>.
 
Першае апавяданьне Гарэцкага «У лазьні» было зьмешчанае ў «[[Наша Ніва|Нашай Ніве]]» 25 студзеня 1913 году пад псэўданімам Максім Беларус. Напісанае было 31 сьнежня 1912 году<ref>''Дасаева Т'' Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. С. 8</ref>. Пасьля яго пачалі зьяўляцца ўсё новыя і новыя мастацкія творы: апавяданьні «Стогны душы», «Роднае карэньне», «У панскім лесе», драматычны абразок «Атрута». Усё гэта было апублікавана на працягу 1913 году ўсё ў той жа «Нашай Ніве» пад псэўданімамі Максім Беларус і М. Г.<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 20</ref>. Сваім сапраўдным прозьвішчам Гарэцкі падпісаўся толькі ў 1914 годзе, калі [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускім выдавецкім таварыствам]] у [[Вільня|Вільні]] была выдадзеная кніга «Рунь»<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 21</ref>.
Радок 80:
Гарэцкі востра адчуваў патрэбы літаратурнага разьвіцьця беларусаў, аб чым сьведчаць яго артыкулы «Наш тэатар» і «Развагі і думкі», апублікаваныя ў 1913-14 гг. У іх аўтар выявіў сябе як тэарэтык, публіцыст, зацікаўлены праблемамі разьвіцьця нацыянальнай культуры, мовы, тэатру<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 29</ref>.
 
[[22 лютага]] [[1914]] году зьявілася кніга Гарэцкага «Антон». Надрукаваная яна была толькі ў [[1918]] годзе ў віленскай газэце [[Гоман|«Гоман»]]. У [[1919]] годзе выйшла асобнае выданьне. Твор мае падзагаловак «Абразы жыцьця» і складаецца з 15 асобных абразкоў<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 89</ref>. Франтавыя ўражаньні і назіраньні 1916—1917 гг. пісьменьнік акуратна заносіў у дзёньнік, матэрыялы якога ён пазьней выкарыстаў для напісаньня дакумэнтальна-мастацкай [[Аповесьць|аповесьці]] «На імпэрыялістычнай вайне»<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 119</ref>. Пасьля [[1917]] году шмат піша на тэму [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|рэвалюцыі]]. У 1918—1919 у палемічных допісах рэзка крытыкуе «буржуазных беларускіх дзеячоў», услаўляе бальшавізм; адначасова, крытыкуе «новую (камуністычную) буржуазію», кладзе выразны націск на неглыбокую далучанасьць «буржуазных дзеячоў» да нацыянальнага руху<ref>Чыгрын І. П. Паміж былым і будучым: Проза М. І. Гарэцкага / І. П. Чыгрын. — 2-е выд., выпр. — Мн.: Бел. навука, 2003. С. 92—96.</ref>.
 
У [[1918]] годзе Максім разам з братам [[Гаўрыла Гарэцкі|Гаўрылам]] працаваў над «Руска-беларускім слоўнікам», які быў выдадзены ў [[Смаленск]]у ў [[1918]] годзе, а ў [[1921]] годзе ў [[Вільня|Вільні]]. Гэта быў першы беларускі [[слоўнік]] такога тыпу, надрукаваны пасьля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Кастрычніцкай рэвалюцыі]], і першы вопыт самога пісьменьніка ў галіне [[Лексыкаграфія|лексыкаграфіі]]. Яшчэ Гарэцкаму належыць «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік», выдадзены ў [[Вільня|Вільні]] ў [[1919]] годзе, які меў тры выданьні, апошняе пад назвай «Беларуска-расійскі слоўнічак» выйшла ў [[БССР|Савецкай Беларусі]] ў [[1925]] годзе. На год раней у [[Менск]]у зьявіўся складзены Гарэцкім разам з [[Мікола Байкоў|Байковым]] «Практычны расійска-беларускі слоўнік», які ахоплівае каля 20000 словаў<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 123—124</ref>.
 
На працягу 1919—1923 гг. ён напісаў больш за 20 твораў: апавяданьні, аповесьць «[[Дзьве душы]]», крытычныя артыкулы<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 127</ref>. Зьвяртаўся да жыцьця беларускіх перасяленцаў у [[Сыбір]]ы («Сыбірскія абразкі», апавяданьні «Хадзяка», «Моцнае каханьне», «Хоцімка» і інш.). У групе апавяданьняў, створаных у 1921—1922 гг., Гарэцкі наблізіўся да асэнсаваньня вобразу інтэлігента як усьвядомленага суб’екта ў гістарычным быцьці свайго народу. Здарылася гэта пад уплывам вайны, якая ў 1914 годзе абрынулася на беларускія землі, рэвалюцыяў 1917 году, абвастрэньняў нацыянальнай барацьбы ў краі<ref>'' Чыгрын І '' Паміж былым і будучым. С. 32</ref>.
 
У [[1926]] годзе ў [[Менск]]у быў выдадзены зборнік апавяданьняў «Досьвіткі». У гэты час Гарэцкі прымаў удзел у розных дыскусіях, выступаў з навуковымі дакладамі па літаратуразнаўстве і фальклярыстыцы, друкаваў артыкулы пра творчасьць многіх савецкіх пісьменьнікаў, рабіў фальклёрныя запісы<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 135</ref>. У [[1928]] годзе выйшаў зборнік «Народныя песьні з мэлёдыямі», падрыхтаваны Гарэцкім у суаўтарстве з кампазытарам Ягоравым. Там зьмешчана 318 беларускіх песень, запісаных Гарэцкім ад маці<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 152</ref>. У канцы 20-х гадоў пісьменьнік займаўся таксама перакладамі мастацкай прозы: «Разгром» [[Аляксандар Фадзеещ|Фадзеева]], апавяданьні [[Максім Горкі|Горкага]] «Канавалаў», «Чалкаш». Пераклады былі падпісаныя псэўданімам А. Мсьціслаўскі, але іх прыналежнасьць Гарэцкаму не выклікае сумненьня<ref name="ReferenceC">''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 154</ref>. У [[1928]] годзе Гарэцкі падрыхтаваў да выданьня вялікую кнігу сваіх выбраных твораў, нанова адрэдагаваўшы некаторыя зь іх. Гэтая кніга не пабачыла сьвет<ref name="ReferenceC"/>.
 
Гарэцкі зьвяртаўся да праблемы ўзаемаадносінаў інтэлігента і народу, да ролі і місіі інтэлігенцыі ў нацыянальным разьвіцьці (аповесьць «Мэлянхолія», апавяданьні «Фантазія» і інш.). Расцэньваў ролю беларускага літаратара як надзвычай адказную і патрабавальную да грамадзянскай і нацыянальнай сьвядомасьці. Выступаў супраць правінцыйнай замкнёнасьці маладой беларускай літаратуры.
Радок 120:
* «Ціхая плынь», аповесьць (першы варыянт, «За што?», напісаны ў 1917—1918, быў надрукаваны ў газэце «Известия Смоленского Совета», травень 1918; урыўкі друкаваліся аўтарам у заходнебеларускім друку, асобныя выданьні — 1926 і 1930). Называецца крытыкамі адзіным завершаным і скончаным ува ўсіх адносінах буйным творам Гарэцкага<ref>Адамовіч Алесь. «Браму скарбаў сваіх адчыняю…» — Мн.: Выд-ва БДУ, 1980. С. 111.</ref>.
* «[[Дзьве душы]]» (1918—1919, у газэце «[[Беларуская думка (1919)|Беларуская думка]]», чэрвень—ліпень 1919, першы раз асобна — [[Вільня]], 1919), аповесьць.
* «Усебеларускі зьезд 1917-га году» ([[1922]]), апавяданьне.
* «Фантазія», апавяданьне.
* «Віленскія камунары», раман-кроніка (рукапіс быў адасланы аўтарам у Менск у жніўні 1934, і быў знойдзены ў фондах бібліятэкі АН Летувіскай ССР у лютым 1961; першае выданьне ў 1965). Расейскі варыянт «Виленские воспоминания» прапаноўваўся да друку ў Маскву ў сакавіку 1935, але ня быў прыняты.
Радок 148:
== Ушанаваньне памяці ==
[[Файл:1993. Stamp of Belarus 0035.jpg|значак|Максім Гарэцкі на паштовай марцы Беларусі]]
У [[1993]] годзе ў роднай вёсцы да 100-годзьдзя зь дня народзінаў пісьменьніка, што адзначалася таксама уў рамках [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры|Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры]], адчынілі музэй<ref>{{Навіна|аўтар=[[Мікалай Рудкоўскі]]|загаловак=Жыву і радуюся, і вы жывіце і радуйцеся|спасылка=http://www.mogved.by/print/sled-v-istorii/493|выдавец=[[Газэта]] «[[Магілёўскія ведамасьці]]»|дата публікацыі=25 лютага 2008|дата доступу=29 студзеня 2013}}</ref>. З [[1997]] году дзейнічае Міжнародны фонд братоў Гарэцкіх. Ягонае імя носяць бібліятэка ў Горках, вуліцы ў Менску, Мсьціславе і Горках. У Менску і Вязьме пастаўленыя помнікі. З 1992 годагоду рэгулярна ладзяцца Гарэцкія чытаньні<ref>{{Навіна|аўтар=[[Тацяна Жук]], [[Марына Ліс]]|загаловак=Рукапісы не гараць. Максім Гарэцкі: «Жыцьцё праляцела, як адзін дзень»|спасылка=http://news.tut.by/culture/335195_print.html|выдавец=[[TUT.BY|Tut.by]]|дата публікацыі=18 лютага 2013|дата доступу=18 лютага 2013}}</ref>.
 
У [[2012]] годзе пры падрыхтоўцы да рэспубліканскага сьвята «Дажынкі» ў [[Горкі|Горках]], нягледзячы на пратэсты грамадзтва, быў зьнесены дом, у якім у 1926—1928 гг. жыў Максім Гарэцкі. Гэта быў адзіны дом, які захаваўся ад Гарэцкага на тэрыторыі сучаснай Беларусі.<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/24905534.html 120-годзьдзе Максіма Гарэцкага: дом зьнесьлі, збор твораў ня выдалі. [[Радыё Свабода]]]</ref>
 
<gallery widths=200 heights=200 class="center">
Радок 178:
* Кныш, Л. Моўныя сродкі ў творах Максіма Гарэцкага. — Роднае слова. — 1998. — № 6. — С. 72 — 81.
* Корань (Сінькова), Л. Д. Максім Гарэцкі // Цукровы пеўнік: літ.-крыт. арт. — Мн.: Маст.літ., 1996. — С. 22-65.
* ЛiўшыцЛіўшыц У. М. Максім Гарэцкі — жыццё і творчасць. Метадычны матэрыял і парады ў дапамогу прапандыстам кнігі. Магілеў: абласное таварыства аматараў кнігі.1993. — 34 с.
* ЛiўшыцЛіўшыц У. М. Літаратурны музей Максіма Гарэцкага. Кароткі даведнік — Орша: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1997. — 69 с. {{ISBN|985-6120-13-6}}
* Марціновіч А. Брама, адчыненая ў вечнасць: дзецям пра Максіма Гарэцкага: нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 206 с. — (Гісторыя ў асобах). — {{ISBN|978-985-02-1423-2}}.
* Мушынскі М. Падзвіжнік з малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага // Мушынскі М.; навук. Рэд. А. М. Макарэвіч; Нац. Акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. Імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск: Беларуская навука, 2013. — 543 с.