Лошыцкае прадмесьце: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Liashko перанёс старонку Лошыца у Лошыцкае прадмесьце паўзьверх перанакіраваньня
д + перанос з артыкулу пра палацавы комплекс
Радок 4:
 
==Гісторыя==
[[Файл:Łošyckaja kaplica. Раčatak XX st.jpg|міні|зьлева|Капліца Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, пачатак XX ст.]]
Упершыню ўзгадываецца ў «[[Літоўская мэтрыка|Літоўскай мэтрыцы]]» ў [[1557]] годзе. У дакумэнтах пазначаецца як некалькі маёнткаў — '''Лошыцкі Двор''' князя Талачынскага (Вялікая Лошыца), '''Сухая Лошыца''' князя Адзінцова, '''Лошыца Гарнастаеўская''' і іншыя сядзібы. Далейшымі валадарамі былі [[Тышкевічы]], [[Валадковічы]], [[Друцкія-Горскія]].
Хутчэй за ўсё, на тэрыторыі Лошыцкай сядзібы ў [[10 стагодзьдзе|X]]—[[XIII стагодзьдзе|XIII стагодзьдзях]] знаходзілася велізарнае [[Гарадзішча (археалягічны аб’ект)|гарадзішча]], якое з часам раздрабнілася на шэраг паселішчаў: Лошыца Вялікая, Лошыца Малая, Лошыца Гарнастаеўская<ref name="7days">[http://7days.belta.by/7days.nsf/last/9F9BEFE72355EDC742256BC30055C4D1?OpenDocument БЕЛАЯ ЛОШАДЬ В ДРЕМУЧЕМ ПАРКЕ]//Александр ФИЛИППОВИЧ, Редакция «7 дней», БЕЛТА</ref>
 
За вялікага князя [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандра]] аднайменны двор [[Менскае намесьніцтва|Менскага намесьніцтва]] быў пажалаваны прапраўнуку былога вялікага князя [[Яўнут]]а [[Багдан Заслаўскі|Багдану Іванавічу]]<ref>Насевіч В. Заслаўскія // {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}</ref>, што, паводле тагачаснай адміністрацыйнай палітыкі ВКЛ, вывела двор зь дзяржаўнага падпарадкаваньня і ўключыла яго ў разьлеглую лятыфундыю роду. Некаторая купляніна «на реце... на Лошици» з часоў вялікага князя [[Казімер Ягелончык|Казімер]]а належала пісару Аляксандра Пятрашку, пра што згадваецца ў 1493 г.<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Lietuvos Metrika|арыгінал = |спасылка = |адказны = L. Anužytė L., A. Baliulis|выданьне = |месца = Vilnius|выдавецтва = Lietuvos istorijos institutas|год = 1998|том = Knyga nr. 3 (1440—1498). Užrašymų knyga 3|старонкі = 75|старонак = 162|сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref> Далей у дакумэнтах пазначаецца як некалькі маёнткаў — '''Лошыцкі Двор''' князя Талачынскага (Вялікая Лошыца), '''Сухая Лошыца''' князя Адзінцова, '''Лошыца Гарнастаеўская''' ды іншыя сядзібы. Далейшымі ўладальнікамібылі [[Тышкевічы]], [[Валадковічы]], [[Друцкія-Горскія]].
 
[[Лошыцкае прадмесьце|Двор Лошыцкі]] вядомы з [[1557]] г. Ад князёў [[Талачынскія|Талачынскіх]] [[маёнтак]] перайшоў ва ўласнасьць роду князёў [[Друцкія-Горскія|Друцкіх-Горскіх]], у вытоках якога стаяў полацкі князь [[Рагвалод-Васіль Рагвалодавіч]]. Першае вядомае згадваньне роду ў Лошыцы датуецца [[1582]] г. У [[1597]] г. маёнткам у вотчынным уладаньні валодаў князь [[Фёдар Друцкі-Горскі]]<ref>Прыватнае ўладаньне паводле: Насевіч В. Менскі павет // {{Літаратура/ЭВКЛ|2}}</ref>. У [[1640]] г. адбылося аддзяленьне Лошыцы ад суседняга [[Новы Двор|Новага Двара]].
 
Паводле візытаў [[Уніяцкая царква (Усходняя Эўропа)|уніяцкіх цэркваў]] [[Менскі павет|Менскага]] і [[Ашмянскі павет|Ашмянскага]] паветаў, складзеных у 1680—1682 гг., паселішча з назваю Лошыца ({{мова-pl|Łoszyca}}) належала да парафіі сяла [[Каралішчавічы]]<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680–1682 гг.: зб. дакументаў|арыгінал = |спасылка = |адказны = Д.В. Лісейчыкаў|выданьне = |месца = Мінск|выдавецтва = І.П. Логвінаў|год = 2009|том = |старонкі = 43|старонак = 268|сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>, што сьведчыць пра наяўнасьць пэўнае колькасьці вернікаў уніяцкай царквы ў паселішчы. Як частка парафіі ўваходзіла ў Менскую пратапопію Менскага сабору<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680–1682 гг.: зб. дакументаў|арыгінал = |спасылка = |адказны = Д.В. Лісейчыкаў|выданьне = |месца = Мінск|выдавецтва = І.П. Логвінаў|год = 2009|том = |старонкі = 43|старонак = 268|сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.
 
У 1703 г. маёнтак перайшоў [[Ежы Прушынскі|Ежы-Антонію Прушынскаму]], пазьней да яго сына ад Тэрэзы [[Ратомскія|Ратомскай]] — маршалку галоўнага трыбунала [[Юзэф Прушынскі|Юзэфу Прушынскаму]] (1709—1790), кавалеру [[ордэн Белага Арла|ордэнаў Белага Арла]] і [[ордэн Сьвятога Станіслава|Сьв. Станіслава]]. Зь яго імем зьвязанае фармаваньне барочнай сядзібы другой паловы [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] У гэты час Лошыца вядомая па інвэнтарах [[1772]], [[1777]], [[1785]] гг. У [[1779]] г. уладаньні былі падзеленыя паміж сынамі Юзэфа (1709—1790): маёнтак [[Лошыцкае прадмесьце|Лошыца]] разам з фальваркам [[Весялоўка]] пад [[Менск]]ам адышоў малодшаму (шостаму) сыну [[Казімер Прушынскі|Казімеру]]; [[Новы Двор]] і [[Трасьцянец]] дасталіся [[Антоні Прушынскі|Антонію]]; [[Каралішчавічы]] — [[староста менскі|старосьце менскаму]] [[Станіслаў Прушынскі|Станіславу]] (1753—1800). Лошыцкі маёнтак ад Казімера атрымаў у спадчыну сын Антонія — [[Станіслаў-Ксаверы Прушынскі|Станіслаў-Ксаверы]] (пам. 1807), пасьля сьмерці якога ўладальніцай стала яго жонка Ганна з [[Сямашкі|роду Сямашкаў]]. Затым маёнткам валодалі іх сын [[Ірэні Прушынскі|Ірэні]], які памёр маладым, а пасьля брат апошняга — [[Яўстах Прушынскі]] (1797—1877), [[прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Менскай губэрні|менскі губэрнскі маршалак]] (1863—1877)<ref name="locator">[http://locator.by/places/98282/link Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс]</ref>. Часта бываў тут [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]], які сябраваў зь Яўстахам<ref name="locator"/>.
[[Файл:View of Łošyca, J. Pieška.jpg|міні|300пкс|Лошыца на акварэлі [[Юзэф Пешка|Ю. Пешкі]], пачатак [[19 стагодзьдзе|XIX ст.]]]]
 
Пасьля сьмерці [[Яўстах Прушынскі|Яўстаха Прушынскага]] (1797—1877), у якога мелася сястра Тэкля Прушынская, што пайшла за [[Ян Любанскі|Яна Любанскага]], маёнтак Лошыца перайшоў у валоданьне яго пляменьніка — [[Ян Янавіч Любанскі|Яна Янавіча Любанскага]] (пам. 1884), сына [[Ян Любанскі|Яна Любанскага]] і Тэклі [[Прушынскія|Прушынскай]]. Зь [[Яўстах Любанскі|Яўстахам Любанскім]] (1859 — пасьля 1913), сынам [[Ян Янавіч Любанскі|Яна Янавіча Любанскага]] (пам. 1884) і Аляксандры Юзэфаўны [[Сулістроўскія|Сулістроўскай]], зьвязаны найбольш пасьпяховы пэрыяд разьвіцьця маёнтку. Маёнтак стаў адной з найлепшых [[Менская губэрня|губэрнскіх]] гаспадарак, а Лошыца стала вядомым месцам сьвецкага жыцьця<ref name="ГККРБ-2009"/>, тут зьбіраліся заможныя дваране ([[Эдвард Вайніловіч]], [[Ежы Чапскі]] і інш.) і прагрэсіўная інтэлігенцыя Менскай губэрні. Яўстах Любанскі быў чальцом камітэту па будаўніцтве [[Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)|касьцёла Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены]] ў [[Менск]]у, выбіраўся ў менскую гарадзкую і [[Дзяржаўная дума (Расейская імпэрыя)|Дзяржаўную думу]] першага скліканьня, быў актыўным чальцом [[Менскае таварыства сельскай гаспадаркі|Менскага таварыства сельскай гаспадаркі]], старшынём камітэту [[Менская лясная біржа|Менскай лясной біржы]], а таму добра ведаў стан сельскай гаспадаркі. У разьвіцьці маёнтку вялікую ролю адыграла і яго жонка Ядвіга Геранімаўна [[Кеневічы|Кеневіч]] (пам. 1905). Пасьля яе трагічнай сьмерці ў 1905 г. праз пэўны час, 1913 г., Яўстах пакінуў сядзібу, выехаў на [[Каўказ]] і зьнік невядома дзе. Апошнім уладальнікам сядзібы быў яго брат [[Аляксандар Любанскі]] зь [[Любань (вялейскі раён)|Любані]]<ref name="ГККРБ-2009">{{Літаратура/Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь}}</ref>.
 
Найбольшага росквіту Лошыца дасягнула за [[Прушынскія|Прушынскімі]] ў [[18 стагодзьдзе|18]]—[[19 стагодзьдзе|19]] стагодзьдзях, калі была фактычна пабудаваная наноў сядзіба, створаны шэраг гаспадарчых будынкаў. У [[1877]] годзе маёнтак перайшоў да [[Ян Любанскі|Яна Любанскага]]. А апошнім уладальнікам Лошыцы стаў ягоны сын — [[Яўстахі Любанскі]], які ператварыў маёнтак у адну з самых перадавых гаспадарак Менскай губэрні. Менавіта пры ім быў канчаткова сфармаваны [[Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс|сядзібна-паркавы комплекс]], які застаецца дагэтуль.