Аўтакратыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +нутраны спасыл
д афармленьне
 
Радок 1:
'''Аўтакра́тыя''' — сыстэма праўленьня, пры якой адной асобе належыць неабмежаваная вярхоўная ўлада. Аўтакратыямі былі ўсе дынастычныя манархіі [[Старажытны Ўсход|Старажытнага Ўсходу]], тыранічныя праўленьні ў некаторых старажытных грэцкіх дзяржавах, [[Рымская імпэрыя|Рымская]] й [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйская імпэрыі]], абсалютныя манархіі новага часу. Позьнія палітычныя традыцыі аўтакратычнай улады ідуць ад часоў [[Аляксандар Македонскі|Аляксандра Македонскага]], эліністычнай ідэі «цара» і «царства». [[Элінізм]] скасаваў [[поліс]]ы (гарады-дзяржавы антычнага часу) і стварыў тэрытарыяльную манархію пад [[улада]]й аднаго цара. Як і ўсходнія дэспатыі, эліністычная аўтакратыя вызначалася неабмежаванай уладай, яе абагаўленьнем, праўленьнем з апорай на бюракратыю, армію, культ правіцеля. Аднак у адрозьненьне ад усходніх дэспатыйдэспатыяў, заснаваных выключна на волі дэспата, эліністычная, а за ёй рымская, бізантыйская і эўрапейскія аўтакратыі ў той ці іншай ступені прызнавалі традыцыйныя законныя нормы адносін у [[грамадзтва|грамадзтве]]. Тэрмін нярэдка ўжываецца ў сучасным лексыконе для вызначэньня асобаў і груповак, якія імкнуцца да непадзельнага палітычнага панаваньня, прэтэндуюць на неабмежаваную ўладу.
 
== Літаратура ==
* Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. {{ISBN |985-11-0108-7}}
 
[[Катэгорыя:Формы дзяржавы]]