Пётра Сергіевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
|Грамадзянства = [[СССР]]
|Заняткі = [[Графіка]], [[жывапіс]], манумэнтальная размалёўка
|Вучоба = Акадэмія прыгожых мастацтваў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]] ([[1919]]-[[1922]], [[1925]]-[[1927]]), [[Кракаўская акадэмія мастацтваў]] ([[1924]]-1925)
|Плынь =
|Працы = «[[Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году (карціна)|Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года]]» ([[1936]]), «[[Нарачанскі рыбак]]»
|Узнагароды = Заслужаны дзяяч мастацтва [[Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]] ([[1960]])
|Commons =
}}
'''Пё́тра Сергіе́віч''' ([[10 ліпеня]] [[1900|1900 году]], вёска [[Стаўрова]], цяпер у [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] — [[1 лістапада]] [[1984]], [[Вільня]]) — беларускі [[жывапіс]]ец і [[графіка|графік]], мастак-манумэнталіст.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы [[Стаўрова]] на Браслаўшчыне ў беднай сялянскай сям’і [[10 ліпеня]] [[1900]] году. Пачатковую адукацыю атрымаў у вольнай школе малюнку і жывапісу ў [[Вільня|Вільні]]. У [[1919|1919 годзе]] паступіў у Акадэмію прыгожых мастацтваў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя]].
 
У [[1924]]—[[1925]]1924—1925 гадах у [[Кракаўская акадэміі мастацтваў|Кракаўскай акадэміі мастацтваў]]. У [[1928]] годзе вярнуўся ў Вільню, зьяўляўся прыхільнікам і актыўным дзеячом беларускага адраджэньня ў 30-я гады.
 
У [[1932|1932 годзе]] прыняў ўдзел у калектыўнай выставе Віленскага незалежнага таварыства мастакоў-плястыкаў, якая адбывалася ў Вільні й [[Варшава|Варшаве]]. Тры гады пазьней прадстаўленая ўласная выстава мастака ў Вільні ([[26 сьнежня]] [[1935]] — [[8 студзеня]] [[1936]]). У [[1938|1938 г.]] падарожнічае па [[Італія|Італіі]]. У час [[Другая сусьветная вайна|вайны]] жыве, на зьмену, у Вільні і ў Стаўрове (Шляхотчыне).
 
У [[1943|1943 г.]] адбылася яго другая пэрсанальная выстава ў Вільні. У [[1944]]—[[1945]]1944—1945 гг. працаваў захавальнікам фондаў у Беларускім музэі ў Вільні, пасьля вайны — старшым выкладчыкам на катэдры малюнку і жывапісу ў Віленскім інстытуце прыгожых мастацтваў.
 
У [[1960|1960 годзе]] атрымаў званьне заслужанага дзеяча мастацтва Летувіскай ССР за заслугі ў разьвіцьці выяўленчага мастацтва. Юбілейныя выставы ў Вільні ладзіліся ў 1960, [[1970]], [[1980]] гадох. У [[1962|1962 годзе]] — індывідуальная выстава ў [[Менск]]у, у Палацы мастацтваў. У [[1968|1968 г.]] прымаў удзел у выставе ў варшаўскай «Захэнце». У [[1978|1978 годзе]] працы Сергіевіча былі выстаўленыя ў Менску. Пабачылі сьвет некалькі каталёгаў выставаў.
 
Памёр у лістападзе [[1984|1984 году]] ў Вільні і пахаваны на [[Антокальскія могілкі|віленскіх вайсковых могілках]].