Юзэф Панятоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
|у адстаўцы =
}}
'''Юзэф Панятоўскі''' ({{мова-pl|Józef Antoni Poniatowski}}; [[7 траўня]] [[1763]], [[Вена]] — [[19 кастрычніка]] [[1813]], [[Ляйпцыг]]) — князь і генэрал Рэчы Паспалітай, [[маршал Францыі]], пляменьнік караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]].
 
== Біяграфія ==
Першапачаткова служыў у аўстрыйскай арміі. З [[1789]] году займаўся арганізацыяй войска Рэчы Паспалітай, а падчас [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году|вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году]] быў камандуючым корпусам польскай арміі, дзеючым ва Ўкраіне. Вызначыўся ў [[Бітва пад Зяленцамі|бітве пад Зяленцамі]] — першай пераможнай бітве войска Рэчы Паспалітай з часоў [[Ян III Сабескі|Яна Сабескага]]. Перамога дала падставу для зацьвярджэньня ордэна [[Virtuti Militari]]. Першымі ўзнагароджанымі былі Юзэф Панятоўскі і [[Тадэвуш Касьцюшка]].
 
Пасьля паразы Рэчы Паспалітай у вайне з Расеяй эміграваў, затым вярнуўся зноў на радзіму й служыў пад начальствам [[Тадэвуш Касьцюшка|Касьцюшкі]] ў час [[Паўстаньне 1794 году|Паўстаньня 1794 году]]. Пасьля падаўленьня паўстаньня заставаўся некаторы час у [[Варшава|Варшаве]]. Яго маёнткі былі канфіскаваныя. Адмовіўшыся ўступіць ў расейскую армію, атрымаў прадпісаньне пакінуць Польшчу й выехаў у [[Вена|Вену]].
 
[[Павал I]] вярнуў маёнткі Панятоўскім і спрабаваў прыцягнуць яго на расейскую службу. У [[1798]] годзе Панятоўскі прыяжджаў у [[Санкт-Пецярбург]] на пахаваньне дзядзькі й застаўся на некалькі месяцаў для ўладжваньня маёмасных і спадчынных справаў. Зь Пецярбургу паехаў у Варшаву, да таго часу занятую Прусіяй.
 
Увосень [[1806]] году, калі прускія войскі рыхтаваліся пакінуць Варшаву, Панятоўскі прыняў прапанову караля [[Фрыдрых Вільгельм III|Фрыдрыха Вільгельма III]] ўзначаліць гарадзкую міліцыю.
З прыходам войскаў [[Ёахім Мюрат|Мюрата]], пасьля перамоў зь ім Панятоўскі перайшоў на службу да [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]]. У [[1807]] годзе ўдзельнічаў у арганізацыі часовага ўраду й стаў ваенным міністрам [[Герцагства Варшаўскае|вялікага герцагства Варшаўскага]]. Удзельнічаў у [[Вайна 1812 году|паходзе Напалеона на Расею]] ў [[1812]], камандуючы польскім корпусам.
 
У [[1813]] годзе вызначыўся ў [[Бітва народаў|бітве пры Ляйпцыгу]] й атрымаў тытул маршалу. Прыкрываючы адступленьне францускага войска ад [[Ляйпцыг]]у, патануў у рацэ [[Эльстэр]].
 
Прах ягоны ў [[1814]] годзе перанесены ў Варшаву, а ў [[1819]] ў [[Кракаў]].
 
На [[Востраў Сьвятая Гэлена|востраве Сьвятая Гэлена]] Напалеон казаў, што лічыў Панятоўскага народжаным для трону: «Сапраўдным каралём Польшчы быў Панятоўскі, ён валодаў для гэтага усімі тытуламі й усімі талентамі… Гэта быў высакародны ды адважны чалавек, чалавек гонару. Калі б у мяне атрымалася расейская кампанія, я зрабіў бы яго каралём палякаў».